Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛР5.13-14.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
119.3 Кб
Скачать

12. Адрэдагуйце тэкст.

Прывітанне дарагі чытач!

Ты трымаеш у сваіх руках нумар, які стаў першым крокам на доўгім шляху, і мы стаім цяпер у самым яго пачатку. Думаючы над гэтым нумарам, мы трымалі ў галаве толькі адно – стварыць часопіс, які мог бы стаць табе сябрам і памочнікам. Мы пастараемся забяспечыць максімальна карыснай інфармацыяй, дапамагчы парадай, пазнаёміць з людзьмі, якія дастойны павагі. Мы не дадзім дакладнай інструкцыі да дзеяння, але паспрабуем дапамагчы зразумець многія жыццёвыя ісціны, такія простыя і складаныя адначасова…

Мы, як і ты, імкнемся да дасканаласці, каб дабіцца максімуму. Давай зробім гэта разам! Бо, як вядома, разам лягчэй сумаваць і радавацца, здзіўляцца і расчароўвацца, працаваць і адпачываць. Разам мы можам задаць больш пытанняў, а, значыць, і знайсці значна больш адказаў. Разам мы здзейснім падарожжа ў далёкія краіны і пранікнем у тайны Сусвету… Разам мы шмат чаго зможам!!!

Адгортвай старонку і… у добры шлях!!!

Заданне 6. Ажыццявіце сінтэтычную праўку нататкі.

Надакучыла мясіць гразь

Наша вуліца ў райцэнтры параўнаўча маладая. І назва ў яе прыгожая – Вішнёвая. Вось толькі выглядае яна не зусім прыгожа. Восенню па ёй не прайсці, а вулічнае асвятленне адсутнічае. Пра ўсе свае праблемы яшчэ вясной напісалі мы ў райвыканкам. Адказ, які прыйшоў на імя Ю.Бурага, цешыў тым, што ў другім квартале вуліца будзе добраўпарадкавана. Аднак ідзе ўжо чацвёрты, а мы па-ранейшаму месім гразь. І самае крыўднае тое, што такі праблемны толькі адрэзак вуліцы насупраць дамоў 9–19. Іншыя ўчасткі грэйдзіруюцца, падсыпаюцца і асвятляюцца. Але ж і тут пражываюць маладыя сем’і, шмат дзяцей ходзіць у школу і дзіцячы сад. Увогуле, вуліца Вішнёвая вельмі арыгінальная, складаецца з нейкіх кавалкаў, заваротаў. Спадзяёмся, што наша раённая газета пасадзейнічае ў вырашэнні гэтага мясцовага пытання (Чырвоная зорка. 2006. 18 ліст.).

Заданне 7. Правядзіце праўку-апрацоўку тэксту.

Прывітанне паважаная Ранічка!

Мяне завуць Вераніка. Мне 12 гадоў. Я хачу расказаць пра вёску Чэхі. Яна знаходзіцца ў Астравецкім р-н, Гродзенскай вобл. Старэйшыя людзі гавораць, што тут раней жылі Чэхцы. Адгэтуль і пайшла назва нашай вёскі. У сярэдзіне вёскі ёсць дом пана, гэта пабудова добра захавалася. Цяпер у гэтым доме жывуць людзі.

У канцы вёскі цячэ рачулка “Полпе”. Калі прайсці крыху далей, па цячэнню вады, то ўбачым бабровыя хаткі і плаціны. Іх аж чатыры.

Ну вось і ўсё, дапабачэння! Чакаем вас у госці ў нашу вёску Чэхі.

Заданне 8. Правядзіце рэдактарскі аналіз тэксту. Скараціце матэрыял. Ажыццявіце сінтэтычную праўку.

Жыццё здавалася такім цудоўным. У цябе шмат планаў, ты перапоўнена энергіяй, кожны дзень чакаеш з вялікай радасці і проста хочаш жыць! У цябе ёсць сябры, з якімі ты весела бавіш час... і здаецца ў цябе ўсё ёсць для таго, каб радавацца жыццю, але...

Прыйшла раптоўная цемра. Ты быццам папала ў цёмны лабірынт і бачыш толькі сябе, вакол адна цемра... Людзі якія цябе акружаюць сталі нябачныя для цябе. Ты адна ў гэтым лабірынце і табе кампанію дапоўніў толькі твой страх...

Ты кідаешся ў розныя бакі, але ўсюды цемра, ты пачынаеш панікаваць, выхада зусім не бачна, ды і здаецца сілы ўжо няма, каб яго знайсці, ды і ты не ведаеш, што рабіць і куды ісці, вакол толькі чорны колер. І тут прыходзіць яна (думка): хопіць мне мучацца, я ўсё роўна не змагу найсці выйсце, лепш я перастану баяцца, перастану бачыць гэту цемру, перастану дыхаць і ... проста перастану жыць!!! Ты пераканана ў сваёй праваце і толькі больш не хочаш ад жыцця нічога, табе не больна пакідаць гэты мір, бо ў ім ты не бачыш яркіх колераў, якія б цябе заінтэрасавалі і далі табе сілу... жыць, а толькі чорны, які толькі пужае.

А можа лепш сесці і падумаць 100 разоў, чым адзін раз узяць і абарваць УСЁ? Абарваць ўсё ты ўспееш, у цябе шмат часу, а вось падумаць ты можаш і не паспець і будзе позна. А ты спытаеш, а навошта думаць?

А я адкажу, ты прааналізавала сваё становішча з аднаго боку, а калі зірнуць з другога боку, можа там і выйсце. Я паўтару яшчэ раз, лепш 100 разоў падумаць, чым...

Калі ў цябе зусім няма сілы, рухацца да выхаду, адпачні і падумай, калі ты выберышся з гэтага лабірынта, то ты можыш горда сказаць, я лепшая! Я змагла аставіць усё што было, недзе там, далёка, у цемры, а цяпер, тут, на свеце я буду жыць і будаваць сваё жыццё так, каб гэта цемра, больш не змагла да мяне прыйсці і загнаць мяне туды, адкуль вяртаюцца адзініцы.

Ты выйшла з лабірынта, і ўбачыла сваіх сяброў і проста тых людзей, з якімі ў цябе звязана тваё быццё і можа сярод іх ёсць людзі, якія да гэтага табе “мешалі” жыць, цяпер ты будзеш проста іх не заўважаць і гэта правільна.

Цяпер падумай, ты жывеш і з табой жыве душа, а калі цябе не стане, не стане і душы. Думаеш цябе будуць помніць, калі ты будзеш проста ляжаць у зямлі, ты проста будзеш нікому непатрэбна, а твая другая палавіна, астанецца адна і калі ты будзеш жыць, то зможаш зрабіць усё для таго, каб людзі не маглі пражыць без цябе і ты без іх. Можа ты зробіш некага самым шчаслівым! Ты будзеш з ім сустракаць Новы год, будзеш чакаць сваё дзень нараджэнне, будзеш дарыць падарункі сябрам, будзеш радавацца і вясне, і лету... Будзеш хадзіць па магазінах, па дыскатэках, і будзеш ЖЫЦЬ, а значыць будзеш кожную раніцу некуды спяшацца, с некім размаўляць, і нешта рабіць для іншых. Калі ты спяшаешся на вучобу і раптам цябе апырскала машына, не думай, што ты самы невязучы чалавек, а гэта проста дзеля таго, падняць табе настрой, ці проста астацца дома і выспацца, бо на заняткі ты ўсё роўна не паспееш. Бачыш, як усё проста, трэба толькі ўмець на ўсё паглядзець з другога боку і жыццё будзе цябе радаваць, “даже” тады, калі ты сядзіш на занятках і слухаеш брэдні “хіміцы”...

Крыху вярнуся і давай паглядзім на другі выбар. Ты вырашыла, Я НЕ ХАЧУ ЖЫЦЬ і цябе не стала... Усё адбылося імгненна, 1 мінуту назад ты была на гэтай зямлі і цябе ўжо няма. Як проста ўступіць! Цябе пахаваюць, будзе шмат слёз і болі.. твае бацькі стануць другімі, у іх сэрцах адкладзецца боль, які не вымыюць слёзы і праз 1000 год. Але цябе гэта ўжо “некалыша”. Ты абвешалася вянкамі і кветкамі і ляжыш гордая, паследняе што было ў цябе ў галаве, вы ўсе пашкадуеце, што абышліся са мной груба, я вам устрою. Ну і ўстроіла, няўжо стала лягчэй? Бацькі гадавалі, аберагалі, стараліся ўсё для цябе, дачушка, а дачушка адплаціла, ды як! Пра бацькоў у такі момант мала хто думае, і гэта даказвае тое, што ты не любіш сваіх бацькоў! Калі б ты іх любіла, то ні за што на свеце, не аддзякавала ім за ўсё вось такім спосабам.

А цяпер падумай, калі ты ўчыніш самагубства, бацькі (могуць) адракуцца ад цябе, ты ж іх не пашкадавала і не прынясуць табе ні кветачкі, твая магілка зарасце і ўсё... Цябе забудуць не толькі людзі, але і родныя, вось табе і тое, што ты заслужыла, ну і пасля гэтага падумай, табе гэта патрэбна? Ну, калі і пасля гэтага ты не перадумала, то табе парада: лепш сыйдзі з дому, куды-небудзь далёка і рабі з сабой, тое, што хочаш, хай лепш твае бацькі будуць думаць, што ты прапала без вестак, у іх хоць будзе надзея...

Ну, а калі ты перадумала, то мы ўсе людзі, якія любім жыццё, віншуем цябе з выбарам, які вядзе цябе да будучыні! І гаворым табе, ты моцная і з такімі не сорамна жыць на адной зямлі!!! Твае бацькі могуць смела ганарыцца такой дачкой, як ты, бо ты іх вельмі любіш, і засталася з імі, каб дапамагаць ім!!! Ты змагла прайсці цемру і страх і больш таго ты жывеш! І ў цябе больш няма выбару, жыць, ці...

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]