Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ist_bel_3chast.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
143.87 Кб
Скачать

20. Чатырохгадовы сойм. Прыняцце канстытуцыі 3 мая 1791 г. І яе значэнне

Пасля першага падзелу Рэч Паспалітая яшчэ не перастала існаваць як самастойная дзяржава; ішла зацятая барацьба паміж стаўленікамі Расіі, якіх падтрымліваў рускі пасол, і патрыётамі. Вялікую ролю ў палітычным жыцці краіны адыграў Чытырохгадовы сойм, які пачаў дзейнічаць у 1788 г. эты сойм абвясціў сябе канфедэрацыяй, што дазваляла прымаць рашэнні простай большасцю галасоў і пазбаўляла моцы права "ліберум вета" (1790). Напярэдадні заканчэння паўнамоцтваў дэпутатаў, сойм прыняў пастанову аб падоўжанні сваёй работы яшчэ на два гады і правядзенні дадатковых выбараў. У выніку колькасць дэпутатаў сойма падвоілася. У студзені 1791 г. сойм прыняў новыя "Кардынальныя правы". Згодна з імі абвяшчалася пануючае становішча каталіцкай царквы, непарушнасць саюза Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, суверэннасць Рэчы Паспалітай, свабода слова і друку. Своеасаблівым вынікам рэформаў і найвышэйшым дасягненнем патрыятычнай партыі на чале са Станіславам Аўгустам стаў Закон аб урадзе 1791 г., які ў гістарычнай літаратуры атрымаў назву "Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3 мая". Канстытуцыя 3 мая была другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) дзяржаўным дакументам, які рэгуляваў арганізацыю дзяржаўнай улады, а таксама правы і абавязкі грамадзян, пад якімі разумеліся ўсе жыхары краіны. Рэч Паспалітая пераўтваралася ў канстытуцыйную манархію. Улада караля абвяшчалася спадчынай, яна абмяжоўвалася соймам. Дзяржаўнай рэлігіяй абвяшчаўся каталіцызм. Для іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. Шляхта разглядалася ў якасці прывілеяванага саслоўя, але яна пазбаўлялася найвышэйшай і апошняй улады над прыгоннымі сялянамі. У новым законе абвяшчаўся падзел улады ў дзяржаве на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Канстытуцыя зрабіла рашучы крок па шляху зліцця Рэчы Паспалітай у адзіную краіну: былі ліквідаваны асобныя для Літвы і Польшчы цэнтральныя органы ўлады і сфарміраваны адзіны кабінет міністраў і іншыя дзяржаўныя ўстановы, у якіх прадстаўнікам Вялікага княства Літоўскага аддавалася палова пасад. У сваёй аснове Канстытуцыя 3 мая мела, бясспрэчна, прагрэсіўны характар і адкрывала шлях да стварэння дэмакратычных асноў улады. Па-ранейшаму заставаліся саслоўны характар грамадства і прывілеі шляхты. Для жыхароў Вялікага княства Літоўскага далейшае зліццё дзвюх частак Рэчы Паспалітай значыла працяг паланізацыі і пагрозу канчатковай страты сваёй дзяржаўнасці.

21. Стварэнне таргавіцкай канфедэрацыі і Другі падзел Рэчы Паспалітай (1793 г.)

Прыняцце Канстытуцыі было сустрэта ў суседніх дзяржавах з прахалодай. Расійская імператрыца Кацярына ІІ лічыла гэты акт асабліва небяспечным. Пры падтрымцы Расіі ў 1792 г. была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая разам з расійскімі войскамі выступіла супраць Канстытуцыі. Адна з рашаючых бітваў адбылася ля вёскі Дубенкі на Заходнім Бугу. Каралеўскімі войскамі тут камандаваў Тадэвуш Касцюшка, які меў каля 5 тыс. салдат і афіцэраў, але стрымаў націск 20-тысячнай арміі і гэтым забяспечыў адыход галоўных сіл на падрыхтаваныя пазіцыі. таніслаў Аўгуст вырашыў пайсці на кампраміс і адгукнуўся на ультыматум Кацярыны ІІ. Ён перапыніў ваенныя дзеянні і пачаў перамовы з канфедэратамі ў Таргавіцах. Станіслаў Аўгуст практычна аддаў уладу ў Рэчы Паспалітай у рукі таргавіцкіх канфедэратаў і Кацярыны ІІ, перакрэсліў тым самым пачатыя рэформы і прынятую Канстытуцыю. Урад Расійскай імперыі ў канцы 1792 - пачатку 1793 гг. пачаў перамовы з Прусіяй і Аўстрыяй аб новым падзеле Рэчы Паспалітай. быў праведзены другі падзел Рэчы Паспалітай. 23 студзеня 1793 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя паміж Прусіяй і Расіяй, згодна з якой да Прусіі адышлі Вялікапольшча, Мазовія, Гданьск і Торунь. Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі да лініі Друя - Пінск, а таксама Заходнюю Украіну і Падолію. 17 чэрвеня 1793 г. у Новым замку ў Гродна сабраўся сойм Рэчы Паспалітай, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай "маўклівага" ці "нямога", сойм зацвердзіў другі падзел.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]