Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ist_bel_3chast.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
143.87 Кб
Скачать

1. Характар казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. вайны. Вынікі вайныдля Беларусі.

Казацка-сялянская вайна (1648—1651) — баявыя дзеянні, распачатыя казацкім паўстаннем на Украіне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім у 1648 г., якія вяліся на значнай частцы тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пад час вайны ў гетмана і казацкай старшыны з'явіўся план стварэння ўласнай дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і паўднёва-ўсходнія землі ВКЛ, прынамсі Падняпроўе і Палессе. Як адзначалі ваяводы памежных маскоўскіх гарадоў, паміж «беларусамі» і «палякамі» пачалася «сварка за веру». 1648 – бітва каля Жоўтых вод і Корсуні., Занятіе Белой церкві і Кіева. Памірае Улдзіслаў Ваза, ў РП бескаралеўе.

Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. Казацка-сялянскі полк Сакалоўскага паспрабаваў здабыць горад Слуцк — буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства, аднак пасля бясплённай аблогі адышоў ад яго.

1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з'явіўся палявы гетман Януш Радзівіл (на чалеРыгор Мірскі), пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу і бязлітасна расправіўшыся з абаронцамі, ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляванняў. За час перамір'я паміж Багданам Хмяльніцкім і Янам Казімірам войска Януша Радзівіла цалкам узяло пад свой кантроль землі ўздоўж Прыпяці і Дняпра, чым адрэзала Беларусь ад украінскіх казакоў.

1649 г., пасля таго як ад гетмана Хмяльніцкага прыйшоў 3-тысячны казацкі загон палкоўніка Іллі Галоты, вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся. У чэрвені Януш Радзівіл пачаў аперацыю супраць казацка-сялянскіх фарміраванняў і разграміў полк Галоты ў бітве каля Прыпяці. Тады Хмяльніцкі прыслаў на Беларусь яшчэ 6 тыс. казакоў на чале з Гаркушам і Пабадайлам. Януш Радзівіл атакаваў непрыяцеля і ў жорсткай бітве 21 чэрвеня 1649 г. разграміў моцнае злучэнне Крычэўскага. Хутка быў знішчаны і лагер Пабадайлы, сілы якога здолелі вырвацца з акружэння. Паражэнне Б. Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Берасцечкам (1651) карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну. Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні ў беларускім краі. У выніку ваенных дзеянняў вялізныя абшары паўднёва-ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі паветы, a таксама Берасцейшчына. лічваючы цяжкі эканамічны стан гэтых зямель, сойм Рэчы Паспалітай у 1649 г. зменшыў падаткі або зусім вызваліў ад іх шэраг паўднёвых паветаў Беларусі.

2. Ваенныя дзеянні падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654-1667 гг.

1653 – ў Маскве адбыўся Земскі сабор, на якім было прынята рашэнне абпрыняцце Ўкраіны ў свае подданства (А. Міхайлавіч). Гэта азначала абвяшчэнне вайны з РП.

1654 – Перыяслаўская рада (агучана прысяга казакаў на вернась Маскве)

Пачатак быў успешным для Расіі (ўзялі Смаленск (1654), 33 горада Беларусі, Вільна). Удар ажыццяўляўся з поўначы – Шырымецьеў, на Смаленск – цар, з поўдня – Трубецкі, на Гомель – казакі. Ва главе – Януш Радзівіл. Ўзяты Полацк, Віцебск, Гомель адказаўся здацца, Смаленск трымаўся.

1654- бітва пад Шкловам (Р – Л: Якав Черкасскій Януш Радзівіл). В ходе сражения литовская армия одержала тактическую победу. Во время боя было частное солнечное затмение с большой фазой.

Да восені 1654 рускія войскі занялі лінію – Дзвіна-Дняпро.

1654 – Магілеў сам здаўся цару.

1655 – на тэр. Польшы ўступаюць швецкія войскі.

1655- Цар і вялікі князь Белыя і Малыя Русі

1655 – Кейданская унія. (ВКЛ –Ш). Згодна з ей ВКЛ адмаўляецца ад саюзу з Польшай.і пераходзіць да с-зу са Швецыяй. Супраць гэтага д-та –Сапега. Радзівіл мусіў шухаць прытулку і ў 1655г. яго аблажылі ў замку Тыноцен. Калі вайшлі ў замак, Радзівіл быў мертв.

1658 – смерць Б.Х. Выгоўскі заканчвае перамір’е меж РП і Масквой, пач. ваенныя дзеянні са стараны РП.

1659 – вместа Выгоўскага – сын Б.Х. Юрый.

Война меж Р і РП преобрела затяжнй хар-р. Население РП уменьшилось, Р испыт. финанс. дефицит.

  1. – Андрусовское перемирье (13,5) К Р – левобер. Укр., к РП – правобер.

3.4. Палітыка царызму у Беларусі падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654-1667 гг.

Шматлікая беларуская, польская, літоўская як каталіцкая, так і прааслаўная шляхта, непакоючыся, што згубіць сае ўладанні, на ужо падлеглай Расіі тэрыторыі, пераходзіла на “русскі” бок, прысягала на вернападданста Аляксею Міхайлаічу. Гэтаму працэсу садзейнічалі шматлікія абяцанніА.М. падараваць шляхце не толькі ранейшыя ўладанні і пацердзіць былыя правы ды прывілеі, але і задарыць новымі маенткамі, прадаставіць ільоты ў павіннасцях і г.д. Шляхта спадзяалася на тое, што царскія ўлады змоуць аберагчы яе ад сялянскіх хваляванняў. Часам цару прыходзілася прымушаць яе сілай “цалаваць крыж” (прымаць ернаподданскаю прысягу). Так паступіў А.М. са шляхтай Віленскага паету ў 1655. Цар рабіў розныя загады, каб схіліць большасць шляхты на сой бок, падначаліць яе саім інтарэсам, стварыць сабе сацыяльную апору. Аднак дасягнуць гэтай мэты не змог. многая шляхта так і не прыняла рускага подданста. 1656 – 1658 некаторая частка шляхты пачала здраджаць сваей прысязе. Здраднікі шлі ў шляхецкае апалчэнне, стваралі ўзброенныя сілы, куды прыцягалі і сваіх сялян. На Беларусі ратуючыся ад рабаўніцтва, сялане ішлі ў лясы, далучаліся да ўкраінскіх казакаў Нячая. Адбыўся падзел грамадства на 2 часткі: сяляне, мяшчане і шляхта, што перайшлі на бок Расіі; тыя, што не прынялі русскага подданства (вараўскія казакі, шышы). Паміж гэтымі бакамі пачалася ўзброенная барацьба, якая прывяла да грамадзянскай вайны 1655 г. Сяляне ў “вараўскіх” атрадах складалі пераважную большасць. У 1655 г. баі з шышамі адбыаліся ў розных месцах Барысаўскага, Полацкага і Ашмянскага паветаў. Шышы рабілі нападына невялікія атрады рускіх ратных людзей, затрымлівалі ганцоў, якіх аяоды накір. да цара. Супраць шышоў былі накірааны ратныя людзі, якіх у ыніку аблавы ў Ашмянскім паеце захапілі ў палон і даставілі ў Вільню. Усе захопленыя шышы пасля допыту былі паешаны.

1656 – Нячай узначаліў усе ўкраінскае казацтва (чаркасаў), узброенныя ыступленні казацка-сялянскіх атрадаў актызаваліся. Нячай імкнуўся папоўніць войска за кошт бел. сял., мяшч. Разам з гэтым паўстаннем ен ваяваў супраць рускіх ратных і іх прыхільнікаў. Яго падтрымліала значная частка насельніцта Беларусі. Адбывалася “паказачванне”.

Антынародная палітыка царызму на Беларусі прывяла ў канцы 1658 да народнай вайны, якая працягалася да 1661 г. Усе гэта ўмацоўвала станоішча РП, 1658 – пач. баявыя дзеянні. Вясной 1660 РП мірны дагавор са Шв. 1661 – сталіца ВКЛ была адваяана ў рускага войска, пачаўся адыход яго з беларускіх зямель.

1667 – Андрусаўскі мір. Бел. – ў скаладзе РП.

4. Народны pyx у Беларусі падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654-1667 гг. у другой палове 50 - пачатку 60-х гг. XVII ст.

5. Вызваленне тэрыторый Беларусі Вынікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654-1667 гг. Для Беларусі.

1651 – сраженне пад Берасцечкам, паўстанцы пацярпелі паражэнне.

Антынародная палітыка царызму на Беларусі прывяла ў канцы 1658 да народнай вайны, якая працягалася да 1661 г. Усегэта ўмацоўала станоішча РП, 1658 – пач. баявыя дзеянні. Вясной 1660 РП мірны дагаор са Шв. 1661 – сталіца ВКЛ была адваяана ў рускага войска, пачаўся адыход яго з беларускіх зямель.

Шляхта, мяшчане i сяляне, якія раней прысягалі цару, пачалі масава выступаць супраць pac. войск. Пераможныя паўстанні супраць pac. гарнізонаў адбыліся ў Дзісне, Себежы, у лют. 1661 — у Магілёве. 1661 войскаХаванскага пацярпе-ла паражэнне пры Кушліках (каля Полацка) ад войска К.Жаромскага 1661 капітуляваў pac. гарнізон у Віленскім замку. Аднак вайна не была скончана. Амальусё войска ВКЛ i частка польскага войска, не атрымаўшы жалавання, утварылі ў 1661 канфедэрацыю i спынілі актыўныя ваен. дзеянні, якія аднавіліся толькі праз 2 гады, калі жалаванне было выплачана. 1662 здаўся pac. гарнізон у Барысаве, у снеж. 1662 — ва Усвятах. 1664 пачаліся мірныя перагаворы; пасля перапынку яны аднавіліся ў крас. 1666. Вайна завяршылася падпісаннем Андросаўскага перамір'я 1667, паводле якога Расія замацавала за сабой Смален-шчыну i Левабярэжную Украіну з Кіевам. Вынікі вайны для Беларусі былі трагічныя. Страты насельніцтва склалі больш за 50%. Найб. скарацілася колькасць насельніцтва ва ўсх. i цэнтр. Беларусі: у Полацкім, Віцебскім, Мсціслаўскім i Менскім ваяв. на 60—70%, у Новага-родскім, Берасцейскім i Віленскім ваяв. на 35—45 %. Эканоміка Беларусі апыну-лася ў стане глыбокага заняпаду.

6. Стан сельскай гаспадаркі Беларусі пасля войнаў сярэдзіны XVII - першай палове XVIII ст. Рост магнацкага землеўладання.

Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпада. Прычыны: вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1654 гг.; вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг. Іх вынікам было поўнае разбурэнне гарадоў і сельскай гаспадаркі. Рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Не было працаўнікоў, таму значна зменшылася колькасць ворыўных зямель і колькасць цяглавай жывёлы. Феадалы часова ішлі на ўступкі сялянам. Але з аднаўленнем гаспадаркі ўзмацнялася феадальная эксплуатацыя сялянства. Павялічваліся памеры павіннасцей: адпрацовачнай, грашовай і натуральнай. Не спрыяла гаспадарчаму развіццю няўстойлівая палітычная абстаноўка. Немач цэнтральнай улады выклікала ўзброеную барацьбу магнацкіх груповак за ўплыў на дзяржаўныя справы. Так, у канцы XVII – пачатку XVIII ст. найбольш адыёзныя формы набыла барацьба Сапегаў і Радзівілаў, што праходзіла на фоне Паўночнай вайны. Войскі магнатаў вынішчалі маёнткі сапернікаў, жадая падарваць эканамічную моц ворага. Тым часам падрывалася моц усей дзяржавы. Аднаўленне гаспадаркі: ў пачатку XVIII ст. з галоўнай галіны – сельскай гаспадаркі. Грашовы аброк ужываўся часцей там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук. Развіццё фальварачных запашак пераважала там, дзе насельніцтва, якое хоць і памяншалася, але ў масе сваёй заставалася на месцы. Паступова ўзнаўлялася і сялянская гаспадарка. Сяляне пашыралі яе шляхам запашкі пазанадзельнай зямлі, з якой яны не плацілі падаткі (бо ўтойвалі), ці плацілі невялікія падаткі. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада і феадалы, каб хутчэй узняць пустоты, уводзілі розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Такая палітыка садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым. Сялянскія надзелы дзяліліся на цяглавыя, за якія ў асноўным выконвалася паншчына, і чыншавыя, за якія галоўным чынам сяляне плацілі грашовы аброк. Паншчына. Яе адбывалі круглы год і мужчыны і жанчыны, са сваей рабочай жывёлай. Дзяржаўны падатак – падымнае – штогод уносіўся с кожнага дыма.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]