Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
tbk_ekzamen.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
103.18 Кб
Скачать

1. Тэндэнцыя развіцця абр. "Каляд" і "Шчадравання" на розных гіст. Этапах.

У перыяд язычніцтва гэтыя абрады існавалі ў сваёй первазданнай форме. Але з прыходам хрысціянства - гэтыя абрады хацелі знішчыць, але яны настолькі укаранілісся у свядомасці людзей, што царкве прыйшлося іх пакінуць. Такім чынам на язычніцкае святкаванне каляднага сонцавароту наслаіўся хрысціянскі рытуал нараджэння Хрыстова - свята Раства, якое адзначаецца па каталічкаму календару 25 сняжня, а па правасл. (юліанскаму календару) - 7 студзеня. Адпаведна па старому стылю з 13 на 14 студз.захоўваецца і сустрэча Новага года, вядомая у народзе як ШЧОДРЫК. Заканчваліся зімовыя свята ВАДОХРЫШЧАМ, якое да Хрысціянства было заканчэннем Каляд. Праваслаўе, як больш дэмакратычная і цярпімая да язычніцкай культуры канфесія, прычынілася да таго, што зім. святкі беларусаў захаваліся пераважна па юліянскаму календару. Неад'емным рытуалам ўсёй святочнай культуры беларусаў з'яўл ушанаванне продкаў - ДЗЯДОЎ. На зімов. святках гэтаму прысвячаліся тры урачыста-шанавальныя куцці: Перадкалядная ( Посная); Багатая,шчодрая - пры сустрэчы Нов. года, і ВАДЗЯНАЯ (галодная) перад ВАДОХРЫШЧАМ. Тэрміны калядавання і шчадравання ў весках лепш прымяркоўваць да мясцовай традыці, а ў паселках і гарадах яны больш арганічна ўпісваюцца ў святочны настрой 31 снежня.Калі ў вясковых умовах пажадана як мага больш шырока ўключыць у свята мясцовыя асаблівасці, то ў гарадах не будзе памылкай выкарастаць усе атрыбуты, вобразы, сімволіку, рытуалы сучасных карнавалаў, гукавыя і асвятляльныя эфекты, раздачу падарункаў - усе, што спрыяе стварэнню атмасферы свята, радасці, весялосціЮ разняволенасці аптымізму і надзеі.

2.Абрад Шчадравання. Ноч з 13 ра 14 студзеня вядома пад назвай Шчодрыка, Шчодрай, калі ўласна і пачынаюцца "крывыя вечары"- ўсе можна было рабіць наадварот: зацягнуть сані ці воз на страху, выпусціць жывелу або ўвесці яе ў хату, мераць печы кійком і патрабаваць выкуп, перапранацца, варажыць і шмат іншае. Самай распаўсюджанай формай святкавання Шчодрыка быў абход двароў з "казой".

...Павадыр у світцы, лапцях, з барадой з ільну і носам з морквы веў на вяроўцы і паганяў пугай Казу ў вывернутым кажусе з казінаю маскаю на галаве. Наперадзе гурта Шчодра - прыгожая жанчына з вянком на галаве. Побач музыкі з гармонікам, скрыпкай і бубнам, спевакі. Калі шчадроўнікі падыходзілі да хаты, тройчы пыталі дазволу: "Ці дазволіш, панегаспадару,шчодрыка паспяваці?" Каза калола прысутных рагамі, а ў канцы песні падала пасярэдзіне і "памірала", павадыр спрабаваў падняць яе. Усе Казу шкадавалі, спрабавалі падняць.

Павадыр пачынаў "лячыць" Казу: "Не хоча Каза ўставаць - трэба лякарства ей даць: нацерці бок кійком, падняць батагом.Каза мая вучная - кіем хрышчоная, прайшла ўсе навукі, ведае розныя шуткі.А ну закладай рогі ды падбірай ногі, з хаты выхадзі, бяду вынасі.Уцякай хутчей з гаспадарскіх вачэй!А ў гэтым доме не шкодзіць нікому!"Каза ўсхоплівалася".

3. Масленіца - свята праводзін зімы і сустрэчы вясны. Яна прыпадае на восьмы тыдзень перад ВЯЛІКАДНЁМ. Забаранялася есці мяса. Яго замянялі ў вялікай колькасці бліны - сімвал сонца, надыходзячай вясны. Рабілі і запальвалі кола, сімвалічна спальвалі антрапаморфную выяву холаду - ляльку-зіму. Пачыналі вадзіць першыя веснавыя масленкавыя карагоды. У гэты перыяд пачыналі гукаць сонейка і цяпло на зямлю. Такім чынам на Масленку пачыналася і "Гуканне вясны" , таму многія масленкавыя песні спяваюцца з элементамі гэтай унікальнай з'явы.

Абрадная страва на Масленку - варэнікі.(Бліны - у Расіі) Але з 19.ст. гэта ( бліны) распаўсюдз. і на Беларусі. Але бліны на Беларусі ніколі накрыж не рэзалі, іх заўсёды елі цэлыя, круглыя.

Таксама на масленку катліся з гор. Гэта адлюстраванне карпаганічнай магіі (прабуджэння зямлі). Дзяўчыну валялі на зямлі для таго, каб зямля узяла энергію дзяўчыны, хутчый пачало грэць сонца і хутчэй пачала даваць плады.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]