
- •Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе) Асноўныя пытанні
- •Асноўная літаратура.
- •Дадатковая літаратура
- •1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
- •3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
- •Скланенне прозвішчаў на -а (-я)
- •4. Правапіс уласных імёнаў.
- •5. Правапіс складаных назоўнікаў.
- •6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі:
- •1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
- •3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў).
- •4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.
- •5. Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
- •6. Правапіс складаных прыметнікаў.
- •4. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
- •1. Займеннік як часціна мовы.
- •2. Разрады займеннікаў, IX характарыстыка.
- •1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
- •3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
- •V. Дзеяслоў.
- •1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
- •2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка.
- •V. Дзеепрыметнік.
- •1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
- •3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
- •Viі. Дзеепрыслоўе.
- •1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
- •Viiі. Прыслоўе.
- •1. Прыслоўе як часціна мовы.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у адрозненне ад рускай мовы.
- •3. Правапіс прыслоўяў.
3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
Каб пазбегнуць непажаданых форм дзеепрыметнікаў (асабліва пры перакладах з рускай мовы) патрэбна карыстацца:
а) ужывальнымі формамі дзеепрыметнікаў: Сотни вёрст пустой, однообразной, выгоревшей степи не могут нагнать такого уныния, как один человек, когда он сидит, говорит и неивестно когда уйдет (А. Чехов). – Сотні вёрст пустэльнага, аднастайнага, выгаралага стэпу не могуць нагнаць такой нуды, як адзін чалавек, калі ён сядзіць, гаворыць і невядома, калі ён пойдзе (Пер. Я. Васілёнка);
б) прыметнікамі і спалучэннямі іх з назоўнікамі: На высоком горизонте – вечно прелестные, вечно изменяющиеся, играющие светом, как алмазы, снеговые горы (Л. Толстой). – На высокім небасхіле вечна цудоўныя, вечна новыя, у дыяментавых пералівах святла, снегавыя горы (Пер. М. Клімковіча);
в) даданымі сказамі: Почтальон постоял немного, резко мотнул головой, как окончательно проснувшийся человек, и пошёл за ямщиком (А. Чехов). – Паштальён пастаяў крыху, рэзка матнуў галавою, як чалавек, які канчаткова прачнуўся, і пайшоў за фурманам (Пер. У. Карпава);
г) дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: Благодарствую за угощение, но я не пьющий (М. Шолохов). – Дзякую за пачастунак, але я не п’ю (Пер. Я. Шарахоўскага); Человек, купивший газету, отошёл от киоска – Купіўшы газету, чалавек адышоў ад кіёска або Чалавек купіў газету і адышоў ад кіёска;
д) назоўнікамі: Он [Лукашка] напоминал разыгравшегося жеребца, который, взвив хвост и фыркнув, остановился как вкопанный всеми ногами (Л. Толстой). – Ён нагадваў жарабца-стаенніка, які, задраўшы хвост і фыркнуўшы, спыніўся як укапаны ўсімі нагамі (Пер. А. Кучара).
е) азначэннямі-прыдаткамі: вещества, стимулирующие рост – рэчывы-стымулятары.
Калі дзеепрыметнікі не нясуць неабходнай сэнсавай нагрузкі, яны пры перакладзе могуць апускацца: Собравшиеся люди обсуждали план работы – Людзі абмяркоўвалі план работы.
Калі дзеепрыметнікі страчваюць дзеяслоўныя адзнакі (трывання, часу, стану) і набываюць якаснае значэнне (сталую прымету), яны пераходзяць у прыметнікі: даданы сказ, дапасаванае азначэнне.
Да ліку такіх адносяцца дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі ‑ач- (-яч-), -уч- (-юч-), -ем-, -ім-: дрымучы лес, калючы дрот, стаячая вада, любімая кніга; дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання тыпу лічаныя дні, чаканая сустрэча, жаданая вясна; некаторыя дзеепрыметнікі з суфіксамі -л-, -н-, ‑ен-, -ан-, -т: друкаваны тэкст, спелая садавіна, рослы хлопец.
4. Асаблівасці перакладу на беларускую мову тэрмінаў, у склад якіх уваходзяць дзеепрыметнікі (гл. тэарэтычны матэрыял “Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы”).
Viі. Дзеепрыслоўе.
1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам: Мы ідзём назад па вуліцы, плёхаючыся ў густых восеньскіх лужах і прабіраючыся паўз платы (Скр.).
Дзеепрыслоўе мае прыметы дзеяслова і прыслоўя.
Як і дзеясловы, дзеепрыслоўі бываюць незакончанага і закончанага трывання, могуць быць пераходнымі і непераходнымі: ляжаць – лежачы, сказаць – сказаўшы; могуць мець зваротную форму: сабрацца – сабраўшыся, умыцца – умыўшыся; могуць кіраваць назоўнікамі: пасадзіць дрэва –пасадзіўшы дрэва; да іх могуць прымыкаць прыслоўі: добра пад’есці – добра пад’еўшы.
Як і прыслоўі, дзеясловы з’яўляюцца нязменнымі і прымыкаюць да дзеяслова.
Формаў часу дзеепрыслоўі не ўтвараюць. Гэтыя формы ў дзеепрыслоўях выражаюцца праз трыванне: дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбываецца ці адбывалася адначасова з дзеяннем, выражаным дзеясловам-выказнікам: Навокал стаіць густое, каласістае жыта, спакойна дыхаючы смачным, гаркаватым пахам (Б.). Яна змоўкла, да нечага прыслухоўваючыся (Сав.); дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць закончанае дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за галоўнае: Выйшаўшы з буфета, сябры развітваюцца (І. Н.).
Дзеепрыслоўе заўсёды абазначае дзеянне той самай асобы або прадмета, што і дзеяслоў выказнік, да якога адносіцца дзеепрыслоўе.
У сказе дзеепрыслоўі выконваюць ролю акалічнасцей. Найчасцей ужываюцца з паясняльнымі словамі, утвараючы з імі дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое з’яўляецца адным членам сказа і заўсёды адасабляецца: Яна змоўкла, да нечага прыслухоўваючыся (Сав.).
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў І спражэння пры дапамозе суфіксаў -учы (‑ючы) і дзеясловаў II спражэння пры дапамозе суфіксаў -ачы- (-ячы):
І – чытаць – чытаючы, казаць – кажучы;
II – хадзіць – ходзячы, бачыць – бачачы. Выключэнні: баючыся, сплючы (у дзеясловах ІІ спражэння суфікс -ючы).
Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва далучэннем суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных): узя-ць – узяўшы, прынес-ці – прынёсшы.
Ад формы прошлага часу ўтвараюцца дзеепрыслоўі, калі ў інфінітыве перад -ці ёсць гук [с’], які ў асабовых формах чаргуецца з [д], [т]: прывесці – прывяду – прывёўшы.