Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ist_bel_3chast.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
143.87 Кб
Скачать

23. Падаўленне паўстання пад кіраўніцтвам т.Касцюшкі і ліквідацыя Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы.

Пасля паспяховых ваенных дзеянняў у пачатку паўстання з лета 1794 г. пачаўся яго спад. Расійскія войскі пачыналі цясніць паўстанцаў з усходу. 12 жніўня яны занялі Вільню. І ўсё ж галоўную ролю ў разгроме паўстання адыграў перакінуты з поўдня пасля прымірэння з Турцыяй корпус пад камандаваннем А. Суворава. 17 верасня пад Крупчыцамі, што ля Кобрына, ён нанёс паражэнне паўстанцкім войскам, якія ўзначальваў К. Серакоўскі. З абодвух бакоў у бітве ўдзельнічала каля 20 тысяч чалавек, у тым ліку амаль што 2 тысячы беларускіх сялян-касінераў. Маласпрактыкаваныя ў ваеннай справе, яны панеслі асабліва вялікія страты. У рашаючай бітве каля Мацяёвіцаў (у 60 км ад Варшавы) 10 кастрычніка 1794 г. войскі пад камандаваннем Т. Касцюшкі былі разбіты рускімі войскамі. Т. Касцюшка быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. 4 лістапада А. Сувораў штурмаваў прадмесце Варшавы - Прагу, загінула каля 20 тыс. абаронцаў, у тым ліку і трыццацігадовы легендарны Якуб Ясінскі. Т. Касцюшка быў вызвалены з турмы ў канцы 1796 г. імператарам Паўлам І і атрымаў дазвол выехаць за мяжу. Ён памёр у 1817 г. у Швейцарыі. Паражэнне паўстання прыдвызначыла ліквідацыю Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы. Перамовы аб яе трэцім падзеле пачаліся летам 1794 г. Прэтэнзіі на памер тэрыторыі, якую мелі намер атрымаць дзяржавы-захопніцы ў выніку падзелу, не былі прапарцыянальнымі іх ролі ў ваенных дзеяннях супраць паўстанцкіх войскаў. Аўстрыя, якая адвяла сваю армію пасля беспаспяховай першай аблогі Варшавы, імкнулася атрымаць такі вялікі кавалак польскай тэрыторыі, што гэта амаль не прывяло да сутычкі яе з Прусіяй. Арбітрам у гэтай справе выступіла Расія, якая стала на бок Аўстрыі. Пасля доўгіх спрэчак 24 кастрычніка 1795 г. былі ўсталяваны межы падзелаў. Прусія атрымала Мазовію і частку тэрыторыі Літвы да Нёмана, Аўстрыя атрымала тэрыторыю паўднёвай і цэнтральнай Польшчы з гарадамі Кракавам, Сандамірам, Люблінам і Холмам. Расіі адышла Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя, частка Валыні. 25 лістапада 1795 г. апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пад прымусам падпісаў у Гродне акт адрачэння ад прастола. Такім чынам, Рэч Паспалітая, якая існавала больш за 200 гадоў, знікла з карты Еўропы.

24. Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа ў другой палове XVII - XVIII ст. Узмацненне каталіцкай рэакцыі.

Пасля падпісання Люблінскай уніі (1569) уплыў Польшчы на беларускую культуру становіцца ўсё больш значны. Беларуская мова паступова выцясняецца, а ў 1696 г. сойм прымае пастанову аб ужыванні ў дзяржаўным справаводстве выключна польскай мовы. У пачатку ХVІІІ ст. былі зачынены амаль усе брацкія школы і друкарні. У кнігавыданні пачала пераважаць лацінка. Асноўным носьбітам беларускай мовы застаўся народ. Пашыралася паланізацыя і акаталічванне краю. Узмацніўся ўціск у дачыненні да праваслаўных і пратэстантаў. У 1658 г. сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову аб выгнанні арыян, а ў 1668 г. забараніў пераходзіць з каталіцтва ў іншыя веравызнанні. Праваслаўным шляхце, святарам і мяшчанам быў забаронены доступ у дзяржаўныя органы ўлады і самакіравання. Паблажлівыя адносіны да ўніяцкай царквы змяніліся на больш нецярпімыя, бо ўніяты не здзейснілі ўсіх планаў ідэолагаў Берасцейскай уніі па распаўсюджванні каталіцкіх і польскіх уплываў на Беларусі. На самой справе ўніяцкая царква больш спрыяла захаванню этнакулыурнай самастойнасці беларусаў, пагроза страты якой існавала ў XVII-XVIII стст. Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIII ст. характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII -XVIII стст. вызначылі яе спецыфічную рысу - полілінгвістычны характар. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура - культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў.

25. Грамадска-палітычная думка Беларусі ў другой палове XVII - XVIII

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]