
- •Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе) Асноўныя пытанні
- •Асноўная літаратура.
- •Дадатковая літаратура
- •1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
- •3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
- •Скланенне прозвішчаў на -а (-я)
- •4. Правапіс уласных імёнаў.
- •5. Правапіс складаных назоўнікаў.
- •6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі:
- •1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
- •3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў).
- •4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.
- •5. Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
- •6. Правапіс складаных прыметнікаў.
- •4. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
- •1. Займеннік як часціна мовы.
- •2. Разрады займеннікаў, IX характарыстыка.
- •1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
- •3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
- •V. Дзеяслоў.
- •1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
- •2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка.
- •V. Дзеепрыметнік.
- •1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
- •3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
- •Viі. Дзеепрыслоўе.
- •1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
- •Viiі. Прыслоўе.
- •1. Прыслоўе як часціна мовы.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у адрозненне ад рускай мовы.
- •3. Правапіс прыслоўяў.
3. Правапіс прыслоўяў.
Прыслоўі могуць пісацца разам і праз злучок. Пішуцца р а з а м.
1. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з прыслоўямі: назаўсёды, назаўтра, заўчора, пазаўчора, залетась, назусім, намнога, занадта.
Заўвага. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні прыназоўнікаў з нязменнымі словамі, якія ўжываюцца са значэннем назоўнікаў і пішуцца з прыназоўнікамі асобна: адкласці на заўтра, пачакаць да заўтра, ад відна да цямна.
2. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі кароткіх прыметнікаў: злева, справа, змалку, здалёку, зрэдку, дабяла, памалу, паціху, зацемна, нанава, управа, улева, здаўна.
3. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з поўнымі прыметнікамі жаночага роду вінавальнага склону: уручную, ушчыльную, упустую, урассыпную (але у адкрытую), наўдалую, насмелую, начыстую, напрапалую.
4. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з лічэбнікамі: удвух, удваіх, удзвюх, утрох, утраіх, удвая, утрая, надвое, учацвярых, упяцёх (але: у адно, па двое, па трое).
5. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з займеннікамі: нашто, навошта, затым, потым, нізашто, зусім.
Заўвага. Ад прыслоўяў нашто, нізашто, зусім, затым трэба адрозніваць спалучэнні займеннікаў з прыназоўнікамі на што, ні за што, за тым, з усім. Параўн.: Не маглі зразумець, нашто ён так зрабіў (г.зн. з якой мэтай) і На што ты ўгледзеўся?; Нізашто не скажу (у сэнсе ‘ні ў якім разе’, ‘ніколі’) і Ні за што ўзлаваўся (‘дарэма’); Падумай, а затым скажы (‘пасля’) і Стаяў за тым домам.
6. Прыслоўі, у якія ўваходзяць словы што і сама: штодзень, штоночы, штохвілінна, штолета, таксама, гэтаксама, тамсама.
7. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі назоўнікаў. Сярод іх можна вылучыць:
а) прыслоўі, што маюць у сваім складзе назоўнікі, якія ў сучаснай мове самастойна не ўжываюцца: дашчэнту, запанібрата, досыць, знячэўку, знянацку, насцеж, даспадобы;
б) прыслоўі, у якіх паміж былымі прыназоўнікам (прыстаўкай) і назоўнікам нельга без змены сэнсу паставіць азначэнне або да назоўніка нельга паставіць склонавага пытання: даволі, дахаты, дадому, наадрэз, накрыж, напалову, увосень, нацянькі, узімку, спадылба, напралом, упершыню, навекі, углыб, усур’ёз, апоўдні, апоўначы;
в) прыслоўі з шырокім прасторавым і часавым значэннем, якія маюць у сваім складзе назоўнікі вечар, ранак, ноч, дзень, верх, ніз, гара, даль, высь, бок, перад, пачатак, раз: звечара, увечары (але пад вечар), зранку (але: з вечара да ранку, з ранку да вечара), уночы, удзень, уверх, уверсе, зверху, знізу (але: з верху да нізу, з нізу да верху), угары, удаль, увысь, уперад, наперадзе, спачатку, адразу і інш.
Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць назоўнікі з прыназоўнікамі, якія пішуцца асобна. Назоўнікі абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы. Параўн.: Падышлі да хаты дзядзькі Сымона і Вярнуўся дахаты; Ішлі ў бок рэчкі і Звярнулі ўбок; З боку дарогі чулася страляніна і Стаяў збоку; У ночы зімовыя і Прыехаў уночы.
Пішуцца п р а з з л у ч о к.
1. Прыслоўі з прыстаўкай па-:
а) прыслоўі на -аму, -яму, -ому, -му, утвораныя ад давальнага склону поўных прыметнікаў і прыналежных займеннікаў: па-летняму, па-зімоваму, па-новаму, па-нашаму, па-мойму, па-твойму;
б) прыслоўі на -ску, -цку, утвораныя ад адносных прыметнікаў: па-беларуску, па-бацькоўску, па-суседску;
в) прыслоўі з суфіксам -ы: па-воўчы, па-дзіцячы, па-заячы, па-мядзведжы;
г) прыслоўі, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў (у сказе выступаюць у ролі пабочных слоў): па-першае, па-другое, па-трэцяе.
2. Прыслоўі, утвораныя паўтарэннем таго самага слова (з далучэннем прыстаўкі ці без яе): дзе-нідзе, як-ніяк, крыж-накрыж, перш-наперш, мала-памалу, доўга-доўга, далёка-далёка, светла-светла.
Заўвага. Устойлівыя спалучэнні, у якіх паўтараецца тое самае слова ў розных склонах з прыназоўнікам, пішуцца асобна: час ад часу, раз у раз, след у след, дзень у дзень, слова ў слова, адзін на адзін, дзень пры дні, год у год.
3. Тэхнічны тэрмін: на-гара.
Некаторыя спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, хоць і вельмі блізкія значэннем да прыслоўяў, але яшчэ не канчаткова перайшлі ў прыслоўі, захоўваючы сувязь з назоўнікамі і пішуцца асобна:
Пішуцца а с о б н а:
1. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікам без: без аглядкі, без разбору, без упынку, без толку, без канца (але бясконца); да: да зарэзу, да ўпаду, да адвалу, да смерці; на: на ляту, на бягу, на хаду, на скаку, на віду, на славу, на жаль, на грэх, на смак, на вока; з: з разбегу, з налёту, з разгону, з ходу, з размаху.
2. Блізкія да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, калі назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах: на памяць (падарыць кнігу на памяць, вывучыць верш на памяць), па памяці, на памяці, за памяццю; пад пахай, пад паху, пад пахамі, па пахі, з-пад пахі; у час, з часам, па часе, да часу; у пару, да пары, не ў пару; за мяжой, з-за мяжы, за мяжу; за пазухай, за пазуху.
3. Спалучэнні адмоўяў не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў лад, не пад сілу, не да смеху, не да твару, не да спеху, не да смаку, ні за грош.
4. Спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай, з прыназоўнікам у: у адзіночку, у абхват, у абдымку, у абмен, у абрзз.
5. Выразы без дай прычыны, без дай рады, усё роўна, усё адно, як бачыш, як след (але якраз).
3. Ужыванне прыслоўяў ў ролі слоў-тэрмінаў (гл. тэарэтычны матэрыял “Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы”).