- •5. Вызваленне тэрыторый Беларусі Вынікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654-1667 гг. Для Беларусі.
- •7. Сялянская гаспадарка Беларусі. Катэгорыі сялян і іх становішча.
- •8. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам в.Вашчылы ў Крычаўскім старастве (1740 - 1744 гг.).
- •9. Паўстанне на Каменшчыне ў сярэдзіне XVIII ст. (1754 – 1756)
- •10. Становішча гарадоў і мястэчак Беларусі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.
- •11. Грамадска-палітычнае жыццё і ўзмацненне нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.
- •12. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •13. Вотчынная мануфактура і яе роля ў эканоміцы Беларусі.
- •14. Беларускія гарады і мястэчкі, іх насельніцтва ў другой палове XVIII ст.
- •15. Разлад дзяржаўнай сістэмы кіравання Рэчы Паспалітай і ўзмацненне феадальнай анархіі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.
- •16. Падзеі Паўночнай вайны ў Беларусі.
- •17. Умяшанне Расіі, Аўстрыі, Францыі і Прусіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Дысідэнты.
- •20. Чатырохгадовы сойм. Прыняцце канстытуцыі 3 мая 1791 г. І яе значэнне
- •21. Стварэнне таргавіцкай канфедэрацыі і Другі падзел Рэчы Паспалітай (1793 г.)
- •22. Паўстанне 1794 г. Пад кіраўніцтвам т.Касцюшкі. Ход паўстання ў Беларусі.
- •23. Падаўленне паўстання пад кіраўніцтвам т.Касцюшкі і ліквідацыя Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы.
15. Разлад дзяржаўнай сістэмы кіравання Рэчы Паспалітай і ўзмацненне феадальнай анархіі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.
У другой палове XVII - пачатку XVIII ст. Рэч Паспалітая ўступіла на паласу разбуральных войнаў і ўнутрыпалітычных канфліктаў. Яны адмоўна ўплывалі на моўна-культурную і канфесійную сітуацыю на Беларусі. Войнам спадарожнічалі эпідэміі, разарэнне сялянства, разбурэнне гарадоў. Найбольш крывавымі і трагічнымі для развіцця грамадства былі антыфеадальная казацка-сялянская вайна і вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай, бо яны амаль пазбавілі беларусаў іх мяшчанства і арыстакратыі, паскорылі працэсы паланізацыі. Цяжкія вынікі ўскладняліся захаваннем і замацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі. У выніку на Беларусі з'явіліся велізарныя латыфундыі (буйныя зямельныя ўладанні) Радзівілаў, Вішнявецкіх, Глебавічаў, Яблонскіх, Гаштольдаў, Валовічаў і інш. У канцы XVIII ст. гэту плеяду магнатаў узначалілі Сапегі. Пры гетмане Казіміру Сапегу войскі ВКЛ расквартыроўваліся ва ўладаннях канкурыруючых родаў, якія з-за гэтага разараліся. Таму такая ўсемагутнаець Сапегаў вызывала незадавальненне Радзівілаў, Пацоў, Агінскіх. Яны пры падтрымцы караля выступілі супраць прыватнага войска Сапегі і разбілі яго пад Алькенікамі. Уладанні Сапегаў былі канфіскаваны, а затым раздадзены іншым феадалам. Такія «хатнія войны» былі вынікам саперніцтва магнацкіх груповак ва ўмовах дэцэнтралізацыі каралеўскай улады. Каралеўская ўлада ў Рэчы Паспалітай не перадавалася ў спадчыну, а выбарнасць караля патрабавала ад прэтэндэнтаў на прастол усё новых уступак шляхце. Любое рашэнне караля або сойма шляхта магла аспрэчваць з дапамогай канфедэрацыі - ваеннага саюза для абароны сваіх правоў. Акрамя таго, сойму ўвогуле было цяжка прымаць рашэнні па любым пытанні. Яго дзейнасць была паралізавана з-за права «ліберум вета» (права забароны), інакш кажучы, права любога пасла (дэпутата сойму) адхіліць пастанову, нават калі ўсе астатнія галасавалі «за». У такіх умовах Рэч Паспалітая ў XVIII ст. перажывала эканамічны, сацыяльны і палітычны крызіс, калі ні мясцовыя, ні цэнтральныя ўлады не маглі абмежаваць і спыніць свавольствы і анархію магнатаў і шляхты ў краіне.
16. Падзеі Паўночнай вайны ў Беларусі.
У к XVII ст. Расiя, Саксонiя i Данiя ўтварылi каалiцыю пад назвай "Паўночны саюз" (адсюль i назва вайны 1700-1721 гг.), паспрабавалi захапiць частку ўладанняў Швецыі. Расiя ў Паўночнай вайне iмкнулася заваяваць землi, якiя былi захоплены Швецыяй у пач. XVII ст. i зачынялi ёй выхад у Балтыйскае мора. Вайна пачалася няўдала для саюзнiкаў. Шведская армiя з Карлам ХІІ на чале ў 1700-1701 гг. прымусiла капiтуляваць Данiю, пад Нарвай атрымала перамогу над расiйскай армiяй, пад Рыгай разбiла саксонскае войска Аўгуста II i ў пачатку 1702 г. уступiла на тэрыторыю ВКЛ. Бел. стала арэнай ваенных дзеянняў. У 1702-1703 гг. памiж княствам i Р. былі падпiсаны 3 мiждзярж. пагадненнi аб сумесных дзеяннях супраць Швецыi. Расiя iмкнулася выкар.антышведскiя настроi шляхты, каб уцягнуць РП ў вайну, надоўга затрымаць шведскiя войскi на яе тэр., што дало б магчымасць самой лепш падрыхт. да вайны. Расiйскi ўрад абяцаў ваенную i фiнансавую дапамогу i нават распрацоўваў праект пераходу ВКЛ пад вярхоўную ўладу цара. Грамадства ВКЛ раскалолася на працiўнiкаў i прыхiльнiкаў шведаў. У гэты ж час у дзяржаве разгарэлася "магнацкая" вайна за ўладу памiж Сапегамi, Агiнскiмi, Вiшнявецкiмi i Радзiвiламi. Сапегi шукалi падтрымку ў Карла XII, а прадстаўнiкi антысапегаўскай шляхецкай партыi (Агiнскiя i Вiшнявецкiя) дамаўлялiся з Пятром I. Аўгуст II – то да Пятра I, то да Карла XII. У iмкненнi заключыць сепаратны мiр са Швецыяй ён не спыняўся нават перад магчымасцю частковага падзелу РП. У РП утварылася двоеўладдзе: адны падтрымлiвалi Аўгуста II, другiя - Станiслава Ляшчынскага.
1704 г. у Беларусь уступiла расiйскае войска пад камандаваннем Рапнiна. Расійская армія ачысцiла тэрыторыю ВКЛ ад шведскiх войскаў i атрадаў Сапегi. Шведы перайшлi Нёман, разбурылi ваколiцы Гароднi. Па беларускай зямлi пачаў гуляць смерч спусташэння. На працягу амаль усяго папярэдняга Палтаўскай бiтве перыяду тэр. Бел. была асноўным тэатрам ваенных падзей i базай забеспячэння як рускага, так i шведскага войскаў, а таксама войска РП. Па меры прасоўвання шведскай армii на ўсход, Пётр адводзiў войска да сваёй мяжы, вымотваў працiўнiка, падрываў яго баяздольнасць. Ён хацеў даць рашучы бой на беларускай зямлi. 28 верасня 1708 г. пад вёскай Лясная руская армiя разграмiла шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на дапамогу Карлу ХІІ.
Разгром шведаў пад Палтавай (27 чэрвеня 1709 г.) рэзка памяняў палiтычную сiтуацыю ў краiне. Расiйскае і польскае войскі ачысцiлi ад шведаў i iх прыхiльнiкаў Беларусь, Жамойцію i Польшчу, ваенныя дзеяннi перакiнулiся на тэр. Швецыi i iшлi далей пры поўнай перавазе Расii. Трон РП пры падтрымцы саксонскага войска зноў заняў Аўгуст II, прыхiльнiк цара Пятра, якi разам з прускiм каралём устанавiў над РП палiтычны кантроль. Хоць межы РП пасля Паўночнай вайны засталiся некранутымi, але яна згубiла свой суверэнiтэт i ўсё больш пападала ў залежнасць ад палiтыкi расiйскага манарха. Царскi вяльможа А. Меншыкаў ад свайго iмя раздаваў пасады i маёнткi прыхiльнiкам Пятра I. У 1717 г. Пётр І навязаў сойму РП рашэнне аб скарачэнні яе войска і захаванні "liberum veto" (позволял любому депутату сейма прекратить обсуждение вопроса в сейме и работу сейма вообще, выступив против.).
Вынікі: ВКЛ зноў было адкiнута на дзесяткi гадоў назад у сваiм гаспадарчым развiццi. Ваенныя дзеяннi, грабяжы, пастоi войскаў, непасiльныя кантрыбуцыi давялi Беларусь да страшнага спусташэння, нанеслi вялiкi ўрон яе эканомiцы. Сотнi населеных пунктаў ляжалi ў руiнах. Былi спалены Нясвiж, Ляхавiчы, Магiлёў, Вiцебск, Мсцiслаў і інш. Ваенныя спусташэннi ўзмацнiлiся засухай, што спасцiгла сельскую гаспадарку. Вялiкiм цяжарам для разрабаванага i збяднелага народа была эпiдэмiя, якая лютавала з 1708 па 1711 гг. i выклiкала вялiкую смяротнасць. Сельская гаспадарка, гарады, рамяство, гандаль прыйшлi ў глыбокi заняпад.
