
- •(Канец хvііі – пачатак хх ст.)
- •Грамадска-палітычны рух першай паловы хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •Крызіс феадалізму і адмена прыгоннага права (1861 г.) Паўстанне 1863-64 гг у Беларусі.
- •Крызіс феадалізму
- •Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. Хіх ст.
- •Сялянскі і рабочы рух у другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •Рэвалюцыя 1905-1907 гг у Расіі і Беларусі. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •Развіццё беларускай культуры ва ўмовах царскай Расіі
Рэвалюцыя 1905-1907 гг у Расіі і Беларусі. Сталыпінская аграрная рэформа.
Рэвалюцыя 1905 – 1907 гадоў у Расіі і Беларусі. Гэта была першая ў Расіі сацыяльная буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя; інакш: няўдалая спроба змены дзяржаўнага ладу.Выклікана яна была абвастрэннем эканамічнага і сацыяльна-палітычнага становішча ў сувязі з паражэннем Расіі ў руска-японскай вайне (9.Х.1904–5.ІХ.1905 гг.), сялянскай барацьбой за зямлю. Пачалася з расстрэлу рабочай дэманстрацыі ў Пецярбургу 9(22).1.1905 («крывавая нядзеля»). Нарастание забастовак, сял. выступленняў, нацыянальна-вызваленчага руху, хваляванняў сярод салдат, правядзенне Усерасійскай кастрычніцка палітычнай стачкі выклікалі ў снежні 1905 г узброенныя паўстанні ў Маскве, Данбасе, Сібіры. Для кіраўнінтва рэвалюцыйнай барацьбой ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, сялянскія і чыгуначныя камітэты.
Задушэнне паўстанняў з дапамогай войск урад спалучаў з правядзеннем частковых дэмакратычных рэформ. 17.Х.1905 апублікаваны маніфест «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку», у якім абвяшчаліся недатыкальнасць асобы, свабода сумлення, слова, сходаў і саюзаў, амністыя палітычным вязням. Была склікана Дзяржаўная дума – прадстаўнічы заканадаўчы орган. У рэвалюцыі склаліся 3 палітычныя лагеры: рэвалюцыйна-дэмакратычны, які выступаў за знішчэнне самадзяржаўя, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання Устаноўчага с ходу,ліквідацыю памешчыцкага землеўладання; ліберальны, што лічыў неабходным увядзенне ў Расіі канстытуцыйнай манархіі з парламентам; ўрадавы, які імкнуўся захаваць існуючы грамадскі лад.
Згуртаванасць контррэвалюцыйнага лагера, аслабленне націску рэвалюцыйных сіл далі магчымасць ажыццявіць дзяржаўны пераварот (разгон 2-й Дзярж. думы ў чэрвені 1907 года), што азначала канец рэвалюцыі.
У Беларусі адбыліся студзеньскія забастоўкі, першамайскія стачкі, палітычныя выступленні супраць самадзяржаўя ў сувязі з падзеямі ў Лодзі, Іванава-Вазнясенску, Адэсе, паўгадавінай «крывавай нядзелі», палітычныя стачкі ў кастрычніку 1905 г.
Выступленні ахапілі каля 30 гарадоў і мястэчак. Агульная колькасць стачачнікаў дасягнула 34 тысяч. У красавіку– чэрвені 1905 г палітычны рух ахапіў 56 гарадоў і мястэчак. Сялянскія выступшенні ў шэрагу паветаў (Горацкі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі) сталі перарастаць ва ўзброенныя паўстанні.
Пасля абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г царскімі ўладамі былі справакаваны чарнасоценныя пагромы, расстраляны мітынгі ў Віцебску, Мінску (гл. Курлоўскі расстрэл 1905). Арганізатарамі і кіраўнікамі выступленняў працоўных у гарадах з'яўляліся выбарныя стачачныя камітэты, якія дзейнічалі на буйных прадпрыемствах і чыгуначных вузлах. Агульнагарадскімі забастоўкамі, мітынгамі і дэманстрацыямі кіравалі кааліцыйныя саветы і камітэтыты (Мінск), якія складаліся з прадстаўнікоў найбольш уплывовых мясцовых рэвалюцыйных арганізацый.
Выступленні салдат адбыліся ў Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Гродне. Пасля задушэння снежаньскіх узброенных паўстанняў рэвалюцыйная хваля ў асяроддзі рабочых пайшла на спад. 3 дапамогай жорсткіх рэпрэсій на працягу 1906 – 1-й пал. 1907 рэвалюцыйныя выступленні былі спынены. Рэвалюцыя закончылася, не дасягнуўшы сваёй канчатковай мэты звяржэння самадзяржаўя і ўсталявання буржуазна-дэмакратычнага ладу.
(Даведка: вынікі Руска-Японскай вайны 1904–1905 гг.)
Россия уступила Японии южную часть Сахалина (уже оккупированную на тот момент японскими войсками), свои арендные права на Ляодунский полуостров и Южно-Маньчжурскую железную дорогу, соединявшую Порт-Артур с Китайско-Восточной железной дорогой. Россия также признала Корею японской зоной влияния. В 1910 году, несмотря на протесты других стран, Япония формально аннексировала Корею.
(канец тэкста)
СТАЛЬІПІНСКАЯ АГРАРНАЯ РЭФбРМА, сістэма ўрадавых мерапрыемстваў па змяненні характару сялянскага землеўладання ў Расійскай імперыі у пачатку ХХ ст. Ініцыятар і выканаўца – П.А.Сталыпін (Пётр Аркадьевіч), старшыня Савета міністраў і міністр унутраных спраў. Рэформа мела на мэце стварэнне спрыяльных умоў для развіцця капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы, і індустрыялізацыі Расіі (і Беларусі ў тым ліку). Галоўнымі мерапрыемствамі рэформы былі:
- разбурэнне сялянскай абшчыны (якая валодала землямі, пераразмяркоўвала іх паміж сялянамі і не дазваляла ім разарацца стрымліваючы працэс куплі продажы зямлі як асноўнага сродка сельскагаспадарчай вытворчасці),
- стварэнне хутароў (як аднаасобных сялянскіх гаспадарак пабудаваных па капіталістычнаму прынцыпу),
- перасяленне беззямельных сялян з Еўрапейскай часткі Расіі (з Беларусі і Украіны) у Сібір (мэта-1: вызваліць частку зямель для пашырэння рынка куплі-продажу зямлі; мэта-2: асвоіць за кошт энтузіястаў малаабжытыя рэгіёны Расіі і ўключыць гэтыя рэгіёны ў сельскагаспадарчы абарот у краіне),
- замацаванне зямлі ў асабістую уласнасць сялян. Што паскарала працэс развіцця капіталізму. З аднаго боку частка сялян разаралася і прадавала свае землі за бсцэнак (самі яны станавілісяч рабочымі-пралетарыямі), а з другога раслі буйныя капіталістычныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы якія паступова скупалі землі ў збяднелых сялян-аднаасобнікаў.
Паводле указа ад 22.11.1906 кожны гаспадар, калі пажадае, мог выйсці з абшчыны і замацаваць у асабістую ўласнасць сваю надзельную зямлю. Палажэнне ад 12.6.1911 устанаўлівала прымусовы выхад з абшчыньі і замацаванне зямлі ў прыватную ўласнасць.
Сяллянскі пазямельны банк прадаваў зямлю ў крэдыт з паследуючай выплатай працэнтаў па крэдыту крэдыта-палучальнікамі.
У 5 беларускіх губернях у 1907—15 прададзена 228 705 дзесяцін зямлі пад адрубы і хутары. За гэты час з Беларусі выехала 335 366 чал. (10,9% з іх вярнуліся на радзіму).
Да 1905 г абшчыннае землеўладанне існавала толькі ў Віцебскай (53% сял. двароў) і Магілёўскай (81,2% сял. двароў) губернях. Да 1916 у гэтых губернях з абшчын выйшла 63% двароў.
Усяго на Беларусі створана больш за 128 тыс. хутароў і адрубаў, куды перайшло 12% усіх сял. двароў. Рэалізацыя рэформы прыпынена з-за пачатку 1-й сусветнай вайны, адменена 10.7.1917 пастановай Часовага ўрада.
У Беларусі, у адрозненне ад Расіі, рэформа мела станоўчы характар; за 1901–1913 гг на 37,6% пабольшаў збор бульбы, павялічыліся плошчы пасеву лёну, збожжавых культур чаму спрыяла вызваленне прыватнай ініцыятывы землеўласнікаў, пашырэнне прагрэсіўных капіталістычных спосабаў вядзення гаспадаркі, росту зацікаўленнасці сялянства ў выніках сваёй працы абумоўленай свабодай гаспадарання ва ўмовах капіталізму. (канец тэкста)
(Пытанне-7):