Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Otvety_na_zachyot (1).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
989.38 Кб
Скачать

5. История бгуки

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў створаны на базе Мінскага інстытута культуры, які пачаў дзейнічаць з 1975 г. у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 04.05.1975 г. №139 і загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР ад 14.05.1975 № 234.

У 1975 г., сярод прыватных домікаў, вузенькіх вуліц, садоў і агародаў на месцы былой сажалкі паўстаў сучасны васьміпавярховы будынак. 1 верасня 1975 г., ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР, на базе бібліятэчнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага і аддзялення культурна-асветніцкай работы Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, створаны Мінскі інстытут культуры.

Першым рэктарам быў прызначаны вядомы беларускі драматург Аляксандр Лявонцьевіч Петрашкевіч. За пяць гадоў існавання Мінскі інстытут культуры развіўся даволі моцна: адкрываліся новыя кафедры, ствараліся мастацкія калектывы, былі пабудаваны два інтэрнаты.

3 ростам патрэбы ў кіраўніках мастацкай самадзейнасці ў 1986 г. быў створаны факультэт самадзейнага музычнага і харэаграфічнага мастацтва. З 1989 г. пачала працаваць аспірантура. Грамадскія пераўтварэнні ў дзяржаве ў пачатку 1990-х гг. запатрабавалі карэнным чынам змяніць змест падрыхтоўкі кадраў для сферы культуры і мастацтваў, таму была прапанавана праграма стварэння на базе Мінскага інстытута культуры еўрапейскай вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу, рэктарам якой у 1992 г. была абрана Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч. Разам з педагагічным калектывам універсітэта яна і пачала рэалізоўваць гэтую праграму.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 662 Мінскі інстытут культуры быў пераўтвораны ў Беларускі ўніверсітэт культуры. Адбылася маштабная рэарганізацыя факультэтаў і кафедраў, у выніку чаго пачалася падрыхтоўка спецыялістаў па новых спецыяльнасцях і спецыялізацыях. Актывізаваліся міжнародныя сувязі, адкрыліся магістратура і Мазырскі філіял факультэта завочнага навучання.

У 1996 г. паспяхова прайшлі атэстацыя і акрэдытацыя ўніверсітэта, а 26.11.1999 г. загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 703 універсітэту нададзены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі ў сферы культуры.

Дасягнутыя поспехі не засталіся без увагі дзяржавы. Двойчы, у 1999 і 2000 гг., Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка наведваў БДУ культуры, у выніку чаго былі прыняты рашэнні аб умацаванні матэрыяльнай базы ўніверсітэта. Так, навучальнай установе былі перададзены Маладзёжны тэатр эстрады, мастацкая галерэя ў Палацы Рэспублікі, памяшканні па вул.Маскоўскай для адкрыцця другога вучэбнага корпуса, былі створаны навукова-творчая лабараторыя традыцыйных рамёстваў беларусаў, студэнцкі эстрадна-сімфанічны аркестр і інш.

2003 год стаў наступным крокам ва ўдасканаленні дзейнасці ўніверсітэта. Адбылася рэарганізацыя яго структурных падраздзяленняў, у выніку з'явіліся новыя кафедры і факультэты, некаторыя з іх памянялі назвы з улікам перспектыў развіцця сучаснай сацыяльна-культурнай практыкі ў краіне.

Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 08.10.2004 г. №166 установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры” была перайменавана ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.

У пачатку XXI ст. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў заняў пачэснае месца сярод ВНУ краіны. Універсітэт — адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў буйнейшых міжнародных і рэспубліканскіх свят, форумаў, фестываляў, конкурсаў. Змест дзейнасці ўстановы мае дакладна акрэсленую нацыянальную накіраванасць. Тут вядзецца не толькі падрыхтоўка нацыянальнай інтэлігенцыі — спецыялістаў у галіне культуры і мастацтва, але і ажыццяўляюцца вывучэнне, захаванне, трансляцыя, прапаганда, творчае пераасэнсаванне культурнай спадчыны беларускага народа. Будучых спецыялістаў вучаць беражліваму стаўленню да нацыянальнага мастацтва.

27 кастрычніка 2011 г. установе вышэйшай адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, першаму сярод ВНУ культуры, 22-у з 53 ВНУ рэспублікі, выдадзены сертыфікат адпаведнасці, які сведчыць аб тым, што сістэма менеджменту якасці праектавання і ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці ў галіне культуры і мастацтва, правядзення выхаваўчай работы, падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, навукова-даследчай, інавацыйнай і міжнароднай дзейнасці адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 да сістэмы менеджменту якасці. За перыяд існавання больш за 25 000 маладых спецыялістаў атрымалі дыпломы ўніверсітэта. Высокапрафесійны прафесарска-выкладчыцкі склад дае магчымасць Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту культуры і мастацтваў рыхтаваць спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі, якія спалучаюць глыбокія спецыяльныя веды з грунтоўнай гуманітарнай падрыхтоўкай. У навучальны працэс укараняюцца сучасныя вучэбныя планы і праграмы, інфармацыйныя тэхналогіі і метады навучання. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў мае высокі рэйтынг сярод універсітэтаў Беларусі дзякуючы якаснай навуковай рабоце і інавацыйнай вучэбнай дзейнасці, шырокамаштабнай мастацкай творчасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]