
- •1. Метадалаг. Асновы и прынцыпы вывучэння гисторыи, яе перыядызацыя. Фармацыйны и цывилизацыйны падыходы да вывучэння гисторыи.
- •2. Айчынныя гістарычныя школы
- •3. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі
- •4. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў.
- •5. Фарміраванне раннекласавага грамадства на бел.Землях, грамадскі лад усх.Славян у 8-9 ст.
- •7 Барацьба з Тэўтонскім ордэнам. Грунвальдская бітва і яе вынікі.
- •6. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае перадумовы фарміравання вкл. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва вкл.
- •8. Суперніцтва вкл з Маскоўскай дзяржавай. Лівонская вайна.
- •10. Асноўныя канцэпцыі паходжання бел.Народа.
- •11. Галоўныя гіпотэзы паходжання назвы Беларусь
- •12. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у 14-15 ст. Эканамічнае і палітычнае фактары кансалідацыі бел.Этнасу.
- •13. Візантыйская імперыя, яе геапалітычнае становішча і духоўны ўплыў на славян.
- •14. Дух. Жыццё ўсх.Славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Паганства
- •15. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджанне пісьменнасці на бел. Землях.
- •18. Сацыяльна-эканамічнае жыццё ў вкл. Аграрная рэформа 1557 г і яе вынікі.
- •16. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх
- •17. Статуты вкл. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў у XVI ст.
- •19. Сацыяльна-палітычнае развіццё бел.Гарадоў у XV-xviiIст. Магдэбургскае права.
- •20. Рамяство і гандлёвыя сувязі падчас знаходжання бел.Земляў у складзе рп. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян 18 -19 ст
- •22Асаблівасці сац.-эк. Развіцця б. І асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў б. Пасля уключэння у склад Рас. Имперыі.
- •23. Крызіс феадальна-прыгонніцккай сістэмы,адмена прыгоннага права на б.
- •25.Шляхецкія паустанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў бел. Губернях. Паўстаннее 1830-1831 гг. Паўстанне к.Калиноўскага 1863г.
- •26.Народніцкі и сац-дэмакрат. Рух на б. Ў 2 пал.19-пач.20 ст.
- •27.Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламантарызму.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку 20 ст.
- •28. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на Беларусі ў 16-17 ст. Брэсцкая царкоуна - рэлігійная ўнія.Рэфармацыя і контрэфармацыя, фарміраванне ўніяцкай царквы.
- •29.Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва. Роля і месца бел.Культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэссе.
- •30. Бел. Нац.-культурнае адраджэнне ў пач. 20 ст.
- •31. Войны 17-18 ст. І іх наступствы. Казацка-сялянская вайна, вайна рп з Расіяй.
- •32. Паўночная вайна 1700-1721 г.І яе наступствы на бел.Землях.
- •33.Беларусь ў вайне 1812 г.
- •34. Геапалітычнае становішча і сац.-эк.Сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах 1 Сусветнай вайны. Галоўныя бітвы на бел.Землях.
- •36.Шляхі фарміравання бел.Дзяржаўнасці нац.Дэм.І рэв.Клас.Асновах пазіцыя бальшавікоў у нац.Пытанні.Вынікі ўсебеларускага з’езда.
- •37. Абвяшчэнне бнр
- •41.Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грам.-паліт.Жыцця ў пал.50-60 г 20 ст.
- •42. Грамадска-паліт. Жыццё бсср у 70-80 г 20 ст
- •43. Спробы мадэрнізацыі сав.Грам.-пал. Сістэмы пад час палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду ссср.
- •44. Асаблівасці ажыццяўлення нэПа ў бсср.
- •45. Стварэнне матэр.-тэхнічнай базы індустр.- аграрнага гр-ва. Індустр-цыя. Калектывізацыя с/ г ў бсср.
- •47. Нарастанне экалагічных праблем. Чарнобыльская тэхнагенная аварыя і яе наступствы, прычыны паступовага запавольвання тэмпаў эк.Росту і ўзнікненне цяжкасцей ў сац.Сферы.
- •51. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нац.-культ.Становішча зах.Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
- •52. Роля і месца бсср на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі 2 грам.-паліт. Сістэм у др.Пал.40-першай пал. 80 г.20 ст.
- •53. Нарастанне крызісу сав-сац.Сістэмы. Распад ссср і новыя суадносіны сілаў на сусветнай арэне. Працэсы дэмакратызацыі ў бсср і складване шматпартыйнасці падчас палітыкі перабудовы.
- •54. Абвяшчэнне Рб. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту рб. Утварэнне снд.
- •55. Асноўныя тэндэнцыі грам.-паліт.Жыцця рб. Шляхі ўмацавання яе дзярж.Суверэнітэту. Увядзенне прэзідэнтцкай формы кіравання.Вынікі рэферэндумаў 1995, 1996, 2004.Кансцітуцыя рб 1994 г.
- •56. Асноўныя тэндэнцыі сац-эк. Развіцця рб. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі.
- •57. Геапалітычнае становішча рб. Роля Беларусі ў станаўленні і стварэнні снд. Міжнароднае прызнанне суверэннай рб.
- •58. Союз беларуси и россии
- •9. Эвалюцыя вкл ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
9. Эвалюцыя вкл ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае было феадальнай манархіяй, дзе феадалам было забяспечана права валодання залежным насельніцтвам – сялянамі. Насельніцтва княства падзялялася на дзве вялікія групы – феадалаў-землеўласнікаў і феадальна-залежнае насельніцтва. Насельніцтва падзялялася на саслоўі – шляхту, мяшчан, духавенства і сялян.
Феадалы (шляхта) – гэта найбольш прывілеяваная частка насельніцтва, яе моц апіралася на выключнае права валодання зямлёй. Гэтае саслоўе не было аднародным. Вялікімі багаццямі валодалі былые ўдзельныя князі (Рурыкавічы, Рагвалодавічы, Альгердавічы) і некаторыя баяры, што ўзвысіліся пры папярэдніх вялікіх князях. Гэтыя феадалы стварылі праслойку магнатаў – найбольш уплывовых асоб ў княстве, што займалі галоўныя дзяржаўныя пасады ў княстве. Астатнія феадалы – нашчадкі баяр – на працягу XVI ст. сталі звацца шляхтай. Кансалідацыі гэтага саслоўя паспрыяла ўзвышэнне ролі сейма ў дзяржаўным кіраванні, у паседжаннях якога прымалі ўдзел выбранцы з шляхты кожнага павета і ваяводства.
Саслоўе сялян да сярэдзіны XVI ст. так сама было неаднародным. Асабіста свабодные заможные сяляне, што выконвалі ваенную службу (зваліся баярамі, баярамі путнымі, баярамі панцырнымі ці баярамі слугамі) па статусу былі найбольш набліжаны да дробнай шляхты. Але разам з імі існавалі шматлікія катэгорыі феадальна-залежнага сялянства. Прававое становішча сялян – гэта поўная палітычная бяспраўнасць, абмежаваная грамадзянская праваздольнасць, павышаная крымінальная адказнасць. Па сутнасці, сяляне існавалі для забеспячэння патрэб феадалаў і дзяржавы.
Мяшчане – жыхары гарадоў, падзяляліся на тры групы згодна маёмаснаму становішчу. Вярхі складалі заможныя купцы і цэхмайстры, яны часта валодалі зямельнай маёмасцю, што набліжала гарадскі набілітэт да шляхты. Сярэднюю групу складалі дробныя гандляры і рамеснікі. Часта яны валодалі нерухомай маёмасцю ў горадзе і маглі ўдзельнічаць у працы органаў гарадскога самакіравання. Ніжэйшая група – чэляднікі, вучні, “чорныя людзі” не мелі аніякіх праў.
Прававое становішча мяшчан залежыла ад таго, у якім горадзе яны пражывалі. Значнымі правамі карысталіся жыхары Вільні, Полацка, Бярэсця, Мінска і іншых буйных дзяржаўных гарадоў з правам на самакіраванне і даравальнымі ільготнымі граматамі. Меньшымі правамі валодалі жыхары мястэчак і гарадоў, што не мелі права на самакіраванне. Жыхары прыватнаўласніцкіх гарадоў з’яўляліся феадальна залежным насельніцтвам.
Духавенства не змагло ўтварыць адзіную карпаратыўную грамаду. Да таго было некалькі ўмоў. Крыніцамі папаўнення саслоўя былі – феадальнае асяроддзе, мяшчанства, заможнае асабіста свабоднае сялянства. Да таго, на тэрыторыі княства дзейнічалі прадстаўнікі некалькіх рэлігій – каталіцтва, праваслаўя, уніяцтва
(з 1596 г.), пратэстанцкіх цэркваў, было яўрэйскае і магаметанскае духавенства. Часта духавенства прызнавала ўладу замежных царкоўных устаноў, што наносіла шкоду дзяржаўным інтарэсам княства.
Сталіца дзяржавы – гэта галоўны горад, дзе месціліся органы дзяржаўнага кіравання, рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы – вялікага князя. Тут збіраліся агульнадзяржаўныя вальныя сеймы. З 1323 г. сталіцай Вялікага княства Літоўскага Гедымін абраў Вільню (крывіцкае паселішча Крывы горад) на рацэ Віліі. З цягам часу Вільня стала адным з буйнейшых горадоў ва Ўсходняй Еўропе. Па некаторых звестках, нсельніцтва Вільні ў XVI ст. было пераважна беларускім, праваслаўным.
Герб дзяржавы – “Пагоня” – летапісы ўзгадваюць пад 1270-1290-я гг., часцей за ўсё звязваюць з асобай Віценя. Спачатку гэта быў асабісты герб вялікага князя, пазней ён стаў гербам дзяржавы. Статут 1566 г. юрыдычна замацаваў “Пагоню” як дзяржаўны герб ВкЛ. Кожнае ваяводства і павет павінны былі мець пячатку з “Пагоней”. Дзяржаўны герб меў наступны выгляд – на шчыце барочнай формы пурпуровага колеру ў сярэдзіне месціўся белы коннік з мячом і шчытом.
На працягу XIV-XVII стст. беларуская, а дакладней, старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы ВкЛ. На ёй былі выдадзены галоўныя законы княства – Судзебнік 1468 г., усе тры Статуты ВкЛ, вялася Метрыка Вялікага княства Літоўскага. На беларускай мове вялося справаводства ў гарадскіх магістратах, земскіх і замкавых судах, яна выкарыстоўвалася пры правядзенні рэвізій і інвентарызацый не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на ўласна літоўскай тэрыторыі. Пасля заключэння Люблінскай уніі ўмовы для далейшага развіцця беларускай мовы як мовы дзяржаўнай, значна пагоршыліся. Справаводства паступова пераводзілася на польскую мову. Спецыяльнай сеймавай пастановай 1696 г. беларуская мова была забаронена для ўжывання ў справаводстве на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Вялікі князь (гаспадар, кароль) – кіраўнік дзяржавы, кіраўнік выканаўча-распараджальнай дзейнасцю вышэйшых дзяржаўных органаў, кіраўнік дзяржаўнай адміністрацыі, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі княства. За яго подпісам і дзяржаўнай пячаткай выдаваліся заканадаўчыя акты княства. Згодна склаўшайся традыцыі, выбіраўся феадаламі княства, спачатку выбары праходзілі ў межах Рады (паны-рада), пазней, з XVI ст. на агульнадзяржаўным сейме. Галоўнымі абавязкамі гаспадара былі:
абарона дзяржавы;
падтрымка парадку ўнутры дзяржавы;
ажыццяўленне вышэйшага суда;
кіраўніцтва адміністратыўным апаратам дзяржавы;
ажыццяўленне міжнародных стасункаў;
распрацоўка і выданне законаў.
Для забеспячэння патрэб гаспадара існавалі асабістыя княскія двары і маёнткі, якімі распараджаўся сам гаспадар і дзяржаўныя эканоміі, даходы з якіх гаспадар накіроўваў па згодзе з Радай. Такое становішча ўзнікла пасля 1492 г., калі вялікі князь вымушаны быў падзяліцца часткай паўнамоцтваў з панамі-радай, без згоды якіх ён не меў права прынімаць рашэнні і выдаваць законы. У той жа час Рада ў адсутнасць гаспадара магла вырашаць любое пытанне. Калі ўлічваць, што вялікія князі сумяшчалі яшчэ і пасаду караля польскага, то яны часта адсутнічалі ў княстве. Таму роля Рады ў кіраванні была вельмі значнай.
Рада ВкЛ (паны-рада) – спачатку дапаможны орган пры вялікім князе (князь мог не параіцца і прыняць рашэнне), а з 1492 г. – вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВкЛ. Склад Рады не быў вызначаны строга, у яе ўваходзіла 30-40 важнейшых асоб княства. Сярод іх – усе каталіцкія біскупы, вышэйшыя дзяржаўныя чыны, усе ваяводы і каштэляны, некаторыя старасты і асобныя феадалы з роду Альгердавічаў ці Рурыкавічаў. На паседжанні Рады маглі запрашацца іншыя асобы – ураджэнцы ВкЛ хрысціянскага веравызнання. У поўным складзе Рада збіралася рэдка, часцей за ўсё пытанні вырашалісь старэйшымі раднымі панамі – вышэйшымі дзяржаўнымі чынамі, ваяводай Віленскім і Трокскім, біскупам Віленскім. Пытанні, што належылі кампетэнцыі Рады:
выбары гаспадара ВкЛ;
кантроль дзейнасці гаспадара;
ажыццяўленне міжнародных адносін;
кіраўніцтва вышэйшымі мясцовымі і дзяржаўнымі органамі кіравання;
прызначэнне на дзяржаўныя пасады;
абмеркаванне і прыняцце законаў;
ажыццяўлення вышэйшага суда.
Апошнія функцыі Рада ажыццяўляла разам з вялікім князем, а так сама па ўсім пытанням яна магла склікаць сейм.
Сейм (сойм) – з’езд прывілеяванага саслоўя – шляхты ВкЛ. Мог збірацца па рапараджэнню вялікага князя ці Рады. На сеймавых паседжаннях маглі прымаць удзел вялікі князь, Рада ўсім складам, усе службовыя асобы дзяржаўнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і праваслаўныя (з 1596 г. – уніяцкія) епіскапы і настаяцелі манастыроў, а так сама кожны шляхціц. Апошнія не вельмі шанавалі сеймавыя паседжанні, таму ў 1512 г. Жыгімонт І Стары выдаў загад, па якому кожны павет абавязаны быў выбіраць 2 дэлегатаў – “паслоў” ад мясцовай шляхты. Збіраліся сеймы па меры патрэбы, а з сярэдзіны XVI ст. – раз у два гады. Былі вызначаны гарады, дзе збіраліся сей-
мы – Вільня, Гродна, Слонім, Бярэсце. Пытанні, што датычыліся кампетэнцыі сейма, строга вызначыны не былі. Гэта залежыла ад таго, якую праграму рыхтаваў гаспадар ці Рада, яны рыхтавалі і праекты рашэнняў сейма – ухвалы, статуты, а з XVII ст. – канстытуцыі. Часцей за ўсё сеймы вырашалі наступныя пытанні:
выбары князя (элекцыйныя і каранацыйныя сеймы);
пытанні аб вайне ці міры;
збор і памер падаткаў на ваенныя патрэбы;
вырашалі міжнародныя справы;
прымалі законы;
ажыццяўлялі суд па крымінальнай справе – дзяржаўнай здрадзе;
прымалі хадайніцтвы павятовай шляхты.
Па сутнасці, галоўную ролю на паседжаннях сеймаў мела Рада і магнаты, яны вырашалі, якую пастанову прыме сейм.
У ваяводствах і паветах праводзіліся мясцовыя (ваяводскія ці павятовыя) сеймікі, што маглі вырашаць розныя пытанні з жыцця ваяводства ці павета. На сейміках прысутнічалі ўсе кіруючыя асобы і ўсе жадаючыя шляхцічы тэрытарыяльнай адзінкі. Галоўная роля сеймікаў – гэта выбар 2-ух паслоў на агульнадзяржаўны (вальны) сейм і выпрацоўка для іх інструкцый і хадайніцтваў перад урадам. На сойміках слухалі справаздачы послоў аб сеймах, выбіралі судзей і прызначалі на пасады мясцовага кіравання.
Сістэма органаў мясцовага кіравання складвалася паралельна ўладкаванню адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ВкЛ. Доўгі час княства не мела аднолькавага падзелу. У склад ВкЛ уваходзілі ўдзельныя княствы, што кіраваліся сваімі княскімі дынастыямі, намесніцтвы (ліквідаваныя ўдзельныя княствы, што кіраваліся вялікакняжаскімі намеснікамі). Яны ўтваралі каля 20 судова-адміністрацыйных акруг, межы іх дакладна вызначаны не былі (XV – першая палова XVI стст.). Паступова ўдзельныя княствы ліквідаваліся, расла колькасць намесніцтваў. У 1413 г. былі заснаваны першые ваяводствы – Віленскае і Трокскае. Пасля Гарадзельскай уніі ВкЛ стала пераймаць прынцыпы тэрытарыяльнага падзелу, што існаваў у Польшы. Вялікія намесніцтвы сталі звацца ваяводствамі, маленькія – паветамі ці стараствамі. У 1504 г. ваяводствам стала Полацкае намесніцтва, у 1507 – Наваградскае, у 1508 г. – Віцебскае. Канчаткова падзел на ваяводствы і паветы быў праведзены пад час адміністрацыйнай рэформы 1565-1566 гг. У выніку яе апошнія ўдзельныя княствы (Слуцкае, Друцкае, Лукомскае) былі ліквідаваны. ВкЛ было падзелена на ваяводствы: Берасцейскае, Віленскае, Віцебскае, Мінскае, Мсціслаўскае, Наваградскае, Полацкае і Трокскае. У склад ваяводстваў уваходзіла 30 паветаў, 16 з іх – на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Такі падзел быў замацаваны ў Статуце ВкЛ 1588 г. і захоўваўся да канца існавання дзяржавы.
Пасля Люблінскай уніі, у 1581 г. у Польшчы і ў ВкЛ паасобку былі арганізаваныя Галоўныя Трыбуналы– вышэйшыя апеляцыйныя судовыя ўстановыа. У склад Трыбунала ўваходзілі выбарныя суддзі з ліку шляхціцаў, ураджэнцаў княства, валодаўшых зямельнымі ўладаннямі, меўшых адукацыю і знаёмых з мясцовым звычаёвым правам. Судовыя сесіі праходзілі ў Вільне, Мінску і Навагрудку. Рашэнні Трыбунала перагляду не падлягалі.
Разам са станаўленнем судовай сістэмы развіваліся прававыя нормы. Выключнай з’явай стала выданне вялікім князем Казімірам ў 1468 г. Судзебніка. Упершыню было ўведзена адзінства прававых нормаў на ўсёй тэрыторыі княства, уведзены прынцып індывідуалізацыі пакарання (абмяжоўвалася адказнасць дзяцей і жонкі за злачынствы мужа), а так сама прынцып неадваротнасці пакарання (раней злачынца мог адкупіцца).
Новы этап эвалюцыі заканадаўства звязаны з выданнем Статутаў ВкЛ, у якіх права было сістэматызавана і кадыфікавана.
Першы Статут ВкЛ 1529 г. быў складзены на базе звычаёвага права беларускіх зямель і раней выданых прівіляў (нормы пісанага права). Упершыню было праведзена размежаванне права па асобным галінам. Па сутнасці, Статуты – гэта зборнікі законаў і кодэксаў (усяго – 13 раздзелаў). У Статуце была дакладна вызначана працэдура судаводства, памеры пошлін і ўмовы ўдзелу адвакатаў у судовых паседжаннях. Усе людзі павінны былі судзіцца згодна са Статутам.
Далейшае развіцце нормы феадальнага права атрымалі ў другім Статуце ВкЛ, што пачаў дзейнічаць у 1566 г. Вяршыня развіцця права ў ВкЛ – гэта Статут 1588 г. Яго стваральнікі – канцлер Астафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега, насуперак Люблінскай уніі, мелі мэтай захаванне дзяржаўнага суверэнітэту княства. Статут утрымліваў прынцыпы права, уласцівыя нараджаўшамуся грамадству новага часу. Сярод гэтых прынцыпаў – абмежаванне ўлады гаспадара; раздзяленне ўлад; прыярытэт дзяржаўнага суверэнітэту; панаванне, вяршынство закону. Статут 1588 г. быў надрукаваны, што зрабіла немагчымым унясенне змяненняў у яго тэкст. Нормы права былі так дакладна распрацаваны, што гэты збор законаў меў юрыдычную сілу на тэрыторыі Беларусі да пачатку XIX ст. Адначасова ў Статуце абараняў інтарэсы буйных і сярэдніх феадалаў і канчаткова запрыгоніў сялян.
Вайсковая справа грунтавалася на страражытным абавязку абароны сваёй зямлі. Адначасова ваенная справа была галоўным абавязкам шляхты, з іх жа на карысць дзяржавы маглі браць толькі адзін від падаткаў – сярэбршчызну – на вайну. Акрамя таго, існавала катэгорыя сялян-баяраў, што так сама неслі ваенныю службу. Войска, што складалася са шляхетскага апалчэння, звалася паспалітае рушэнне.
З цягам часу з’явіліся новыя віды зброі, змянілася тактыка вядзення боя, патрабаваліся прафесіяналы ў вайсковай справе. У войску ВкЛ з’явіліся пастаянныя атрады, вельмі часта выкарыстоўваліся наёмнікі з еўрапейскіх краін. Адным з першых дакументаў вайсковага права стала Вайсковая ўства 1511 г. Далейшае развіццё і кадыфікацыя ваеннага права адносіцца да выдання Статутаў ВкЛ.
38. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці было звязана першапачаткова з абвяшчэннем на нацыянальна -дэмакра-тычнай аснове Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а затым з утварэннем на савецкай аснове Сацыялістычнай Са-вецкай Рэспублікі Беларусь.
Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі — Абласны вы-канаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэ-путатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (А. Мяснікоў і інш.) не лічыла беларусаў самастойнай нацыяй.
Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху распачалі падрыхтоўку да склікання Усебеларускагаз'езда, які адбыўся ў снежні 1917 г. у Мінску. Яго ўдзел ьнікі не прыйшлі да адной думкі. Адна частка дэлегатаў дабівалася абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а другая частка прапанавалааў -таномію ў складзе Савецкай Расіі. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатпаў. Аднак па-добны орган, які ўзнік у выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г., ужо існаваў у Беларусі — гэта Аблвыкамзах. Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з'езда фактычна выказал іся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму па рашэнні бальшавіц -кага кіраўніцтва з'езд пры дапамозе вайсковай сілы быў рас-пушчаны.
Удзельнікі Усебеларускага з'езда не прыпынілі распача-тай працы і ўтварылі Выканаўчы камітэт (Выканком) з'езда. Выканком ва ўмовах нямецкага наступления, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск, абвясціў сябе часо-вай уладай на тэрыторыі Беларусі. 9 сакавіка Выканком аб-вясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Ён быў пе-ратвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР.
Дзеячы БНР (Jean i Антон Луцкевічы, ВацлаўЛастоўскі, Аркадзь Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупа-цыі. Паўмовах Брэсцкагаміру, падпісанагаЗ сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, ня-гледзячы на прывітальную тэлеграму часткі дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі.
2. Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918 г. на VI Паўночна-За-ходняй абласной канферэнцыі Расгйскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) — РКП(б), якая праходзіла ў Смален-ску. Яна 30 снежня 1918 г. абвясціла сябе Iз'ездам Камуніс-тычнайпартыі (бальшавікоў) Беларусі — КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з'езда пра абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Стар-шынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў Зміцер Жылуновіч (ЦішкаГартны).
2—3 лютага 1919 г. на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Таксама было прынята рашэнне пра аб'яднанне Беларусі і Літвы ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (ЛітБелССР). Яна была ўтворана як буферная дзяржава, тэ-рыторыя якой выкарыстоўвалася для адмежавання Савецкай Расіі ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.
ЛітБелССРпраіснаваладажніўня 1919 г.,каліяетэрыто-рыя была захоплена польскімі войскамі ў час польска-савецкай вайны 1919—1920 гг. Пасля вызвалення войскамі Чырво-най Арміі тэрыторыі Беларусі 31 ліпеня 1920 г. была прыня-та Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне са-вецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.
Роля i месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi
Грамадзянская вайна 1918-1920 гг. на тэрыторыі былой Расійскай імперыі засталася адной з найбольш трагічных старонак гісторыі чалавецтва. Дваранска-буржуазны блок пацярпеў паражэнне, расійскае грамадства пазбавілася былой палітычнай, эканамічнай і інтэлектуальнай эліты. Прайграў вайну і нацыянальна-дэмакратычны рух. Чырвоная Армія знішчыла Украінскую Народную Рэспубліку, нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане. У гэтых краінах, як і на Беларусі, была абвешчана савецкая ўлада, што на практыцы азначыла ўсталяванне дыктатуры бальшавіцкай партыі, яе рэгіянальных камітэтаў.
Але далейшае развіццё міжнацыянальных адносін, аднаўленне народнай гаспадаркі, ліквідацыя эканамічнай і культурнай адсталасці народаў, якія раней уваходзілі ў склад Расійскай імперыі, не магло быць вырашана ў рамках так званага ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Фармальна рэспублікі былі незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, на самой жа справе паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік. І гэта пры тым, што фактычная ўлада канцэнтравалася ў руках кіраўніцтва бальшавіцкай партыі.
У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся два пункты погляду. Першы: прапанова І. Сталіна ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які ўваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. Адны партыйныя дзеячы бачылі ў ленінскім плане ідэі канфедэрацыі, іншыя ж прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Але ў любым варыянце дзяржаўная ўлада павінна была належаць камуністычнай партыі, якая будавалася паводле прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму і забеспечвала ўсебаковы кантроль за ўсімі сферамі грамадскага жыцця. Паколькі аўтарытэт Леніна быў бясспрэчным, пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план.
верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пастанавіла "лічыць мэтазгодным устанаўленне адносін паміж камісарыятамі Беларусі і камісарыятамі РСФСР аналагічныя з адносінамі, устаноўленамі паміж РСФСР і Украінай". Улічваючы, што адносіны РСФСР з УССР будаваліся як адносіны дзвюх роўных і незалежных рэспублік, гэта фактычна азначала, што ЦБ КП(б)Б было супраць сталінскага плана "аўтанамізацыі".
На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і Х Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. І з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік. Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). Старшынямі ЦВК былі выбраны старшыні ЦВК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Першая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай.
У 1920-я гг. тэрыторыя БССР два разы ўзбуйнялася за кошт усходніх этнічна беларускіх земляў. У снежні 1923 палітбюро ЦК РКП(б) пагадзілася з прапановай ЦБ КП(б)Б аб далучэнні да БССР «роднасных ёй у бытавых, этнаграфічных і гаспадарча-эканамічных адносінах» тэрыторыі, а менавіта Горацкі і Мсціслаўскі паветы Смаленскай губерні, Віцебскую губерню цалкам і Гомельскую губерню цалкам за выключэннем чатырох паветаў былой Чарнігаўскай губерні. Аднак хутка спецыяльная камісія ЦВК СССР перагледзела рашэнне палітбюро. У выніку па-за межамі БССР пакідаліся Веліжскі, Невельскі, Себежскі паветы Віцебскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерні і большая частка Мсціслаўскага павета Смаленскай губерні. Такім чынам, рашэнне аб узбуйненні было прынята ў Маскве і ў сакавіку 1924 яно было прынята ЦВК СССР. Рашэнне фармальна зацвердзіў VI надзвычайны з'езд саветаў БССР. Тэрыторыя БССР у выніку першага ўзбуйнення павялічылася да 110 584 км², а насельніцтва - да 4,2 млн чалавек. 70,4 % насельніцтва БССР складалі беларусы. Аднак Гомельскі і Рэчыцкі паветы заставаліся па-за межамі БССР.
Пасля дзяржаўнага перавароту ў Польшчы ў 1926 і пагаршэння адносін з СССР саюзнае кіраўніцтва вырашыла другім узбуйненнем БССР актывізаваць беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі і паменшыць падтрымку польскіх улад насельніцтвам. Менавіта таму ініцыятарам другога узбуйнення БССР быў НКЗС СССР, які 8 верасня 1926 прыняў пастанову аб неабходнасці настойваць у палітбюро ЦК ВКП(б), каб Гомельскі і Рэчыцкі паветы былі далучаны да БССР. Створаная камісія на чале з Я.Пэтэрсам знайшла на Гомельшчыне ў значнай ступені русіфікаванае насельніцтва. Аднак ЦК КП(б)Б здолеў пераканаць ЦК ВКП(б) аб неабходнасці далучэння Гомельшчыны да БССР. 4 снежня 1926 на аб'яднаным пленуме Гомельскага губернскага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б выступіў сакратар ЦК ВКП(б) М.Швернік, які праінфармаваў аб пастанове палітбюро далучыць Гомельскі і Рэчыцкі паветы да БССР. Такім чынам, адбылося другое узбуйненне БССР. У выніку другога узбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 727 км², а насельніцтва - на 649 тыс. чалавек.
40.
Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гг. ХХ стагоддзя адклалі вялікі адбітак на Расійскую гісторыю. Гэта былі гады самавольства, беззаконнага гвалту. Гэты перыяд Сталінскага вяршэнства гісторыкі ацэньваюць па-рознаму. Адны з іх называюць гэта "Чорным плямай у гісторыі", іншыя - неабходнай мерай для вмацавання і взрастання магутнасьці Савецкага дзяржавы.
Само паняцце "рэпрэсія" у перакладзе з лацінскага азначае "Падавленне, карная мера, пакаранне". Іншымі словамі, падавленне шляхам пакарання.
На сённяшні момант палітычныя рэпрэсіі з'являецца адной з актуальных тэм, так як яны закранулі амаль многіх жыхаров нашай краіны. У апошні час вельмі часта всплываюць страшныя таямніцы таго часу, павялічваючы тым самым важнасць гэтай праблемы.
Версіі аб прычынах масавых рэпрэсій
Пры аналізе станавлення механізму масавых рэпрэсій у 1930-я гады варта прыняць да ввагі наступныя фактары.
Пераход да палітыкі калектывізацыі сельскай гаспадаркі, індустрыялізацыі і культурнай рэвалюцыі, які патрабавав значных матэрыяльных укладанняв або прыцягнення бясплатнай працовнай сілы (называецца, напрыклад, што грандыёзныя планы асваення і стварэння прамысловай базы в раёнах повначы еврапейскай часткі Расіі, Сібіры і Далёкага Усходу запатрабавалі перамяшчэння велізарных людскіх мас.
Падрыхтовка да вайны з Германіяй, дзе што прыйшлі да влады нацысты абвясцілі сваёй мэтай знішчэнне камуністычнай ідэалогіі.
Для вырашэння гэтых задач патрабавалася мабілізаваць намаганні всяго насельніцтва краіны і забяспечыць абсалютную падтрымку дзяржавнай палітыкі, а для гэтага - нейтралізаваць патэнцыйную палітычную апазіцыю, на якую мог абаперціся працівнік.
Пры гэтым на заканадавчым узровні было абвешчана вяршэнства інтарэсав грамадства і пралетарскага дзяржавы в адносінах да інтарэсав асобы і больш суровая кара за любы шко...
У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Сваю падтрымку ім на ІІ Ўсерасійскім з’ездзе Саветаў выказалі левыя эсэры і абралі сваіх прадстаўнікоў ва ЎЦВК. Што датычыла Саветаў усіх узроўняў як органаў дзяржаўнай улады то ўсе яны (за выключэннем ленінскага СНК) з’яўляліся шматпартыйнымі. На Беларусі ў іх склад уваходзілі прадстаўнікі сацыялістычных партый усіх плыняў. Такімі з’яўляліся Аблвыкамзах, Віцебскі і Магілёўскі губернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Саветы. Толькі ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіцкім складам.
Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзеня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Саветы не трапілі ў кампетэнцыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любая дзейнасць, скіраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лічылася контррэвалюцыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесены бальшавікамі да контррэвалюцыянераў.
З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне ролі Саветаў. Па меры распальвання ў краіне грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў руках РСДРП(б) – РКП(б). Каб застацца ва ўладзе, яна была вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць абарону краіны і функцыянаванне эканомікі. Здзяйсняць гэта звычайнымі метадамі пры наяўнасці ворагаў і апазіцыі было немагчыма. У 1920 г. вядомы анархіст князь П. Крапоткін казаў, «што Расія ўжо зрабілася Савецкай рэспублікай толькі па назве; зараз кіруюць у Расіі не Саветы, а партыйныя камітэты, і, што дыктатура партыі для стварэння новага сацыялістычнага ладу безумоўна шкодная».
Да канца грамадзянскай вайны Ў. Ленін у рабоце «Дзіцячая хвароба левізны ў камунізме» прыйшоў да высновы аб тым, што дыктатура пралетарыята немагчыма інакш як праз дыктатуру партыі, але перасцярагаў саратнікаў ад небяспекі прытоку ў партыю дэкласіраваных элементаў. На думку правадыра, яе колькасны склад не павінен быў перавышаць 200 тыс. чал. На справе ў ёй налічвалася ўжо 650 тыс.
Як вынікала з Палітычнай справаздачы ЦК КП(б) Б ІІІ з’езду ў лістападзе 1920 г., нягледзячы на сваю малалікасць (1700 чал.) бальшавікоў не турбавала наяўнасць іншых партый, бо пры неабходнасці супраць іх маглі быць выкарыстаны рэпрэсіўныя сродкі. Так, пэўны час дзейнічала 20-тысячная БПС-Р. Але ўжо ў лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арыштавалі 860 найбольш актыўных яе функцыянераў і шэраговых членаў.
У сакавіку 1921 г. Усерасійская надзвычайная канферэнцыя Бунда, якая адбывалася ў Мінску 5–12 сакавіка 1921 г., прыняла пастанову аб зліцці з РКП(б). Частка бундаўцаў далучылася да сіяністаў, якія працягвалі дзейнічаць нелегальна.
Пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1921 г. членам меншавіцкай партыі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. Рэзалюцыя XII (жнівень 1922) Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) «Аб антысавецкіх партыях і плынях», пашырала гэтую норму і на іншыя апазіцыйныя партыі, а таксама прызнавала дапусцімым выкарыстанне рэпрэсій у дачыненні да іх. Так, у чэрвені 1922 г. была арыштавана група меншавікоў, у жніўні – група правых эсэраў. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў БПС-Р было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Прызнавалася, што палітыка КП(б) Б цалкам адпавядае сацыяльным і нацыянальным інтарэсам працоўнага народа.
У першай палове 1920-х гадоў у БССР працягвала сваю дзейнасць Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей Цыён). У снежні 1922 г. яе кіраўніцтва заявіла пра адмову ад сіянісцкай ідэалогіі і разрыў з Сусветным яўрэйскім камуністычным саюзам. У ёй адбыўся раскол: левая частка партыі ўвайшла ў РКП(б), а правая стварыла лаяльную КП(б) Б Яўрэйскую рабочую камуністычную партыю.
18 жніўня 1925 г. намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі І. Апанскі ў дакладзе «Палітычнае становішча ў Беларусі» заявіў, што ў рэспубліцы не адчувалася контррэвалюцыйнай дзейнасці іншых партый, за выключэннем сіяністаў
Пасля прыняцця ў КП(б) Б часткі былых бундаўцаў, паалейцыяністаў, беларускіх эсэраў колькасць выхадцаў з іншых партый у ёй павялічылася і склала ў 1925 г. 13, 5%. У ліку важнейшых ставіліся задачы ідэйнага выхавання шэраговых партыйцаў, па паходжанні яўрэяў.
У БССР завяршылася ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы ў сярэдзіне 1920-х гг. Яўрэйская рабочая камуністычная партыя як аўтаномная частка КП(б) Б перастала існаваць у 1927 г. З цягам часу старыя партыйцы з дарэвалюцыйным стажам сталі губляцца сярод новых членаў, колькасць якіх рэзка ўзрасла. Да 1927 г. пасля Ленінскага і Кастрычніцкага прызываў яна робіцца масавай партыяй, у якой да 1927 г. налічвалася 1 200 тыс. чал.
Такім чынам, УКП(б) – КП(б) Б не толькі ўяўляла сабою адзіную ў краіне партыю, але і ўвасабляла ў ёй аднапартыйную сістэму. Пасля таго, як у Канстытуцыях СССР (1936) і БССР (1937) з’явілася палажэнне аб кіруючай ролі ЎКП(б) у савецкім грамадстве, аўтарытэт партыі ўзрос яшчэ больш. Усе дзяржаўныя органы павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў.