Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новая лекцыя №1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
606.21 Кб
Скачать

2. Разрады займеннікаў, IX характарыстыка.

Асабовыя займеннікі падзяляюцца на ўласна-асабовыя: я, ты, мы, вы i асабова-ўказальныя: ён, яна, яно, яны. Займеннік я ўказвае на таго, хто гаворыць, ты – на асобу ці прадмет, да каго звяртаецца гаворачая асоба: Калі ёсцъ ты, лёс мой, нада мною, аб адным прашу я: не дазволь у міры з няпраўдай і хлуснёю дажываць мне век на свеце свой (Гіл.). Мілы кут мой, ці восень імжыць, ці плыве над табой дзень ласкавы – ты ў мяне пастаянна ў душы, ты – як дзве дарагія мне явы (А.Р.). Гэтыя займеннікі не маюць катэгорьі роду i аднолькава ўжываюцца ў адносінах да асоб мужчынскага i жаночага полу: я чытала, я чытаў; я пісала, я nicaў. Для ix не характэрна i катэгорыя множнага ліку. Нельга сказаць “многа я”, “некалькі ты”. Займеннікі мы, вы не з’яўляюцца формамі множнага ліку займеннікау я, ты, паколькі маюць іншае значэнне.

Займеннік мы ўказвае на групу асоб, сярод якіх знаходзіцца i той, хто гаворыць: Не будзем шкадаваць мы, не пашкадуюцъ i нас (В.Б.). Не можам прывеціць, не можам праводзіць. Не мы на сяле – цені нашыя ходзяць (Вярц.).

Займеннік мы можа выкарыстоўвацца i ў значэнні «я» (аўтарскае мы: Як мы адзначалі вышэй. Мы прыйшлі да высновы), i у значэнні «мы» для выражэння сумеснага дзеяння або перажывання з кім-небудзь: Ну, як мы сёння адчуваем?

Займеннік вы ўказвае на групу асоб, цэлыя класы людзей, да якіх звяртаюцца з гаворкай: Яно добра, а нават i трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знацъ сваю. Перадумаўшы ўсё гэта, я, братцы, адважыўся напісацъ для вас сякія-такія вершыкі (Ф.Б.). Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус забіць трывогу аб той мове, якой азваўся беларус? (Куп.).

Займеннік вы можа ўжывацца i пры звароце да неадушаўлёных прадметаў: Лясы Радзімы! Як мы цэнім мала, што вы для нас прыстанішчам былі, што разам з намі доля вас ламала, ды вы цярпліва цяжкі крыж няслі (С.Г.). Ой, бярозы ды сосны – партызанскія сёстры, вас ніколі ў жыцці не забыць (Р.).

У зваротах са значэннем ветлівасці, афіцыйнасці займеннік вы можа ўказваць на адну асобу: Вы ёсць. Як пад нагамі ёсць зямля. Як гэта неба ёсць над галавою. Вы – нібы гарызонт, які здаля са мной жартуе блізкасцю сваёю (Н.М.). На ваша «ты» сказаць вам «ты» не смею, і калі позірк позіркам злаўлю, як птушанё, спалохана нямею. Я не кахаю вас. Я вас люблю (Н.М.).

Асабова-ўказальныя займеннікі ўказваюць на асобу, якая непасрэдна не ўдзельнічае ў размове, але пра якую вядзецца гаворка. У адрозненне ад асабовых займеннікаў я, ты, мы, вы асабова-ўказальныя займеннікі маюць формы мужчынскага, жаночага i ніякага роду, а таксама адзіночнага i множнага ліку: ён, яна, яно, яны. Гэтыя займеннікі могуць указваць на асоб, жывёл, птушак, нежывыя прадметы: Напэўна, кожны чалавек – ад прыроды чалавек. Жыццё робіць з яго генія або злыдня (В.Б.). Пераступаючы палявую мяжу, стары бабёр азірнуўся ён быццам пераступаў у новы свет, з якога невядома цi можна будзе вярнуцца (Жук). Над Жыцькавам ляцелі ў вырай журавы. Яны спакойна, не спяшаючыся, махалі ў воблаках крыллем, нібы развітваліся з yciмі (Я.С.). Устыла ад марозу зямля, i ад яе цягнула, як ад звадзянелага снегу, холадам (Жук).

Сінтаксічнай асаблівасцю асабовых займеннікаў з’ўляецца тое, што яны не могуць спалучацца з азначэннямі. Таму азначальныя словы пры ix заўсёды адасабляюцца, акрамя атрыбутыўных слоў, ужытых у ролі выказнікаў (яна працавітая, ён добры, мы такія): Шыракаплечы, моцны як дуб, ён pa6iў уражанне спакойнага чалавека, упэўненага у cвaix сілах (К-с). Абмытая ветрам, начною расою, павевам ружовай зары, ты, гордая юнай і свежай красою, завеш працаваць i тварыць! (Зв.).

Зваротны займеннік сябе ўказвае на адносіны асобы да самой сябе, гэта значыць, што суб’ектам i аб’ектам дзеяння з’яўляецца адна i тая ж асоба: Ах, грэх незамольнай віны! Ад гэтае кары сябе я нічым не ўратую. Чаму гэтак рэдка, у тыя далёкія дні, я ездзіў праведаць матулю (Гіл.). Сышло разводдзе шумна, дружна, раскошна ўмыліся лугі i ў цеплыні заслоны смужнай убор сабе ткуць дарагі (К-с).

У марфалагічных адносінах займеннік сябе характарызуецца адсутнасцю формы назоўнага склону i форм роду i ліку. Гэты займеннік можа адносіцца да ўcix трох асоб адзіночнага i множнага ліку. У сказе выконвае функцыю дапаўнення: Добра ўглядацца у спавітыя туманам i змрокам воды Дняпра, увабраць у сябе таемнасць, маўклівую, сугучную чароўнаму маўчанню чорнага лесу (М.З.). Для Беларусі, як умеў i колькі сілы меў, служыў, i не чакаў сабе наград, адно радзімым словам жыў (Куп.).

Прыналежныя займеннікі ўказваюць на прыналежнасць прадмета адной з трох асоб. Па значэнні яны дзеляцца на дзве групы: 1) асабова-прыналежныя, якія выражаюць прыналежнасць першай (мой, наш) i другой (твой, ваш) асобам; 2) зваротна-прыналежны свой, які ўказвае на прыналежнасць кожнай з трох граматычных асоб: Гук слова роднага... Ды гэта ж ты i ёсць. Пах хлеба жытняга... То ж Беларусь – Айчына, а я – твой сын, ад косці тваёй косць, кроў ад крыві тваёй, мая Айчына (С.Д.). Pacцвimaй жа, наша родная сталіца, горад наш любімы, горад наш герой! (Дзер.). Хоць я ніколi не знайду cвaix слядоў i хісткай кладкі, а ўсё ж лячу к свайму гнязду, к свайму адзінаму пачатку (Грах.).

Для выражэння прыналежнасці трэцяй асобе ўжываецца форма роднага склону асабовых займеннікаў 3-й асобы – яго, яе, ix, а таксама прыналежныя займеннікі ягоны, ixнi: Усё сяло гаманіла пра Максіма, разбірала яго справу на ўсе лады (К-с). Недалёка сонна крыкнула вадзяная курка, ціха, як незадаволена, адазвалася на яе голас за трыснягом крыжанка (Жук). Жыццё рэдка песціць чалавека спраўджаннем ягоных мараў, жыццё мае звычку рабіць па-свойму (В.Б.). Немцы па адным пачалі вадзіць у клуб i пытацца, хто забіў ixнix салдат (Сач.).

Прыналежным займеннікам мой, наш, твой, ваш, свой, ягоны, ixнi ўласцівы катэгорыі роду, ліку, склону; у сказе яны выступаюць у функцыі дапасаванага азначэння. Займеннікі яго, яе, ix нязменныя, яны не дапасуюцца да паясняльнага слова нi ў родзе, нi у ліку, нi ў склоне, не змяняюцца па родах (яго песня, яго верш, яго паліто; ix песня, ix верш, ix паліто), у сказе з’яўляюцца недапасаваным азначэннем.

Указальныя займеннікі ўказваюць на прадметы (той, гэты), ix якасці (такі, гэтакі) або колькасць (столькі, гэтулькі).

Указальныя займеннікі той i гэты выражаюць адценні прасторавага значэння: той ўказвае на больш аддаленыя прадметы, а гэты – на больш блізкія: Сцяпан не прыкмячаў сам, што цяпер паўтараў той, дзесяткамі гадоў нажыты лад жыцця (Жук). Дарога гэтым месцам была роўная, прамая, новы брук паспелі ўжо ўкатаць, i «газон» іuoў як па асфальце (Пташ.). Гулі маторы. I гэты гул ixнi то нарастаў, нібы станавіўся сцяною, то заціхаў (Чыгр.).

Пры спалучэнні са словамі самы, ж (жа) займеннік той мае значэнне ‘менавіта ён, не іншы, гэты ж самы’: Да горла падкацілася хваля, тая самая, што душыла ўчора за сталом, калі глядзеў на шэрыя матчыны рукі (Карам.). I той жа снег, i той жа вецер, i тая ж песня правадоў: зноў паўтараецца ў сусвеце мая i нечая любоў (Х.Ч.). Праз тыя ж балотныя мясціны ішлі i napтызаны (Каратк.).

У складаным сказе канкрэтнае значэнне займенніка той раскрываецца ў даданай частцы: Герой не той, хто зрабіў больш, чым іншыя. Герой – той, хто зрабіў усё, што мог (У.А.). На папялішчах, нібы шкілеты, дзе-нідзе стаялі адзінокія печы – тыя, што некалі клаліся без штандараў, адразу на зямлі (Чыгр.).

Займеннікі такі, гэтакі (гэткі) указваюць на прыметы, пра якія ўжо ішла або будзе iсці гаворка: Ну ж была вясна сухая – люд такой не памятаў! (К-с). Яны ўсе такія, маці: што б ні казалі, на языку, як i ў галаве, вечна дзеткі (Карам.). Дубы i сосны, не ўмеючы клясціся, заўсёды маўкліва прымалі бой. На гэткіх i сёння можна пакласціся: не падвядуць у службе любой (П.М.).

Пры спалучэнні з прыметнікамі гэтыя займеннікі ўказваюць на большую ступень якой-небудзь якасці i па значэнні набліжаюцца да ўзмацняльнай часціцы: Дождж быў такі рэдкі, што незразумела было: нi то падалі скупыя кроплі, ці небывала дружна хадзіла жорам верхаводка (Каратк.). Дубы былі выносныя, стройныя, бы точаныя, i гэткія тоўстыя, што тры чалавекі не маглі абняць камель рукамі (К-с).

Займеннікі столькі, гэтулькі ўказваюць на колькасць, якая называлася раней ці якая будзе названа: Як дзяўчаты нашы заспявалі песні, колькі зёран чыстых столькі ясных слоў (Бр.). Зойдзем у друкарню i спынімся ля наборнай касы. На высокіх ножках з нахіленаю стальніцаю ляжыцъ скрыня, падзеленая на клеткі. Колькi літар у алфавіце, гэтулькі i клетак-кішэнек (Кл.).

Указальныя займеннікі той, гэты, такі, гэтакі (гэткі) дапасуюцца да назоўніка, з якім яны звязаны, у родзе, ліку, склоне. Займеннікі столькі, гэтулькі катэгорый роду i ліку не маюць.

Азначальныя займеннікі сам, самы, увесь, усякі (усялякі), кожны, іншы, інакшы ўказваюць на абагульненую якасць або уласцівасць прадметаў.

Займеннік сам (сама, само, самі) ужываецца звычайна з адушаўлёнымі назоўнікамі i займеннікамі (асабовымі i зваротным) i ўказвае на асобу (групу асоб), якая ўтварае дзеянне самастойна, без удзелу іншых асоб, або з’яўляецца аб’ектам дзеяння: Маці сама знайшла словы, ціхія i простыя, нібы не заўважыла сынавай разгубленасці (Карам.). Мы самі ўжо, без дапамогі дзеда, пачыналі шукаць прыкметы непагоды i знаходзіць ix (Хомч.). Кожны дзяцел сам аглядае свой участак, гаспадарыць на ім (Бясп.).

Займеннік сам можа ўжывацца для ўзмацнення значэння назоўніка: Па гасцінцы, міма клёнаў, пранясло аўтакалону з песняй, музыкай i смехам сам шафёр у сваты ехаў (Став.). Само неба спахмурнела i адвярнула ад зямлі свой воблік (К-с).

Займеннік самы звычайна ўжываецца з неадушаўлёнымі назоўнікамі i можа ўказваць на крайнюю мяжу распаўсюджання дзеяння, з’явы: З хлява са cmpaxi уцякалі ад пылу вераб’і пырхнулі над самай галавой на гароды густой хмаркай (Пташ.). Цяпер усё лета мочыць, як пачало з самае вясны (Жук). Займеннік самы можа ўваходзіць у састаў аналітычнай формы найвышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў: З ycix турботаў роду чалавечага самы вялікі клопат аб Радзіме (У.А.). Падабраўшы з зямлі ладную, у руцэ ледзь месцілася, самую жоўтую грушу, Сцяпан кусануў, але ні грама не адкусіў – камень каменем (Карам.).

Займеннік увесь (уся, усё, усе) паказвае на поўны axoп дзеяннем прадметаў ці асоб: На ўсё жыццё навука: у чужую скуру не залазь, якая б мяккая яна ні была. (В.К.) Усяму жывому зямля дорыць шчодрасць. (Хадк.) Любіць увесь свет лагодны прывет. (Прык.)

Займеннікі усякі (усялякі), кожны, любы вылучаюць адзінкавы прадмет з групы аднародных ці розных прадметаў: Усякай птушцы сваё гняздо міла (Прык.) У кожнага беларускага паэта ці празаіка мы знойдзем творы пра Бацькаўшчыну, сваю краіну, якая вядома на планеце пад назвай Беларусь (Панізн.). Гатоў на любыя згубы, каб моўклі губы адчаю – абы не адчуць: нялюбы... Абы не пачуць: – Звычайны (Р.Б.).

Займеннік іншы (інакшы) указвае на адрозненне якасці або уласцівасці прадметаў: Няхай хоць сто зямель прайду – зямлі не трэба іншай (А.П.). Мінулае, даўняе заўсёды паўстае у іншым святле: благое забываецца, а добрае застаецца (A.M.). І час імкліва незваротны мастак ізнoў вяртае нам, i ажывае ўладна роднасць, хоць я з мясцін інакшых сам (Панч.).

Азначальныя займеннікі маюць формы роду, ліку i склону.

Пытальныя займеннікі ўжываюцца ў пытальных сказах i выражаюць пытанне пра асобу ці прадмет (хто? што?), ix якасць (які?), прыналежнасць (чый?), колькасць (колькі?), пра месца прадмета сярод іншых (каторы?): Хто мы такія? Толькі падарожныя – пакутнікі сярод нябёс (Багд.). Што ёсць, скажы, у mвaix лугах i пушчах, чаго спрадвек шукалі песняры i пранасілі па мастах рыпучых, калі ў Купалле ладзілі кастры? (Панізн.). Чаго ж, чаго прыходзіў я сюды, пад звонкі ліст, пад хвойны cіні дым, шукаў чые нябачныя сляды i думаў аб усім і аб адным? (А.П.).

Займеннікі хто i што, а таксама займеннік колькі не маюць форм роду i ліку. Выказнік пры займенніку-дзейніку хто звычайна ўжываецца ў форме мужчынскага роду адзіночнага ліку, нават i ў тым выпадку, калі пытанне адносіцца да жанчын (Хто з жанчын быў на полі?), а пры займенніку што – у форме ніякага роду (Што здарылася? Што змянілася?). Для аднясення займенніка хто да жаночага роду дадаецца займеннік такая, які уносіць у кантэкст фамільярнае адценне: Хто такая прыйшла?

Займеннікі які, чый, каторы маюць формы роду, ліку.

Адносныя займеннікі – гэта тыя ж пытальныя, але ўжываюцца не для выражэння пытання, а для сувязі частак у складаназалежным сказе i паказваюць на адносіны даданай часткі да галоўнай. У структуры даданых частак яны выступаюць у якасці галоўнага або даданага члена сказа: У тых, хто забывае дабро, хто забывае бацькоў, продкаў, бог высушвае сэрцы, i гэта ўжо не людзі, а балотны трыснёг (Дайн.). Званы Хатыні прапалолі траву забыцця, разгрэблі попел, што запарушыў сумленне, на якім буяла тая трава (В.К.). Цякла тут з лесу невялічка травой заросшая крынічка, абодва берагі каторай лазняк, ракітнік абступалі (К-с). Сцяпан быў не чужы свайму полю, ведаў, колькі жыцця i светлых надзей давала яно селяніну (Карам.).

Займеннік каторы ў спалучэнні са словамі раз, дзень, год i iншымі мае значэнне ‘не першы, не адзін’: Горава ўжо каторы раз уразіў cyxi прыгожы твар, белыя валасы i бакенбарды i, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы (Каратк.). Па небе плылі нізкія хмары. Але дажджу не было. І ўжо каторы дзень (Чыгр.).

Адносныя займеннікі маюць тыя ж граматычныя асаблівасці, што i пытальныя. Займеннікі хто, што, колькі не маюць катэгорый роду i ліку. Займеннікі які, чый, каторы маюць родавыя адрозненні, формы адзіночнага i множнага ліку.

Адмоўныя займеннікі ўтвараюцца ад пытальных з дапамогай прыстаўкі нi-: хто нixmo, што – нішто, які – ніякі, чый – нічый, колькі – ніколькі. Яны абазначаюць адмаўленне таго значэння, якое заключана ў каранёвай марфеме, i указваюць на адсутнасць асобы або прадмета, якасці ці ўласцівасці, прыналежнасць каму-небудзь, колькасці. Ужываюцца адмоўныя займеннікі ў сказах, дзе ёсць адмоўе не пры дзеяслове-выказніку або слова няма: У памяці народнай свая свяшчэнная існасць: нiшmo не забыта i нixmo не забыты (М.П.). Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць, цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць (Бр.). Нічые галасы не парушалі начной цішыні (Гал.).

Пры ўжыванні адмоўных займеннікаў з прыназоўнікамі апошнія ставяцца пасля адмоўнай часціцы ні (нi аб чым, нi на што, нi пры якіх, нi пры чыіх, нi з кім, нi з чым i інш.): Салдаты прыкурвалі «ад вугалька», гладзілі нас па галовах i, не распытваючы нi аб чым, спяшаліся даганяцъ cвaix (Чыгр.). І нават клён, былы зялёны, на ноч ускінуў паліто, стаіць і хукае ў далоні i не зважае нi на што (Х.Ч.).

Няпэўныя займеннікі ўтвараюцца ад пытальных з дапамогай прыставак не-, абы-: нехта, нешта, нечы, нейкi, некаторы, некалькі, абы-хто, абы-што, абы-чый, абы-які i постфіксаў -небудзь, -сьці (-сь): хто-небудзь, што-небудзь, чый-небудзь, які-небудзь, хтосьці (хтось), штосьці (штось), чыйсьці (чыйсь). Няпэўныя займеннікі ўказваюць на існуючыя, але невядомыя асобы i прадметы, прыметы асоб i прадметаў, на ix невядомую прыналежнасць, колькасць: Білі грымоты. Нехта люта сваволіў, ломячы ў хмарах тоўстыя дрэвы (Каратк.). Дняпро ў повень бывае нішто сабе, разліваецца ў некаторых месцах кіламетраў на дзесяць (Каратк.). Непадалёку загарэлася другое вогнішча – хтосьці запаліў яго там, нанасіўшы непрыкметна дроў (Чыгр.). І на свеце так ужо заведзена: калі хочаш, каб штось у цябе звялося, пачні дзяліць (В.К.). Андрэй iuoў берагам, прыглядаўся, як бы чагось шукаў (К-с). Дык я зараз згатую што-небудзь... Ты ж зусім не еў у дарозе (Лыньк.).

Няпэўныя займеннікі маюць тыя ж граматычныя асаблівасці, што i пытальныя, ад якіх яны ўтвораны.

Да няпэўных адносяцца i складаныя займеннікі сёй-той, тое-сёе, сякі-такі, xmo-нixmo, што-нішто: Сёй-той ведаў аб сакрэце могілак, некаторыя здагадваліся (Лыньк.). Дзед Талаш расказваў па-старэчаму, папросту, па-вясковаму, нават з непазбежнымі ў час расказу моцнымі слоўцамі, а Якуб Колас з хваляваннем слухаў i тое-сёе запісваў (Бр.).

У размоўным стылі літаратурнай мовы са значэннем няпэўных могуць ужывацца пытальныя займеннікі, калі яны не выражаюць пытання: Праз колькі дзён будзе маладзік (К-с). Машыніст, здавалася, не мінуў нi аднаго самага занядбанага раз’езда без таго, каб не пастаяць колькі хвілін (I.M.). Праз якую хвіліну самога сонца ўжо не стала відаць (Я.С.).

ІV. Лічэбнік.