Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
!!!ШПОРЫ по истории Бел 2009-2010.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
335.36 Кб
Скачать

8. Суперніцтва вкл з Маскоўскай дзяржавай. Лівонская вайна.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў. У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. Значна пагоршылася пасля 1537 года знешнепалітычнае становішча ВКЛ 25-гадовая Лівонская вайна(1558-1583), якую веў за выход да Балтыйскага мора Маскойскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваей вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоўскай дзяржавы. Выхад да Балтыйскага мора закрывалі Польша, ВКЛ, Лівонія. Вайна вымусіла ісці на заключэнне дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай у мэтах абароны і вызвалення захопленных маскоўскімі войскамі зямель. У 1558 г. маскоўскія войскі распачалі баявыя дзеянні супрать ордэна. Магістр ордэна папрасіў паратунку ў ВКЛ. ВКЛ ўзяло пад апеку Лівонію → цэнтр баявых дзеянняў- бел.землі.Маскоўскія войскі імкліва пайшлі ў наступленне. У 1562г. яны стаялі каля стен Віцебска, Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова. На пачатку зімы 1563г. вялікія сілы рускіх ратнікаў рушылі на Полацк. На чале з Іванам IV(Жахлівы). З 31.01.1563-16.02.1563 аблога Полацка. У 1594г. Расійская дзяржава ўзнавіла вайну. Мэтай чарговага паходу маскоўскага войска стала авалоданне Менскам і Новагародкам. Пад Чашнікамі на рацэ Уле велікакняжацкае войска гетмана Мікалая Радзівіла разграміла ўдвая большы абоз баярына Шуйскага.Пачалася пазіцыйная вайна. У канцы 1570-х гг. Пасля утварэння РП ваенны паход за вяртанне ўсходніх зямель узначальваў кароль Стафан Баторый. Вынікі Лівонскай вайны для ВКЛ:1.Саюз з Польшай 2.Падрыв эканомікі і палітычнай стабільнасці дзяржавы.

10. Асноўныя канцэпцыі паходжання бел.Народа.

Этнас – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру.Першыя народы на Беларусі- балцкія плямёны. На бел.землях тады ўжо жылі Ўграфінскія плямёны, але балты іх выцеснілі.

Канцэпцыі:

  1. Крывіцка-балцкая канцэпцыя. Аўтар-Ластоўскі.

  2. Балцкая канцэпцыя, аўтар-Сядоў робіць выснову, што шмат элементаў бел.культуры і мовы маюць балцкае паходжанне.

  3. Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыя(Я.Карскі і Запольскі ўключылі ў склад беларусаў не толькі крывічоў, але дрыгавічоў і радзімічаў.

  4. Фінская канцэпцыя (Ласкоў), лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць фіны, т.я. шмат назваў рэк і азёр фінскага паходжання( Свір, Дзвіна).

  5. Крывіцкая канцэпцыя. Аўтары Пагодзін і Ластоўскі. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з’яўляюцца крывічы.