Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
!!!ШПОРЫ по истории Бел 2009-2010.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
335.36 Кб
Скачать

54. Абвяшчэнне Рб. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту рб. Утварэнне снд.

Пераход да перабудовы грамадства на дэмакратычных асновах нечакана для партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва СССР вывеў на першае месца нацыянальныя праблемы. Найбольшую вастрыню яны спачатку атрымалі у Прыбалтыцы, але у хуткім часе ахапілі усе рэспублікі. Уздым нацыянальнага руху выявіўся у актыўнай падтрымцы ідэі суверэнітэту. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Было абвешчана вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі БССР і яе законаў. Гэтым быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту. У сакавіку 1991 г. Адбыўся рэферэндум аб захаванні СССР, у якім прынялі удзел 9 з 15 рэспублік, 7 яго ўдзельнікаў выказаліся «за». Але дзяржаўны пе-раварот у Маскве у жніўні 1991 г., які меў на мэце захаванне СССР, толькі паскорыў яго распад. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі. У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап - этап незалежнай дзяржавы. Разам з абвяшчэннем незалежнасцi РБ пачынаецца новы этап у яе дзейнасцi на мiжнароднай арэне.

У снежнi 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфiкаваў агадненне аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. У СНД увайшлi ўсе былыя рэспублiкi СССР, акрамя краiн Прыбалтыкi. Пасля лiквiдацыi СССР пачалося прызнанне РБ як суверэннай дзяржавы. РБ ажыццяўлаля працэс дагаворнага зацвярджэння гранiц з сумежнымi дзяржавамi: Польшчай, Латвiяй, Лiтвой, Расiяй i ўкраiнай. Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. 14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць і се'ння: герба і сцяга. Сцяг складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных палос чырвонага і зяленага колеру, ля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Ліпень 1994 г. – выбары прэзід. РБ (кандыдаты – Шушкевіч, Дубко, Пазняк, Новікаў, Кебіч, Лукашэнка

55. Асноўныя тэндэнцыі грам.-паліт.Жыцця рб. Шляхі ўмацавання яе дзярж.Суверэнітэту. Увядзенне прэзідэнтцкай формы кіравання.Вынікі рэферэндумаў 1995, 1996, 2004.Кансцітуцыя рб 1994 г.

27 ліпеня 1990г.вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Б. выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. Афаріленне дзярж. незалежнасці РБ было звязана з практ. замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991г. прынята рашэнне вярхоўнага савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, ад 27 ліпеня 1990г. На наступны дзень 26 жніўня 1991г.быў прыняты закон (аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР), 19 верасня 1991г.вярхоўны савет прыняў закон аб назве БССР у адпавелнасці з якім яна пачала называцца РБ. 14 мая 1995г.на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзярж сімвалаў рэспублікі - герба і сцяга. Другі рэферэндум быў 24 лістапада 1996г. На рэферэндум было вынесена 7 пытанняў. Канстытуцыя РБ была прынята вярхоўным саветам 15 сакавіка 1994г. Канстытуцыя устанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. У выніку выбараў, праведзенных летам 1994г.болей за 80% аддалі свае галасы за А. Р. Лукашэнка. У 2001г.ён паўторна быў абраны прэзідэнтам РБ.