Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
!!!ШПОРЫ по истории Бел 2009-2010.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
335.36 Кб
Скачать

5. Фарміраванне раннекласавага грамадства на бел.Землях, грамадскі лад усх.Славян у 8-9 ст.

Гистар. крыницы сведчать што у славян у 8 ст яшчэ захоувауся родавы лад, яны жыли родавыми адшчынами. У славян иснавала рабства . галоуными занятками славян было земляробств, асноуныя прылады працы саха и рала. Важную ролю играла жывёлагалоуля. Ворныя земли якия апрацоувалися земляробами паасобку ужо стали адасабляцца як уласнасць асобных абщынникау. Занятыя у выники заваёвау тэрыторыи размяркоувалися у адпаведнасци з племенным прынцыпам. Кожнае племя атрымливала уласную вобл. дзе асядала и стварала свае паселишча. Памнажае свае багации племянная вярхушка якая атрымливае большую частку здабычы, жывёлу .каштоунасци. усё гэта вядзе да сац.няроунасци. у плямянным асяродзи найбольш вылучауся правадыр, яки абапирауся на дружыну. Таким чынам славяне прайшли перыяд ваеннай дэмакратыи. Гэта апошни з этапау першабытнага грамадства яки папярэдничае узникненню дзяржавы.

.

7 Барацьба з Тэўтонскім ордэнам. Грунвальдская бітва і яе вынікі.

У 1408 годзе на нарадзе польскага караля Ягайла і вялікага князя літоўскага Вітаўта было прынята рашэнне аб вайне з крыжакамі. Яна адбывалася 1409-1411 гадах і атрымала назву Вялікай. Галоўнай падзеяй вайны стала адна з буйнейшых бітваў сярэднявечча, якая адбывалася 15. ліпеня 1410 года пад Грунвальдам(цяперашняе Дуброўна на тэрыторыі суч. Польшчы)паміж аб’яднанымі саюзніцкімі сіламі польска-літоўска-беларускага войска і Тэўтонскім ордэнам.Войскі ВКЛ налічвалі 40 харугваў баявых атрадаў колькасцю ад 60 да 600 коп’яў. Харугвы ВКЛ узначаліў вялікі князь літоўскі Вітаўт. Польскае каралеўства выставіла 50 харугваў-кіраўнік Ягайла. У аб’яднаным войску былі харугвы з Украіны, руская дружына з Ноўгарада Вялікага, атрад з Чэхіі. Войска налічвала каля 40 тыс. Чалавек. Войска крыжакоў мела больш 30 тыс.воінаў, у іх было лепшае ўзбраенне, кіраваў імі вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген. Параженне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэссі у Европе. Перамога над крыжакамі значна павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін.

6. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае перадумовы фарміравання вкл. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва вкл.

Для заходніх зямель Русі ХІІ–ХІІІ стагоддзі былі перыядам феадальнай рздробленасці. Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, Полацкае княства ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі. Заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’ёзная небяспека – агрэсія нямецкіх феадалаў. Яшчэ большая небяспека навісла над княствам быў заснаваны Тэўтонскі Ордэн. Яшчэ адным фактам аслаблення заходнерускіх зямель стала мангола-татарскае нашэсце. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу – ад мангола-татараў адрадзіла аб’яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях. Феадалам спатрэбілася аб’яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацавання іх да зямлі. Аб’яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх. У першай палове ХІІІ ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава з моцнай вялікакняжацкай уладай.

Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Яму ўдалося аб’яднаць большасць літоўскіх княстваў. Такім чынам, у ХІІІ ст. складаюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст. Пэўную ролю ў ім адыграў узаемны палітычны інтарэс. Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых – шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх – на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася ў ВКЛ.