Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылі мовы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
477.7 Кб
Скачать

1. Структурна-семантычны аналіз навуковага тэксту.

Тэкст (ад лац. textus – тканіна, сувязь, пабудова) – гэта напісанае, надрукаванае (выказванне, абзац, раздзел твора і г.д.) або выказанае вусна паведамленне, якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю, яго можна ўзнавіць, паўтарыць у тым самым выглядзе.

Правільная сэнсава-кампазіцыйная арганізацыя навуковага тэксту дапамагае дасягнуць звязнасці, цэласнасці, яснасці – асноўных якасцей навуковага тэксту.

Самай мінімальнай сэнсава закончанай адзінкай тэксту з’яўляецца сказ. Паколькі навуковы тэкст звязаны з адлюстраваннем разумовай дзейнасці чалавека, то часцей за ўсё аўтарамі выкарыстоўваюцца складаныя сказы з разнастайнымі прычынна-выніковымі, умоўна-выніковымі, мэтавымі і інш. адносінамі. Выкарыстанне ж простых сказаў апраўдваецца пэўнымі камунікатыўнымі задачамі: на фоне складаных сінтаксічных канструкцый просты сказ уражвае сваёй нечаканасцю і гэтым самым патрабуе дадатковай увагі да пэўных частак тэксту. Звычайна гэта бывае фармулёўка выніку пэўнага доследу, эксперыменту і інш., якой падкрэсліваецца бясспрэчнасць. Напрыклад: Дзеянне аднаго цела на другое можа адбывацца двума рознымі спосабамі: або пры дапамозе пераносу рэчыва ад крыніцы да прыёмніка, або пры дапамозе змянення стану асяроддзя паміж целамі (без пераносу рэчыва). Можна, напрыклад, прымусіць зазвінець званочак, які знаходзіцца на некаторай адлегласці, удала трапіўшы ў яго шарыкам. Тут мы маем справу з пераносам рэчыва. Але можна зрабіць інакш: прывязаць шнур да языка званочка і прымусіць званочак гучаць, пасылаючы па шнуры хвалі, што разгойдваюць яго язык. У гэтым выпадку пераносу рэчыва не будзе. Па шнуры распаўсюджваецца хваля, г.зн. адбываецца змяненне стану (формы) шнура. Такім чынам, перадача дзеяння ад аднаго цела да другога можа адбывацца з дапамогай хваль (Г.М.).

Просты сказ у тэкстах навукова-вучэбнага падстылю часта стаіць у пачатку абзаца і служыць як бы «тэмай», загалоўкам гэтага абзаца, якую далей развіваюць складаныя сказы. Напрыклад: Патэнцыяльная энергія энергія ўзаемадзеяння. Гаворачы аб патэнцыяльнай энергіі цела, якое паднята на вышыню, мы як быццам «забыліся» пра тое, што гэтай энергіяй цела валодае таму, што яно ўзаемадзейнічае з Зямлёй. Не было б Зямлі, не было б сілы прыцяжэння да Зямлі, не было б і патэнцыяльнай энергіі (І. К-н).

У простым сказе заўсёды можна выдзеліць дзве часткі: тэму і рэму. Тэма – гэта адпраўны пункт выказвання, нешта ўжо вядомае чытачу або тое, што падказваецца сітуацыяй ці кантэкстам. Рэма – новае, невядомае ў выказванні. Падзел выказвання на тэму і рэму называецца актуальным падзелам (чляненнем) сказа. Тэмы выказвання змацоўваюць, злучаюць часткі тэксту, а рэмы нясуць асноўную камунікатыўную мэту выказвання –перадаюць новую інфармацыю. Тэма звычайна бывае аднаслоўная, а рэма можа выражацца словазлучэннем ці ўсёй групай выказніка. Выказванне не можа быць без рэмы, тады як тэма ў ім неабавязковая. Напрыклад: Малекулы (Т) рухаюцца не толькі паступальна, але могуць вярцецца (Р). Пры высокіх тэмпературах узнікаюць яшчэ і вагальныя рухі атамаў (Р) у малекулах (Т). Так што малекулы могуць (Т) адначасова (Р) выконваць паступальны, вярчальны і вагальны рухі (Т). Хаатычны рух малекул (атамаў, іонаў) (Т) называецца цеплавым (Р) (Л.І.).

На аснове складаных сказаў утвараюцца шматступенныя выказванні з некалькімі тэмамі і рэмамі.

Большасць сказаў у моўным патоку існуюць не самі па сабе, а аб’ядноўваюцца інтанацыйна і структурна ў пэўныя мікратэмы, якія здольны выражаць закончаную думку аўтара. Такія канструкцыі асабліва пашыраны ў мастацкім тэксце, іх называюць складаным сінтаксічным цэлым ці звышфразавым адзінствам.

У дачыненні да абзаца як кампазіцыйна-структурнай адзінкі тэксту думкі мовазнаўцаў разыходзяцца. Большасць з іх лічыць абзац кампазіцыйна-стылістычнай адзінкай.

Абзац (ням. absatz – уступ) – 1) водступ управа ў пачатку радка друкаванага ці пісьмовага тэксту; чырвоны радок; 2) частка друкаванага або рукапіснага тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога, якая складаецца з аднаго ці некалькіх сказаў і характарызуецца адзінствам і адноснай закончанасцю зместу.

Класічнай формай абзаца лічыцца абзац, у першым сказе якога фармулюецца тэма-загаловак, а наступныя сказы развіваюць яе; у апошнім сказе падводзіцца вынік. Напрыклад: Найбольш шырока прымяняюць радыёлакацыю на флоце, у авіяцыі і ў касманаўтыцы. Радыёлакацыйныя ўстаноўкі робяць бяспечным рух суднаў пры любым надвор’і і ў любы час сутак, нават пры поўнай адсутнасці бачнасці. 3 дапамогай радыёлакацыі выключаецца магчымасць сутыкнення суднаў адзін з адным і з іншымі рухомымі і нерухомымі аб’ектамі. Прымяненне радыёлакацыйных установак на аэрадромах робіць бяспечным узлёт і пасадку самалётаў у любых умовах. Вельмі вялікае значэнне мае радыёлакацыя ў ваеннай справе. Войскі проціпаветранай абароны маюць радыёлакацыйныя станцыі далёкага выяўлення, якія дазваляюць своечасова выявіць самалёты ці ракеты. Радыёлакацыйныя станцыі маюць кругавы агляд, які дазваляе сачыць за паветраным станам на вялікай адлегласці (М.Ш.).

Але значна часцей сустракаюцца «ўсечаныя» абзацы, у якіх апошнія сказы (вынікі) адсутнічаюць.

У навуковых тэкстах, дзе апісваюцца прыборы, прыстасаванні, рэчывы, матэрыялы, доследы, эксперыменты і пад., а таксама ў частках тэксту, дзе ставіцца мэта, фармулююцца задачы, выбіраецца методыка даследавання, абзацы-«тэмы» адносна самастойныя, цеснай сувязі паміж папярэднім і наступным абзацам няма. Абзац у такіх тэкстах іграе спецыфічную ролю актывізатара ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу! У залежнасці ад задумы аўтара, ад манеры выкладання думак абзац можа складацца або з аднаго сказа, або можа ўключаць некалькі мікратэм (складаных сінтаксічных цэлых). Напрыклад: