
- •Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе) Асноўныя пытанні
- •Асноўная літаратура.
- •Дадатковая літаратура
- •1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
- •3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
- •Скланенне прозвішчаў на -а (-я)
- •4. Правапіс уласных імёнаў.
- •5. Правапіс складаных назоўнікаў.
- •6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі:
- •1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
- •3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў).
- •4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.
- •5. Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
- •6. Правапіс складаных прыметнікаў.
- •4. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
- •1. Займеннік як часціна мовы.
- •2. Разрады займеннікаў, IX характарыстыка.
- •1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
- •3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
- •V. Дзеяслоў.
- •1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
- •2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка.
- •V. Дзеепрыметнік.
- •1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
- •3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
- •Viі. Дзеепрыслоўе.
- •1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
- •Viiі. Прыслоўе.
- •1. Прыслоўе як часціна мовы.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у адрозненне ад рускай мовы.
- •3. Правапіс прыслоўяў.
2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
Асновы назоўнікаў першага скланення, ад якіх залежаць склонавыя канчаткі, могуць заканчвацца на:
– цвёрды зычны: вясн-а;
– на мяккі зычны зямл-я;
– на зацвярдзелы зычны: мар-а;
– на г, к, х: наг-а, рак-а, страх-а.
Аснова можа змяняцца ў выніку чаргавання галосных і зычных: рука – у руцэ, вішня – вішань, снег – на снезе.
У назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны ў творным склоне пад націскам канчатак -ой (-ою), не пад націскам – -ай (-аю): вясной (-ою), хатай (-аю); у месным склоне канцавы цвёрды зычны асновы чаргуецца з адпаведным мяккім: па вясне, у хаце.
У назоўнікаў з асновай на мяккі зычны ў давальным і месным склонах канчатак -і: зямлі, на зямлі, а ў творным (у залежнасці ад націску) – -ёй ( ‑ёю), -яй (-яю): зямлёй (-ёю), хваляй (-яю).
Назоўнікам з асновай на зацвярдзелы ў родным, давальным і месным склонах уласцівы канчатак -ы: мары, у мары.
У назоўніках з асновай на г, х у давальным і месным склонах заднеязычныя [г], [х] чаргуюцца са свісцячымі [з’], [с’]: назе, дарозе, страсе, мусе, на назе, на дарозе, на страсе, на мусе.
У назоўнікаў з асновай на к у давальным і месным склонах пад націскам канчатак -э, не пад націскам – -ы, пры гэтым заднеязычны [к] чаргуецца са свісцячым [ц]: рака – рацэ, рэчка – рэчцы.
Для назоўнікаў другога скланення характэрны асновы:
– на цвёрды зычны: стол, золат-а;
– на мяккі зычны: дзень, край, шчасц-е;
– на зацвярдзелы зычны: плашч, мор-а;
– на заднеязычныя г, к, х: бераг, замак, кажух.
Аснова можа змяняцца ў выніку чаргавання заднеязычных г, к, х са свісцячымі [з’], [ц’], [с’]: луг – на лузе, малако – у малацэ, гарох – у гаросе. Цвёрды т чаргуецца з [ц’]: золата – у золаце, а цвёрды д – з [дз’]: лёд – на лёдзе.
Асаблівай увагі патрабуюць формы роднага і меснага склонаў.
Назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне могуць мець канчаткі -а (-я) і -у (-ю) у залежнасці ад лексічнага значэння:
Канчатак -а (-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
1. асоб і істот: чалавека, агранома, каня, салаўя;
2. канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія падаюцца лічэнню: падручніка, відэльца, тэлевізара;
3) установы, прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі: універсітэта, завода;
4) геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты, мясцовасці: горада, Віцебска, Марса, Нёмана, пасёлка;
5) адзінкі вымярэння, пэўныя прамежкі часу: метра, грама, рубля, ампера, літра, чэрвеня, сезона, сеанса, але: ранку, веку, абеду;
6) часткі цела чалавека або жывёл: носа, рота, хваста (але: твару);
7) тэрміны: радыуса, суфікса, пратона, дзеяслова, лагарыфма (але: склону, тэксту, роду, ліку).
Канчатак -у (-ю) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
1) зборныя прадметы: лесу, пырніку, ельніку, натоўпу, актыву;
(назоўнік народ у спалучэнні з няпэўна-колькаснымі словамі тыпу многа, мала, шмат ужываецца з канчаткам -у (многа народу), у астатніх выпадках – з канчаткам -а (беларускага народа);
2) абстрактныя паняцці (якасці, дзеянні, працэсы, напрамкі ў прасторы, форму, час, стан, адчуванні, пачуцці, грамадска-палітычныя фармацыі, вучэнні, плыні, з’явы прыроды, стыхійныя падзеі): гонару, густу, блакіту, даходу, капрызу, з усходу (але: з поўдня), краявіду, нізу, верху, жарту, часу, рэалізму, грому, дажджу, змроку, сухавею;
3) разнастайныя рэчывы, матэрыялы, у тым ліку хімічныя элементы і злучэнні: цукру, перцу, шакаладу, кіслароду, вугалю (параўнайце: ліст дуба, зроблены з дубу), але: аўса, хлеба.
У месным склоне назоўнікі мужчынскага роду другога скланення могуць мець канчаткі -е, -у (-ю), -і, -ы.
Канчатак -е ўжываецца:
● у большасці назоўнікаў з цвёрдай асновай: дуб – на дубе;
● у назоўнікаў на ў: рукаў – у рукаве, востраў – на востраве;
● у некаторых з асновай на г, х (пры гэтым адбываецца чаргаванне г з [з’], а х – з [с’]: луг – на лузе, верх – на версе.
Канчатак -у (-ю) маюць:
1) агульныя асабовыя назоўнікі незалежна ад характару асноў: (пры) гаспадару, кавалю, конюху, археолагу; пры цвёрдай аснове – з варыянтам ‑е: пры брату – пры браце, пры сыну –пры сыне;
2) некаторыя канкрэтныя назоўнікі з асновай на г, х: (аб) мозгу, сцягу, мурагу, тварагу, даху, арэху, мяху, лопуху, цэху, шляху;
3) астрактныя назоўнікі з асновай на г, х: (аб) бегу, подзвігу, граху, смеху, руху, страху;
4) усе назоўнікі мужчынскага роду з асновай на к: (на) ветраку, досвітку, пагорку, пачатку, скрутку;
5) запазычаныя назоўнікі з асновай на г, к, х: (аб) бульдогу, жэмчугу, дыялогу, бруку, друку, штрыху;
6) злучэнні з прыназоўнікам на, па, у: на ляту, на бягу, на раду, у хаду, на віду, у даўгу.
Канчатак -і пішацца ў назоўніках, аснова якіх закнчваецца на мяккі зычны: агонь – у агні, музей – у музеі.
Канчатак -ы маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны (шыпячыя, р, ц): на нажы, у бары, на пляцы. Назоўнік двор са значэннем ‘не ў хаце’ мае канчатак -э: на дварэ.
У назоўнікаў трэцяга скланення адрозніваюцца асновы:
● на мяккі зычны: плынь, медзь, гусь;
● на губныя зычны: кроў, глыб, верф;
● на шыпячыя: ноч, мыш, суш;
● на р: шыр, Свір.
У родным, давальным і месных склонах канчаткі аднолькавыя: -і, -ы (столі, гусі, медзі, у столі, у гусі, у медзі; крыві, глыбі, верфі, у крыві, у глыбі, на верфі; ночы, мышы, печы, у ночы, у мышы, у печы; шыры, Свіры, у шыры, на Свіры).
У сучаснай беларускай мове назоўнікі ўсіх трох скланенняў у множным ліку ва ўсіх склонах, акрамя роднага, маюць аднолькавыя канчаткі. Разгледзім табліцу:
|
Канчаткі роднага склону залежаць ад тыпу скланення назоўніка. Разгледзім табліцу:
|
У родным склоне варыянтныя канчаткі -оў (-ёў), -аў (-яў) ці нулявы канчатак могуць мець:
а) назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць адзінкі вымярэння (ампер, ват), некаторыя парныя прадметы (валёнкаў – валёнак, туфель – туфляў), асоб некаторых нацыянальнасцей (турак – туркаў);
б) назоўнікі салдат (-аў), партызан (-аў);
в) назоўнікі ніякага і жаночага роду са збегам зычных у аснове: гнёзд – гнёздаў, сясцёр – сёстраў, вішань – вішняў.
У творным склоне некаторыя назоўнікі ўжываюцца з варыянтнымі канчаткамі: грудзямі – грудзьмі, касцямі – касцьмі, санямі – саньмі, свіннямі – свіньмі.
Назоўнікі плечы, вочы, вушы, дзверы, грошы ўжываюцца з канчаткамі ‑амі (-ямі) і -ыма: плячамі – плячыма, вачамі – вачыма, дзвярамі – дзвярыма.
Да нескланяльных назоўнікаў у сучаснай беларускай мове належаць:
1) агульныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца на галосны: журы, метро, кашнэ, рагу, таксі, калібры, сапрана;
2) уласныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца на галосны: Гётэ, Чылі, Перу, Кіліманджара, Неру;
3) усе запазычаныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу: фрау Мальбер, мадам Эліз, лэдзі Рузвельт;
4) славянскія прозвішчы, якія заканчваюцца на -о націскное: Гурло, Лано, Гайко;
5) славянскія прозвішчы на зычныя, калі абазначаюць асоб жаночага полу: Гайсёнак Алена, да Гайсёнак Алены, з Гайсёнак Аленай;
6) абрэвіятуры літарнага або змешанага тыпу: са студэнтамі БрДУ, з супрацоўнікамі гарана;
7) назоўнік маці: сустрэўся з маці, ехаў да маці.