Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛР5.13-14.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
16.02.2020
Размер:
119.3 Кб
Скачать

13

Частка 1. Віды праўкі

Заданне 1. Правядзіце праўку-скарачэнне. Ліквідуйце моўныя і стылявыя недакладнасці.

Нашы “зоркі” ў Дварцы Рэспублікі

Вельмі прыгожым і запамінальным для ўдзельнікаў з г.п.Акцябрскі Сняжаны Крукоўскай і Караліны Асадчай разам з танцавальнымі групамі “Эдэльвейс” (кіраўнік Таццяна Беразоўская) і “Непоседы” (кіраўнік Ірына Семілет) аказаўся паўфінал трэцяга тэлефестывалю “Сузор’е надзей”, які прайшоў у Дварцы Рэспублікі ў Мінску. Выступалі яны на галоўнай канцэртнай сцэне нашай дзяржавы і атрымалі перамогу.

Колькі ўражанняў засталося ў дзяцей ад паездкі! Гэта і самая вялікая навагодняя ёлка побач з Дварцом Рэспублікі, знаёмства і выступленне ў адной праграме з пераможцай Еўрабачання-2005 Ксеніяй Сітнік, з папулярнымі спявачкамі Інай Афанасьевай, Алесяй і Жанэт.

А самае галоўнае – гэта перамога! Сняжана Крукоўская спаборнічала з удзельніцай з г. Ельска і набрала большую колькасць балаў, выстаўленых журы, а Караліна Асадчая перамагла дзяўчынку з Гомеля. Упрыгожылі выступленні нашых салістак далікатныя, пяшчотныя, прыгожыя дзяўчынкі з танцавальнай групы “Эдэльвейс” і гарэзлівыя, няўрымслівыя ўдзельнікі з групы “Непоседы”.

Бацькі Нэля Назарава, Ірына Ахраменка, Наталля Кадол, Аляксандр Казакоў, Алена Кірдун і бабуля Любоў Дайнека не толькі дапамагалі дзецям апранацца, грыміравацца, але і аказвалі ім маральную падтрымку. Вялікае дзякуй Вам, паважаныя, за вашых таленавітых дзетак. Хай жа парадуюць яны ўсіх нас і сваім паспяховым выступленнем у фінальным канцэрце тэлефестывалю, які пройдзе вясной у Віцебску.

А вы, паважаныя сябры, калі хочаце паглядзець выступленне нашых дзяўчынак у паўфінале ў Мінску, уключайце па нядзелях тэлевізар у той час, калі ў праграме значыцца тэлефестываль “Сузор’е надзей”.

***

Колькі зорак у небе гарыць,

Так прыгожа нам свецяць парою начною,

Вельмі хочацца нешта

Прыдумаць, згадаць, прыгадаць

І самою стаць зорачкай яркай такою.

А падумаць, дык можа і ёсць?

На зямлі разгараюцца знічкі,

Праслаўляюць Акцябрскі, жывуць

Вось такія Сняжанкі і Каралінкі.

І далей вам свяціць і цвісці,

Радаваць песняй, усмешкай і словам.

Хай ніколі не згасне ў жыцці

Песня сэрца і матчына мова

(Чырвоны кастрычнік. 2006. 24 студз.).

Заданне 2. Ажыццявіце сінтэтычную праўку тэксту, змешчанага ў студэнцкім выданні.

Кар’ера і асабістае жыццё

Як добра быць “глупай”! Заўважыла я яшчэ ў дзяцінстве. У школе “дрэнных” вучняў радзей пыталі на ўроках і ставілі ім добрыя адзнакі, калі яны скажуць нешта здравае. Затым у інстытуце “няпершыя” студэнты здавалі экзамены ў апошнюю чаргу і атрымлівалі 5, таму што педагогі стамляліся ад харошых адказаў. А які быў залаты час, калі я толькі пачала працаваць! Займалася сваёй справай і ніхто мяне не чапаў. Але прыйшоў дзень, калі мая начальніца зразумела, што ў маёй галаве ёсць цэнныя мыслі. І цяпер я працую з раніцы да ночы як пчолка.

А з мужчынамі? Пакуль яны думаюць, што ты “глупая”, яны памагаюць, робяць добрыя справы. Але пасля разумеюць, што ты ўмееш усё рабіць сама. Увогуле, зразумець паняцце “глупасць” амаль немагчыма. Так жа, як і аб’ясніць чаму хтосьці там “дурань”. Вось у сказках усё зразумела: спіць на печцы, царэўну ў жонкі не хоча, лягушак не цалуе – значыць “дурань”. А ў жыцці… У жыцці ўсё так заблытана. Усім вядома, што калі дзяўчына “прыгожая бландзінка” – значыць “глупая”. А калі “няўзрачная” і ў ачках – хутчэй за ўсё разумная як слон. Калі замужам за алігархам, а таксама, калі выходзіць замуж за малаперспектыўнага мужчыну – менавіта, “дурніца”. А вось калі мужчынамі круціць-веруціць і замуж не збіраецца – зразумела, разумная. Я разумею, што ў кожнага свая думка наконт вышэйсказанага. Але ведаеце, калі пра ўсё гэта думаеш, хочацца быць “глупай”. Менавіта, тады больш не будзеш чыніць камп’ютар, рашаць задачкі і працаваць па выхадным. Можа тады будзеш адчуваць сябе прыгожай, добрай, каханай. І толькі ў “Дзень дурака” дазволіш сабе быць разумнай.

Мужская ўпэўненасць: жанчыны бываюць ці прыгожыя, ці разумныя. Можа і правыя тыя, хто лічыць, што разумная жанчына не можа быць прыгожай. Але ў кожнага наконт гэтага свае меркаванні. Я ведаю адну жанчыну. Яна такая прыгожая, што нельга адвесці вачэй. Але зачароўвае усіх да таго часу, пакуль не адкрые рот. А ўжо тады яе прыгажосць хочацца не заўважаць. І ў другі раз, калі яе сустракаеш, ужо амаль не заўважаеш гэтай прыгажосці. І яшчэ ведаю другую жанчыну. Яна таксама прыгожая. Але пры гэтым яна піша расказы, ездзіць па Еўропе, і, увогуле, разумная жанчына. І самае дзіўнае, што гэтыя две жанчыны вельмі падобныя знешне. Толькі другая часцей маўчыць і ўсміхаецца, а калі нешта расказвае, то слухаў бы і слухаў. Але маўчыць не таму, што не ўмее гаварыць, а таму, што ведае, што ты ці разумная, ці прыгожая. А калі ўжо і разумная, і прыгожая, то менавіта – чуда або фокус.

Быць добрай і разумнай адначасова вельмі цяжка. Я лічу, што толькі разумны можа рабіць дабро бескарысна і безаглядна Дуракі робяць дабро ў тысячу раз радзей. І толькі “дурні”, робячы дабро, сабой любуюцца.

Заданне 3. Адрэдагуйце тэкст.

Прывітанне, “Ранічка”!

Вось прачытала ў апошнім нумары артыкул “Па той бок, ці сёе-тое з жыцця аўтсайдэраў” і вырашыла падзяліцца сваімі думкамі.

Трэба сказаць, што людзі самі выдумалі гэтае слова “аўтсайдэр”, каб называць усіх, хто нечым адрозніваецца ад іншых, але ні ў якім разе не горшы за іх.

У нечым мы аднолькавыя. І ў той жа час усе мы розныя. У кожнага чалавека ёсць нешта, што адрознівае яго ад іншых.

І чалавек абавязкова павінен старацца захаваць сваю непадобнасць. Ён не павінен зліцца з калектывам, у якім працуе, з грамадствам, у якім жыве.

Вельмі складана адрознівацца ад большасці, адчуваць, што людзі цябе недаацэньваюць. Такім чынам, чалавек з-за сваёй закамплексаванасці спрабуе схаваць усё непаўторнае, адметнае. Калі ён згубіць сваю непаўторнасць, то ўвесь свет стане аднолькавым, будзе проста нецікава жыць, усе стануць падобнымі, жыццё пераўтворыцца на аднастайную змену кадраў на кінаплёнцы.

Шаноўная “Ранічка”: паспрабую не пагадзіцца з тым, што да аўтсайдэраў адносяць пажыццёвых няўдачнікаў, ціхонь, сарамліўцаў. Аўтсайдэры – незвычайныя, неардынарныя людзі, якім проста неабходна пэўная дапамога ў сваім раскрыцці. Ім не хапае крышачку ўпэўненасці ў сабе, і тады б яны найбольш поўна паказалі сваю індывідуальнасць.

Ды ўвогуле, я лічу, што ад гэтага “аўт” не трэба пазбаўляцца. Проста неабходна выкарыстаць яго, як яшчэ адну магчымасць падкрэсліць сваю непаўторнасць. Я мяркую, што аўтсайдэры абавязкова рэалізуюцца, знойдуць упэўненасць. Праблема заключаецца ў тым, калі гэта адбудзецца, раней ці пазней. Для таго, каб гэта адбылося хутчэй, неабходна абавязковая дапамога з боку сяброў, настаўнікаў, бацькоў. Такія людзі, як аўтсайдэры, проста саромеюцца сябе, сваіх здольнасцяў, а з нашай падтрымкай яны найлепш змогуць прадэманстраваць свае здольнасці, не баючыся расказаць пра сябе ўсяму свету.

Заданне 4. Правядзіце рэдактарскі аналіз тэксту. Ажыццявіце яго сінтэтычную праўку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]