Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылі мовы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
477.7 Кб
Скачать

Дадатковая літаратура.

1. Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. – Мінск : Выш. шк., 1990. – 222 с.

2. Беларуская энцыкл. : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996–2004. – 18 т.

3. Ожегов, С.И. Словарь русского языка / С.И. Ожегов ; под ред. Н.Ю. Шведовой. – 19-е изд. – М. : Рус. яз., 1987. – 750 с.

4. Орфографический словарь русского языка / АН СССР. Ин-т рус. яз. ; под ред. С.Г. Бархударова, И.Ф. Протченко, Л.И. Скворцова. – 26 изд., стер. – М. : Рус. яз., 1988. – 400 с.

5. Орфоэпический словарь русского языка: Произношение, ударение, грамматические формы / С.Н. Борунова, В.Л. Воронцова, Н.А. Еськова ; под ред. Р.И. Аванесова. – 3-е изд., стереотип. – М. : Рус. яз., 1987. – 704 с.

6. Гончарова, Н.А. Латинский язык : учебник. – 3-е изд., перераб. и доп. – М. : ТОО «Остожье» 1999. – 352 с.

І. Функцыянальныя стылі маўлення (агульная характарыстыка).

1. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.

Значная адметнасць літаратурнай мовы – здольнасць выконваць у сферы зносін, камунікацыі самыя розныя функцыі: абслугоўваць неафіцыйныя зносіны паміж людзьмі, а таксама ў сферы навукі афіцыйна-справавой, у сродках масавай інфармацыі. Дыялектная мова выконвае адну функцыю: забяспечвае зносіны пэўнага, тэрытарыяльна абмежаванага, кола людзей, звычайна старэйшага ўзросту, на бытавым узроўні. Здольнасць літаратурнай мовы выконваць розныя функцыі – гэта вынік развіцця ў ёй адпаведных моўных сродкаў. Вучоныя называюць гэту з’яву развіццём стыляў. Беларуская літаратурная мова мае наступныя стылі: размоўны (гутарковы), публіцыстычны, навуковы і афіцыйна-справавы. Часам у сістэму стыляў уключаюць і мову мастацкай літаратуры, ці мастацкі стыль. Аднак гэта своеасаблівая форма літаратурнай мовы, якая прадугледжвае не толькі камунікатыўныя, але і эстэтычныя мэты. Таму мастацкі стыль можа выкарыстоўваць у якасці вобразна-выяўленчых сродкаў элементы ўсіх стыляў і нават пазалітаратурныя моўныя сродкі: дыялектызмы, жарганізмы, прастамоўе і інш.

Як адзначалася вышэй, кожны функцыянальны стыль абслугоўвае пэўную сферу зносін. Кожная сфера зносін мае свае мэты: камунікатыўныя, пазнавальныя, агітацыйна-прапагандысцкія, мастацка-эстэтычныя і інш. У адпаведнасці з гэтым кожны са стыляў мае спецыфічныя наборы слоў і выразаў, адрозніваецца ступенню экспрэсіўнасці, выразнасці розных сродкаў і інш.

Стылі мовы

Беларуская літаратурная мова

Вусная

Функцыянальныя стылі

Пісьмовая

Размоўны

Публіцыстычны

Афіцыйна-справавы

Навуковы

Стыль мастацкай літаратуры

Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы

Стыль

Сфера выкарыстання

Мэты зносін

Стылявыя рысы

Моўныя сродкі

Разнавіднасці

Размоўны

Быт; сямейныя і сяброўскія зносіны

Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі,

знаёмымі

людзьмі

Натуральнасць

маўлення,

эмацыянальнасць,

ацэначны характар, адсутнасць строгай

лагічнасці

Агульнаўжываль-

ныя словы,

бытавая лексіка,

фразеалагізмы,

экспрэсіўна-

эмацыянальная

лексіка: няпоўныя,

пытальныя,

пытальна-

пабуджальныя і

клічныя сказы

Размоўна-

бытавы і

размоўна-афіцыйны

Мастацкі

Духоўная сфера

жыцця грамадства

Паведаміць і

уздзейнічаць на

думкі і пачуцці

чытача,

эстэтычныя

ўяўленні

Эмацыянальнасць,

экспрэсіўнасць,

вобразнасць,

стылістычная

незамкнутасць,

індывідуальнасць

аўтара

Агульнаўжываль-

ная лексіка,

разнастайныя

вобразна-

выяўленчыя сродкі

Проза, паэзія,

драматургія

Публіцы-

стычны

Палітыка-ідэалагічныя,

грамадска-

эканамічныя,

культурныя,

спартыўныя і іншыя

грамадскія зносіны

Інфармаваць,

уздзейнічаць,

фарміраваць

грамадскую

думку

Даходлівасць,

эмацыянальнасць,

ацэначнасць і

агульназразуме-

ласць

Агульнаўжываль-

ныя словы,

ацэначная лексіка,

грамадска-

палітычная

лексіка,

метафарычнасць

тэрмінаў, загадны

лад дзеяслова

Газетна-

публіцыстыч-

ны, радыё-

тэлежурна-

лісцкі,

аратарскі

Афіцыйна-

справавы

Афіцыйныя

дакументы,

канцылярская,

юрыдычная і

дыпламатычная

сферы

Інфармацыйная,

пабуджальная,

рэгуляцыя

афіцыйных

зносін

Паслядоўнасць і

дакладнасць

выкладу,

аб’ектыўнасць

ацэнак,

стандартызацыя,

адсутнасць

эмацыянальнасці

Абстрактная,

тэрміналагічная,

спецыяльная

лексіка,

канцылярскія

штампы;

складаныя сказы

Уласна

заканадаўчы,

дыпламатыч-

ны, афіцый-

на-канцыляр-

скі

Навуковы

Навука і тэхніка,

вучэбны працэс

Паведаміць

агульныя ці

прыватныя

істотныя

прыметы

прадметаў,

растлумачыць

сутнасць з’явы,

яе прычыны і

пад.

Абстрактнасць,

дакладнасць,

аб’ектыўнасць і

аргументаванасць

Агульнаўжываль-

ныя словы,

тэрміны; развітыя

апавядальныя

сказы, злучнікавая

падпарадкавальная

сувязь

Уласна

навуковы,

навукова-

вучэбны,

навукова-

тэхнічны,

навукова-

папулярны,

навукова-

палемічны

Па сутнасці, авалоданне літаратурным маўленнем на ўзроўні стварэння тэксту, у якім не парушаны спецыфічныя рысы таго ці іншага стылю, – гэта канчатковая мэта вывучэння мовы.

ІІ. Асаблівасці навуковага стылю.