Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ist_bel_3chast.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
143.87 Кб
Скачать

7. Сялянская гаспадарка Беларусі. Катэгорыі сялян і іх становішча.

Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. На становішча сялян вялікі ўплыў аказала так званая валочная памера. Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна з “уставай на валокі”, была вызначана каралём у 1557 г. Яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Сяляне да рэформы складалі такія асноўныя групы: чэлядзь нявольная (знаходзілася ў поўнай асабістай уласнасці феадалаў), людзі “пахожыя”(маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога), “непахожыя”, сяляне-слугі. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя – яны павінны былі адбываць паншчыну, плаціць чынш і натуральны аброк; асадныя – гэта былі аброчныя сяляне, яны не хадзілі на паншчыну, а плацілі чынш і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, яны былі менш залежныя, чым цяглыя; агароднікі – яны не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі туліліся ў кутках хат багатых сялян; сяляне-слугі – рамеснікі, конюхі – яны былі больш заможныя; вышэйшую групу ўтваралі ваенна-служылыя людзі: баяры-путныя, баяры-панцырныя. З гэтай групы рэкруціраваўся шляхецкі стан.

8. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам в.Вашчылы ў Крычаўскім старастве (1740 - 1744 гг.).

Доўгія гады сяляне Крычаўскага стараства вялі ўпартую барацьбу супраць самавольства кіраўніцтва стараства (старастам быў Г.Радзівіл) і арандатараў. У канцы 1743 г. выбухнула ўзброенае паўстанне. Узначаліў выступленне сялян Васіль Вашчыла. Сяляне і мяшчане Крычава прагналі радзівілавых арандатараў, замест іх абралі са свайго кола. Паўстанцы разграмілі двары найбольш адыёзных шляхціцаў і ліхвяроў і падзялілі маёмасць. Былі знішчаны судовыя і даўгавыя кнігі. На разгром паўстання Радзівіл накіраваў у студзене 1744 г. значны вайсковы атрад на чале з паўкоўнікам Пястжэцкім. Калі галоўныя сілы паўстанцаў былі далёка ад Крычава, Пястжэцкі захапіў горад. Паўстанцы разбілі лагер каля вёскі Царковішча і пачалі рыхтавацца да асады Крычаўскага замка. У ноч на 26 студзеня, напярэдадні асады, Пястжэцкі нечакана напаў на лагер і разбіў сялянскае войска, кіраўнікі паўстання былі захоплены і жорстка пакараны. У пачатку лютага паўстанне было канчаткова задушана. Неарганізаванасць, стыхійнасць і лакальнасць – прыкметы амаль усіх сялянскіх паўстанняў, з-за якіх яны не маглі скончыцца перамогай. Але Радзівіл пайшоў на ўступкі: ён замяніў прымусовыя работы грашовым чыншам, зняў абмежаванні для сялян у гандлі, на некаторы час не здаваў староства ў арэнду.

9. Паўстанне на Каменшчыне ў сярэдзіне XVIII ст. (1754 – 1756)

Хваляванні сялян ва ўладаннях Віленскага капітула на Мазыршчыне пачаліся яшчэ ў 1736 г., у 1754 яны перараслі ва ўзброенае паўстанне. Прычынай іх быў непасільны прыгнёт, які доўгі час трывалі сяляне ад адміністрацыі капітула. Гэтаму паспрыяла пашырэнне на поўдзень Беларусі гайдамацкага руха, што ўзнік на Ўкраіне. Геранім Радзівіл паслаў войскі на задушэнне паўстання, але сяляне аказалі яму сур’ёзнае супраціўленне пад Славечнам. Невялікае злучэнне Панятоўскага не здолела вытрымаць націску і пачало адступаць. Спачатку адступленне мела арганізаваны характар. Адыходзячы, харугвы аказвалі некаторае супраціўленне, але затым кінуліся ва ўцёкі. Толькі ў 1756 г. паўстанне было задушана. У ім, як і ў паўстанні сялян Крычаўскага староства, а таксама ў іншых узброеных выступленнях прыгонных, праявіліся тыповыя для феадальнай эпохі рысы – раз’яднанасць сялянскага руху, яго непаслядоўнасць, якая вынікала з рознасці інтарэсаў асобных катэгорый сялянскага стану.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]