- •5. Вызваленне тэрыторый Беларусі Вынікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654-1667 гг. Для Беларусі.
- •7. Сялянская гаспадарка Беларусі. Катэгорыі сялян і іх становішча.
- •8. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам в.Вашчылы ў Крычаўскім старастве (1740 - 1744 гг.).
- •9. Паўстанне на Каменшчыне ў сярэдзіне XVIII ст. (1754 – 1756)
- •10. Становішча гарадоў і мястэчак Беларусі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.
- •11. Грамадска-палітычнае жыццё і ўзмацненне нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.
- •12. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •13. Вотчынная мануфактура і яе роля ў эканоміцы Беларусі.
- •14. Беларускія гарады і мястэчкі, іх насельніцтва ў другой палове XVIII ст.
- •15. Разлад дзяржаўнай сістэмы кіравання Рэчы Паспалітай і ўзмацненне феадальнай анархіі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.
- •16. Падзеі Паўночнай вайны ў Беларусі.
- •17. Умяшанне Расіі, Аўстрыі, Францыі і Прусіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Дысідэнты.
- •20. Чатырохгадовы сойм. Прыняцце канстытуцыі 3 мая 1791 г. І яе значэнне
- •21. Стварэнне таргавіцкай канфедэрацыі і Другі падзел Рэчы Паспалітай (1793 г.)
- •22. Паўстанне 1794 г. Пад кіраўніцтвам т.Касцюшкі. Ход паўстання ў Беларусі.
- •23. Падаўленне паўстання пад кіраўніцтвам т.Касцюшкі і ліквідацыя Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы.
17. Умяшанне Расіі, Аўстрыі, Францыі і Прусіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Дысідэнты.
У пачатку 60-х гадоў у РП найбольшую вагу мела сям'я Чартарыйскіх і яе бліжэйшыя крэўныя. Пасля смерці Аўгуста ІІІ гэтая магнацкая групоўка вырашыла абаперціся на дапамогу Расіі, каб на выбарчым сойме правесці на трон РП свайго кандыдата. Найбольш верагодным прэтэндэнтам быў стольнік ВКЛ, пляменнік канцлера Міхала Фрэдэрыка Чартарыйскага Станіслаў Панятоўскі (Аўгуст). Пры ім рэформы працягнуліся. Была створаная Канферэнцыя – свайго роду кабінет міністраў. Было ліквідавана права "ліберум вета", створана так званая "канферэнцыя караля з міністрамі" - прататып кабінета міністраў, які ажыццяўляў выканаўчую ўладу, зроблены захады па ўпарадкаванні фінансавай сістэмы дзяржавы, уведзены генеральны мытны тарыф і інш.У 1766 арганізаваная камісія па чаканцы манеты, у ведзенні якой нахадзіўся Дзяржаўны манетны двор, а таксама камісіі па розных эканамічных пытаннях. Палітыка рэформ выклікала сур'ёзную занепакоеннасць з боку Расіі і Прусіі, якія ў красавіку 1764 заключылі паміж сабой сакрэтны дагавор аб недапушчэнні якія-небудзь змен у Польшчы. Пытаннем, якое зрабіла магчымым для Расіі і Прусіі ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, была праблема дысідэнтаў - праваслаўных і пратэстантаў, абаронцамі якіх дзве вышэйназваныя дзяржавы выступалі згодна з ранейшымі пагадненнямі. У РП правы дысідэнтаў былі значна абмежаваныя На сойме 1764 г. была нават прынята пастанова аб пакаранні смерцю кожнага, хто асмеліцца перайсці з каталіцтва ў іншае веравызнанне. Ганенні на дысідэнтаў з боку ўлад у гэты час можна растлумачыць не толькі націскам з боку фанатычных католікаў, якіх шмат было сярод магнатаў і шляхты, але таксама агульным накірункам унутранай палітыкі на уніфікаванне, кансалідацыю розных частак Рэчы Паспалітай, што павінна было, на іх думку, узмацніць дзяржаву. З другога боку, ліквідаванне розніцы ў веравызнанні паміж рознымі часткамі РП пагражала асіміляцыяй беларускаму, украінскаму і іншым народам. Але далейшыя падзеі паказалі, што вырашэнне пытання іншаверцаў у РП хвалявала яе суседзяў менш, чым магчымасць павялічыць свае тэрыторыі за кошт аслабленай польска-літоўскай дзяржавы. Станіслаў Аўгуст і Чартарыйскія не далі згоды на хуткае ўраўнаванне дысідэнтаў у правах з католікамі, што было ўспрынята Кацярынай ІІ і Фрыдрыхам ІІ як спроба выйсці з-пад кантролю Расіі і Прусіі. Пад патранатам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварылася ў Слуцку праваслаўная, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роўнасці канфесій. Да Рэчы Паспалітай былі накіраваны новыя царскія войскі. Акрамя Расіі ў палітычныя справы Рэчы Паспалітай пачалі ўмешвацца Прусія, Аўстрыя і Францыя. раз год на пасяджэнні сойма былі прыняты так званыя "Кардынальныя правы", якія мелі сілу закона і вярталі былыя парадкі і прывілеі: 1) выбарнасць караля, права "ліберум вета"; 2) выключнае права шляхты на займанне дзяржаўных пасад і валоданне зямлёй; 3) права суда над прыгоннымі і г. д. "Кардынальныя правы" дэкларавалі нязменнасць дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай і абвяшчалі гарантам гэтага Расійскую імперыю. Так упершыню дэ-юрэ ўнутранныя справы Рэчы Паспалітай былі пастаўлены ў залежнасць ад пазіцыі Расійскай дзяржавы. На гэтым жа сойме дысідэнты былі ўраўнаваны ў правах з католікамі. Ім дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюб з католікамі і г. д.
18. Торуньская, Слуцкая, Барская канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
20 сакавіка 1767 г. утварыліся дзве дысідэнцкія канфедэрацыі - у беларускім горадзе Слуцку з праваслаўнай і пратэстанцкай шляхты (на чале яе стаяў пратэстант Ян Грабоўскі) і ў Торуні — з пратэстантаў на чале з В.Гольтцам. Акты канфедэрацыі былі распрацаваны ў Пецярбургу. Слуцкая канфедэрацыя фактычна была канфедэрацыяй кальвінісцкай, лютэранскай і праваслаўнай шляхты. Прычым праваслаўныя ў ёй не адыгрывалі вядучай ролі. У акце Слуцкай канфедэрацыі (афіцыйная назва "Канфедэрацыя дысідэнтаў ВКЛ") між тым звярталася ўвага ўлады і грамадства на бяспраўнае становішча ў Рэчы Паспалітай праваслаўных вернікаў. Адначасова акт Слуцкай канфедэрацыі падкрэсліваў, што яна ні ў якім разе не накіравана супраць каталіцкай царквы, а толькі на ўраўноўванне ў палітычных і рэлігійных правах з католікамі. I слуцкія, і торуньскія канфедэраты не прасілі для сваіх адзінаверцаў увядзення нейкіх новых прывілеяў, а толькі вяртання ім ранейшых правоў. Ураўнаванне ў правах дысідэнтаў, узмацненне залежнасці Рэчы Паспалітай ад Расіі і Прусіі выклікалі незадавальненне часткі шляхты і магнатаў. У лютым 1768 г. у крэпасці Бар на Украіне імі была створана канфедэрацыя, якую ўзначаліў Юзаф Пуласкі. Канфедэраты выступілі супраць караля, змагаліся за панаванне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай, за незалежнасць і цэласнасць краіны. У 1770-1771 гг. на Беларусі дзейнічалі асобныя атрады канфедэратаў, якія вялі партызанскую вайну. У Барскай канфедэрацыі ўдзельнічалі буйнейшыя магнаты, у тым ліку К. Радзівіл і М.К. Агінскі. Рашучая бітва паміж войскамі канфедэратаў і царскай арміяй адбылася на Беларусі 23 верасня 1772 г. Войскі канфедэрантаў (3 тыс. чалавек), якімі камандаваў М.К. Агінскі, былі разбіты А. Суворавым. У гэты час прускі кароль Фрыдрых ІІ пачаў рабіць захады, накіраваныя на падзел тэрыторыі РП. У пачатку 1772 г. было дасягнута пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй па гэтым пытанні, затым да іх далучалася Аўстрыя. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя, згодна з якой акрэсліваліся ўмовы і межы падзелу. Прусія анексіравала паўн.-зах. частку Польшчы, Аўстрыя - поўдзень Польшчы і Галіцыю. Расія атрымала землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра - Інфлянцкае ваяводства, вялікую частку Полацкага і Віцебскага ваяводстваў, Мсціслаўскае ваявадства і Рагачоўскі павет Мінскага ваяводства.
19. Сацыяльна-эканамічныя рэформы у Рэчы Паспалітай у часы панавання Станіслава Аўгуста.
У 1764 г. каралём Рэчы Паспалітай быў выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Улады пачалі паступовыя эканамічныя рэформы: адчыняліся дзяржаўныя і прыватныя мануфактуры, будаваліся каналы, арганізоўваліся кірмашы, падтрымліваўся міжнародны гандаль. Соймы працавалі ў рэжыме канфедэрацыі, калі права libеrum veto не дзейнічала. Але ў 1767 г. щнутрыпалітычная сітуацыя зноў пагоршылася. Дзякуючы падтрымцы Расіі і Прусіі, дысідэнты (пратэстанцкая і праваслаўная шляхта) стварылі Слуцкую і Торуньскую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з католікамі. Пад націскам Расіі вальны сойм у 1768 г. прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена толькі ў 1771 г. расійскімі войскамі. У 1772 г. Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай, па якой Расіі перадаваліся ўсходняя і паўночная часткі Беларусі. Урад С.А. Панятоўскага працягваў рэформы па паляпшэнні становішча Рэчы Паспалітай. Была створана Адукацыйная камісія. Чатырохгадовы сойм 1788 - 1791 гг. прыняў Канстытуцыю 1791 г., першую ў Еўропе і другую ў свеце пасля ЗША. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, захавала шляхецкія правы, улада караля перадавалася па спадчыне. Разам з тым, палепшылася становішча мяшчан, гарады маглі мець сваё прадстаўніцтва ў сойме, адмянялася права liberum vetо, дзяржава абяцала клапаціцца пра прыгонных сялян, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад агульнай арміі. Прыняцце Канстытуцыі было сустрэта ў суседніх дзяржавах з прахалодай. Расійская імператрыца Кацярына ІІ лічыла гэты акт асабліва небяспечным. Пры падтрымцы Расіі ў 1792 г. была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая разам з расійскімі войскамі выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла цэнтральная Беларусь. Канстытуцыя 1791 г. была адменена. У 1793 г. апошні сойм Рэчы Паспалітай ў Гродне прыняў новую Канстытуцыю, якая захавала федэратыўны характар дзяржавы і ўзнавіла выбарнасць караля.
