Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ist_bel_3chast.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
143.87 Кб
Скачать

13. Вотчынная мануфактура і яе роля ў эканоміцы Беларусі.

У XVIII ст. на Беларусі з’явілася мануфактурная вытворчасць, заснаваная на раздзяленні працы і ручной тэхніцы. Для іх характэрна выкарыстоўванне прасцейшых машын і значныя рыначныя сувязі. Першыя прадпрыемствы адчынялі буйныя феадалы, якія мелі магчымасці для арганізацыі мануфактур у сваіх маёнтках і танную рабочую сілу – прыгонных сялян (такія прадпрыемствы зваліся вотчыннымі мануфактурамі). Выкарыстанне значнай колькасці работнікаў на дастаткова буйных для таго часу прадпрыемствах стварала ўмовы для выкарыстання тут падзелу працы. Выкарыстоўваўся падзел працы і на Слуцкай фабрыцы паясоў. Разам з тым, нягледзячы на капіталістычныя рысы ў развіцці вотчын-ных мануфактур, заснаваных у магнацкіх і каралеўскіх уладаннях, шмат у чым яны мелі феадальны характар. Апрача наёмнай працы тут шырока вы-карыстоўвалася і праца прыгонных сялян. Толькі частка вырабляемай на вотчынных мануфактурах прадукцыі ішла на рынак, тады як рэшта мусіла задавальняць патрэбы вотчынных гаспадарак. Больш таго, неабходныя для функцыяніравання мануфактур матэрыялы вельмі часта не купляліся, а на-бываліся ў гаспадарцы ўладальніка . Многія вотчынныя прадпрыемствы працавалі з малым прыбыткам ці нават былі стратнымі і не вытрымлівалі канкурэнцыі з замежнымі вытворцамі. У цэлым жа буйная вытворчасць у Беларусі ў параўнанні з краінамі Еўропы была маларазвітай.

14. Беларускія гарады і мястэчкі, іх насельніцтва ў другой палове XVIII ст.

У разглядаемы перыяд у Беларусі налічвалася значная колькасць мястэчак. Большасцю мястэчак беларускіх губерняў валодалі памешчыкі. Па развіцці гандлю і рамяства некаторыя мястэчкі не адрозніваліся ад гарадоў, а часам пераўзыходзілі іх. У шэрагу мястэчак існавалі буйныя прамысловыя пардпрыемствы. Некаторыя мястэчкі адрозніваліся развіццём гандлю, у іх збіраліся буйныя кірмашы. Аднак большасць мястэчак адносілася да невялікіх паселішчаў, асноўную частку якіх складалі сяляне. Некаторыя жыхары мястэчак (у асноўным яўрэйскай нацыянальнасці) вялі дробны гандаль, займаліся рамяством і рознымі промысламі. азвіццё гандлю ў мястэчках, існаванне прамысловых прадпрыемстваў абумовілі перавод шэрага мястэчак у разрад пазаштатных гарадоў. Буйныя мястэчкі Беларусі не адрозніваліся па знешнім выглядзе ад павятовых гарадоў. Напрыклад, у мястэчку Гомель у 1828 г. налічвалася 18 мураваных будынкаў, у той час як у 11 павятовых гарадах гэтай губерні – усяго 24. Цяжкім было падаткавае становішча жыхароў мястэчак. Усе даходы ва ўладальніцкіх мястэчках ішлі на карысць уладальнікаў мястэчак. Такім чынам, у другой палове XVIII – першай палове XIX ст. у Беларусі назіраўся нязначны рост гарадоў, а адметнай асаблівасцю рэгіёну была наяўнасць вялікай колькасці мястэчак, частка якіх была вялікімі паселішчамі. Жыхары мястэчак займаліся сельскай гаспадаркай. частка местачкоўцаў Беларусі займаліся пчалярствам, рыбалоўствам і паляваннем. Частка прамысловых прадпрыемстваў знаходзілася ў мястэчках. Часцей за ўсё гэта былі вотчынныя прадпрыемствы, якія належалі ўладальнікам мястэчак – памешчыкам. Працэнт вольнанаёмных рабочых тут быў значна ніжэйшы, чым у гарадах.

Развіццё гарадоў у другой палове XVIII ст. у Беларусі тармазілася распаўсюджваннем фальваркова-паншчыннай гаспадаркі, эканамічнымі прывілеямі шляхты і палітычным ладам Рэчы Паспалітай. Развіццю беларускіх гарадоў перашкаджала і наяўнасць у іх зямельнай уласнасці феадалаў, асабліва ўладанняў, якія насілі характар юрыдык. Павелічэнне ўласнасці феадалаў у гарадах паслабляла эканоміку гарадоў, перашкаджала развіццю гандлю і прамысловасці. Моцна пацярпелі беларускія гарады ў першай палове XVIII ст. у перыяд Паўночнай вайны, эпідэміі і голаду. Большасць гарадоў Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. заставаліся ў глыбокім крызісе: зменшылася колькасць насельніцтва, аб’ём рамеснай вытворчасці і гандлю, узрасло значэнне сельскагаспадарчых заняткаў. Многія гарады перайшлі ў рукі магнатаў. Большасць гарадоў Беларусі ў вывучаемы перыяд не адрознівалася высокім узроўнем упарадкаванасці. Вузкія, брудныя, у большасці небрукаваныя вуліцы, перавага драўляных невялікіх дамоў, адсутнасць вулічнага асвятлення – характэрныя рысы знешняга аблічча гарадоў беларускіх губерняў гэтага перыяду. У адміністрацыйных адносінах гарады дзяліліся на часткі і кварталы. Беларускі горад па-ранейшаму быў галоўным чынам гандлёва-рамесным цэнтрам. Сельскагаспадарчыя і іншыя заняткі насельніцтва большасці гарадоў сведчылі аб нізкім узроўні развіцця рамяства і прамысловасці. Растучае насельніцтва гарадоў Беларусі не магло знайсці працу ў прамысловасці і гандлі. Гэта вымушала частку жыхароў гарадоў займацца сельскай гаспадаркай, адыходніцтвам і іншымі падсобнымі работамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]