- •5. Вызваленне тэрыторый Беларусі Вынікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654-1667 гг. Для Беларусі.
- •7. Сялянская гаспадарка Беларусі. Катэгорыі сялян і іх становішча.
- •8. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам в.Вашчылы ў Крычаўскім старастве (1740 - 1744 гг.).
- •9. Паўстанне на Каменшчыне ў сярэдзіне XVIII ст. (1754 – 1756)
- •10. Становішча гарадоў і мястэчак Беларусі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.
- •11. Грамадска-палітычнае жыццё і ўзмацненне нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.
- •12. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •13. Вотчынная мануфактура і яе роля ў эканоміцы Беларусі.
- •14. Беларускія гарады і мястэчкі, іх насельніцтва ў другой палове XVIII ст.
- •15. Разлад дзяржаўнай сістэмы кіравання Рэчы Паспалітай і ўзмацненне феадальнай анархіі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.
- •16. Падзеі Паўночнай вайны ў Беларусі.
- •17. Умяшанне Расіі, Аўстрыі, Францыі і Прусіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Дысідэнты.
- •20. Чатырохгадовы сойм. Прыняцце канстытуцыі 3 мая 1791 г. І яе значэнне
- •21. Стварэнне таргавіцкай канфедэрацыі і Другі падзел Рэчы Паспалітай (1793 г.)
- •22. Паўстанне 1794 г. Пад кіраўніцтвам т.Касцюшкі. Ход паўстання ў Беларусі.
- •23. Падаўленне паўстання пад кіраўніцтвам т.Касцюшкі і ліквідацыя Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы.
22. Паўстанне 1794 г. Пад кіраўніцтвам т.Касцюшкі. Ход паўстання ў Беларусі.
У 1794 годзе адбылося вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і на Беларусі. Яно з'явілася непасрэдным адказам перадавой часткі грамадства на інтэрвенцыю Расіі і Прусіі. Аднак прычыны паўстання больш шырокія. Гэта - і ўздзеянне Французскай рэвалюцыі канца ХVIII ст., і барацьба з феадальнымі парадкамі, супраць рэакцыйнага магнацтва, што захапіла ўладу ў Рэчы Паспалітай у выніку Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 г. Гэта і імкненне да больш справядлівага грамадства на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і рэформ, пачатых чатырохгадовым сеймам 1788-1792 гг. За мяжой кіраўнікі эміграцыі шукалі падтрымкі з боку заходнееўрапейскіх краін, у першую чаргу ў Францыі. Т. Касцюшка вёў перагаворы з міністрам замежных спраў гэтай краіны і перадаў яму мемарандум, у якім абвяшчаліся задачы будучага паўстання. Але ён дарэмна шукаў падтрымкі ў Францыі, яна дзейсна не дапамагла, не захацела рызыкаваць сваімі сіламі. Паўстанне пачалося на поўдні Польшчы 24 сакавіка 1794 г., калі ў Кракаве быў аб'яўлены "Акт паўстання". У першы ж день паўстання яго кіраўнік Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка быў абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сілаў. Канчатковае вызначэнне дзяржаўнага і грамадскага ладу Акт паўстання адносіў да часу заканчэння рэвалюцыйнай вайны. У той жа дзень паўстанне распаўсюдзілася на Кракаўскае, а затым на іншыя ваяводствы Польшчы. 4 красавіка пад Рацлавіцамі паўстанцы разбілі царскія войскі. 18 красавіка была вызвалена Варшава. Паўстанне перакінулася на Заходнюю Беларусь і ў Літву. 16 красавіка ў Шаўлях да яго далучылася літоўскае войска. У ноч на 23 красавіка адбылося паўстанне ў Вільні. Яно было ажыццёўлена дзеячамі левага крыла вызваленчага руху. Паўстанцам удалося разбіць атрад царскіх войскаў у 3 тыс. чалавек, захапіць арсенал, узяць у палон начальніка гарнізона і каля 100 расійскіх салдат. Узнік орган кіраўніцтва паўстаннем - Найвышэйшая нацыянальная рада Вялікага княства Літоўскага. Гэта было зроблена па ўзору створанай у Польшчы Найвышэйшай нацыянальняй рады. Лозунг паўстання на Беларусі і Літве адрозніваўся ад польскага, хаця і той, і другі грунтаваліся на лозунгах Французскай рэвалюцыі. Калі на польскіх землях лозунг утрымліваў такія патрабаванні, як "Воля, цэласць, незалежнасць", то ў Заходняй Беларусі і Літве ён гучаў як "Воля, роўнасць, незалежнасць". Калі польскі лозунг заклікаў да аднаўлення цэласнасці Рэчы Паспалітай, то ў другім выпадку галоўнае - роўнасць грамадзянская, сацыяльная, а таксама роўнасць насельніцтва беларускіх і літоўскіх зямель сярод іншых народаў. Т. Касцюшка імкнуўся пашырыць сацыяльную базу паўстання. Шырока вядомы яго выраз: "Толькі за шляхту ваяваць не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццём". 7 мая 1794 г. Т. Касцюшка выдаў "Паланецкі універсал", у якім заяўляў аб апецы ўрада над сялянамі. Дакумент абвяшчаў іх асабіста вольнымі, але калі заплацяць падаткі пану і дзяржаве. Рабіліся захады, каб прыцягнуць да паўстання прадстаўнікоў розных рэлігійных канфесій, у тым ліку праваслаўнай і уніяцкай. Непасрэдным кіраўніком паўстання ў Заходняй Беларусі і Літве быў палкоўнік, затым генерал Якуб Ясінскі, які вызначаўся больш радыкальным поглядам на развіццё паўстання. Паўстанцам спадарожнічаў поспех у бітве пад вёскай Паляны, што ў Ашмянскім павеце, якая адбылася 7 мая 1794 г. Характэрнай рысай паўстання на Беларусі было выкарыстанне дыверсійных, партызанскіх форм барацьбы. Яны дапамагалі распаўсюджваць паўстанцкі рух. Гэтай жа мэце садзейнічалі рэйды паўстанцкіх атрадаў у цэнтральныя раёны Беларусі. Аднак пасля паспяховых ваенных дзеянняў у пачатку паўстання з лета 1794 г. пачаўся яго спад. Расійскія войскі пачыналі цясніць паўстанцаў з усходу. 12 жніўня яны занялі Вільню. І ўсё ж галоўную ролю ў разгроме паўстання адыграў перакінуты з поўдня пасля прымірэння з Турцыяй корпус пад камандаваннем А. Суворава. 17 верасня пад Крупчыцамі, што ля Кобрына, ён нанёс паражэнне паўстанцкім войскам, якія ўзначальваў К. Серакоўскі. У рашаючай бітве каля Мацяёвіцаў (у 60 км ад Варшавы) 10 кастрычніка 1794 г. войскі пад камандаваннем Т. Касцюшкі былі разбіты рускімі войскамі. Т. Касцюшка быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. Т. Касцюшка быў вызвалены з турмы ў канцы 1796 г. імператарам Паўлам І і атрымаў дазвол выехаць за мяжу. Ён памёр у 1817 г. у Швейцарыі.
