Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семінар-4, Гіст Бел (2013-2014) раздрукаваць, в...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
321.54 Кб
Скачать

Сялянскі і рабочы рух у другой палове хіх – пачатку хх ст.

Сялянскі рух. Сялянская рэформа 1861 г. знішчыла многавяковы знешнеэканамічны прымус сялян, ліквідавала прыгонніцкае самавольства, стварыўшы тым самым перадумовы для арганізацыі працы на новых, капіталістычных асновах. Аднак умовы, на якіх адбывалася адмена прыгоннага права, вызначылі асаблівасці аграрнай эвалюцыі Беларусі ў парэформенны час, якія выяўляліся перш за ўсё ў сялянскім малазямеллі.

Акрамя таго, за памешчыкамі па рэформе заставаліся і так званыя сервітутныя землі (лясы, сенажаці, выганы), без якіх сялянская гаспадарка не магла абысціся. Вось чаму, выкарыстоўваючы патрэбнасць сялян у зямлі, памешчыкі закабалялі іх арэндай, якую сяляне вымушаны былі браць за празмерна высокую грашовую плату і за "адработкі", якія па сутнасці былі абноўленай формай старой паншчыны.

Наяўнасць кругавой парукі і абшчыны (Віцебская і Магілёўская губерні) стрымлівалі гаспадарчую самастойнасць, свабоду перамяшчэння, права ўласнасці сялян. I пасля рэформы сяляне па-ранейшаму заставаліся нераўнапраўным, ніжэйшым саслоўем. У адрозненне ад дваранства, духавенства і купецтва сяляне павінны былі плаціць дзяржаве падушную подаць, пазямельны падатак, выкупныя плацяжы, выконваць падворную, дарожную, паліцэйскую павіннасці, маглі быць падвергнуты цялесным пакаранням.

Разбурэнне і збядненне большай часткі сялянства, яго абеззямельванне, захаванне буйнога памешчыцкага землеўладання абумовілі развіццё сялянскага руху ў Беларусі ў парэформенны час. Асноўнымі патрабаваннямі сялян былі: вяртанне зямель, адрэзаных памешчыкамі ў час рэфор­мы, памяншэнне налогаў і павіннасцяў, пазбаўленне ад паліцэйскай апекі і саслоўнай нераўнапраўнасці.

Дынаміка сялянскіх выступленняў была неаднолькавай. Калі ў першыя гады пасля падаўлення паўстання 1863 г. адбываўся спад сялянскіх выступленняў, то ў 70-я гт. наглядаўся іх значны пад'ём. Асаблівую вастрыню і размах сялянскі рух набывае ў сярэдзіне 80 — 90-х гг., калі поруч з традыцыйнымі канфліктамі сялян з памешчыкамі з'яўляюцца новыя — паміж сялянскай буржуазіяй і беднатой. Своеасаблівай формай барацьбы тых гадоў з'явіўся масавы рух сялян, асабліва Магілёўскай, Віцебскай і асобных паветаў Мінскай губерняў за перасяленне па свабодныя землі — у Сібір і паўднёва-расійскія губерні Паступова элементы арганізаванасці і свядомасці пранікаюць у сялянскае асяроддзе. 40 гадоў жыцця без прыгнёту прыгонніцтва адбіліся на свядомасці селяніна, сцвярдзілі ў ім пачатак грамадзянскасці.

Стандартным адказам мясцовай адміністрацыі на сялянскія хваляванні было прыцягненне вайсковых каманд,

Народніцкі рух. Нявырашанасць аграрнага пытання выклікала ў парэформеннай Расіі і шырокі рух разначыннай інтэлігенцыі, які атрымаў назву народніцтва. Ідэалогія народніцтва шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцяў яе развіцця. Вера ў магчымасць непасрэднага пераходу, мінуючы капіталізм, ла сацыялістычнага ладу праз сялянскую абшчыну састаўляла галоўны змест тэорыі рускага ўтапічнага сацыялізму наогул і народніцтва ў прыватнасці. Роданачальнікамі гэтай тэорыі былі АЛ.Герцэн і М.Г.Чарнышэўскі. Спрадвечна ў народніцтве прысутнічалі дзве тэндэнцыі: рэвалюцыйная і рэфарматарская. Радыкальна настроеная інтэлігенцыя ўспрымала ідэі сялянскага сацыялізму як заклік да непасрэднага рэвалюцыйнага руху, а больш памяркоўная яе частка — як праграму паступовага прасоўвання наперад праз рэформы. Найвышэйшага пад'ёму рэвалюцыйнае народніцтва дасягнула ў 70-я — пачатку 80-х гг. і праявілася тэарэтычна і практьгана ў трох праграмах: прапагандысцкай (П.Л.Лаўроў), бунтарскай (М.А.Бакунін), змоўніцкай (Л.Н.Ткачоў). Народніцтва як ідэалогія і грамадскі рух знайшло сваё распаўсюджванне і ў Беларусі сярод перадавой беларускай моладзі.

Народнікі Беларусі былі ідэйна і арганізацыйна звязаны з рускім народніцтвам. Ідэі Герцэна і Чарнышэўскага былі знаёмы К.Каліноўскаму, В.Урублеўскаму, З.Серакоўскаму і іншым будучым кіраўнікам і ўдзельнікам паўстання 1863 — 1864 гг. Так, у канцы 1862 г. у склад "Зямлі і волі" поўнасцю ўвайшоў "Камітэт рускіх афіцэраў" у Польшчы, 40 % членаў якога складалі ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў. Сярод вядомых прапагандыстаў — удзельнікаў "хаджэння ў народ" на пачатку 70-х гг. былі ўраджэнцы Беларусі С.П.Кавалік, М.К.Судзілоўскі, К.Н.Брэшка-Брэшкоўская і інш. У 1874 — 1884 гг. зямляцтвы і нелегальныя групы беларускіх студэнтаў існавалі ў многіх вышэйшых навучальных установах Расіі. Члены гэтых арганізацый нярэдка былі кіраўнікамі народніцкіх гурткоў у Мінску, Магілёве, Віцебску, Пінску, Гродне, Слуцку і іншьгх гарадах Беларусі. Як правіла, пераважна гэта былі гурткі навучэнцаў, якія займаліся самаадукацыяй, вывучалі забароненую літаратуру і рабілі спробы весці агітацыю ў сялянскім асяроддзі. Гэтыя няспелыя ў палітычных адносінах гурткі дзейнічалі цалкам у русле агульнарасійскіх народніцкіх арганізацый. Нават такія вядомыя дзеячы агульнарасійскага рявалюцыйнага руху, выхадцы з Беларусі, як Г.Ісаеў, А.Зундзілевіч, С.Гаховіч, М.Янчэўскі, І.Гецаў і інш., не маглі ўбачыць гістарычных, сацыяльна-эканамічных і нацыянальных асаблівасцяў Беларусі.

3 узнікненнем у Пецярбургу арганізацыі "Зямля і воля" (1876) народніцкі рух у Беларусі развіваецца пад яе непасрэдным уплывам. Цэнтрам руху становіцца Мінск, дзе найболын актыўна дзейнічаў гурток М.Вэлера, створаны ў 1877 г.

Рэпрэсіі ўрада супраць членаў "Зямлі і волі" прымусілі народнікаў перагледзець тактыку барацьбы з самаўладствам. У 1879 г. адбыўся раскол "Зямлі і волі" на дзве арганізацыі — "Чорны перадзел" і "Народная воля". Адмовіўшыся ад палітычнай барацьбы, чорнаперадзельцы лічылі галоўнай мэтай ажыццявіць перадзел зямлі памешчыкаў паміж сялянамі. "Народная воля" адстойвала неабходнасць узмацнення палітычнай барацьбы супраць самаўладства і стаяла за індывідуальны тэрор. Раскол знайшоў адлюстраванне і сярод беларускіх арганізацый "Зямлі і волі". Вялікая частка беларускіх народнікаў пайшла за чорнаперадзельцамі. Гэтаму садзейнічалі прыезды Г.В.Пляханава ў Мінск, дзе пасля правалу ў Пецярбургу была арганізавана ў 1881 г. нелегаль­ная друкарня "Чорнага перадзелу". Аднак арышты чорнаперадзельцаў у Маскве і Пецярбургу, разгром друкарні ў Мінску, вымушаная эміграцыя яе кіраўнікоў адмоўна адбіліся на настроі чорнаперадзельцаў Беларусі, большая частка якіх перайшла на пазіцыі "Народнай волі". Аўтарытэт "На­роднай волі" асабліва павысіўся пасля 1 сакавіка 1881 г., калі бомбай, кінутай ураджэнцам Мінскай губерні І.Грынявіцкім, быў забіты Аляксандр II. Пераходу чорнаперадзельцаў на бок "Народнай волі" садзейнічаў таксама прыезд у Беларусь маскоўскіх нарадавольцаў Р.Апельберга, I.Лампе, М.Гра-чэўскага, М.Аўчыннікава і інш. Задача заключалася ў стварэнні з разрозненых мясцовых народніцкіх гурткоў адзінай рэгіянальнай арганізацыі Беларусі і Літвы. У пачатку 1882 г. такая арганізацыя пад назвай "Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі" была створана. Яе кіруючы цэнтр — Центральная група — знаходзіўся ў Вільні. Арганізацыя аб'ядноўвала народніцкія гурткі Мінскай, Магілёўскай,

Віцебскай, Гродзенскай, Віленскайі Ковенскай і губерняў. Яе дзейнасць была накіравана на стварэнне новых груп, збор сродкаў для партыі, на арганізацыю падпольнай друкарні Нарадавольцы Веларусі актывізавалі таксама работу "Ваеннай арганізацыі", "Народнай волі" у гарнізонах беларускіх гарадоў.

Аднак у хуткім часе паліцыі ўдалося напасці на след Цэнтральнай трупы і арыштаваць яе членаў. Да канца 1882 г. Цэнтр фактычна перастаў існаваць. Тым не менш мясцовыя гурткі не былі выкрыты і існавалі ў Гродно, Віцебску, Мінску, Пінску, Магілёве, Горках і вялі працу сярод навучэнцаў, рамеснікаў і інш.

У пачатку 80-х гг. была зроблена спроба стварыць цэнтр беларускіх народнікаў у Пецярбургу. Ініцыятарам выступіла беларускае зямляцтва пры Пецярбургскім універсітэце. Яно аб'ядноўвала прадстаўнікоў усіх напрамкаў народніцтва. У 1881 г. зямляцтва звярнулася са зваротам "Да беларускай моладзі", у якім заклікала беларускую інтэлігенцыю і студэнцтва да грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі ў рамках існуючага ладу. Блізкія да іх шырокія ліберальна-асветніцкія погляды былі выказаны ў 1882 г. у ананімных гектаграфаваных "Лістах аб Беларусі" за подпісам Данілы Баравіка. У адказ з'явілася ананімнае "Пасланне да землякоў-беларусаў" (1884), у якім аўтар ("Шчыры Беларус") палемізуе з рэфарматарскімі палажэннямі "Лістоў" і заклікае да звяржэння самадзяржаўя ў саюзе з усімі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі.

У пачатку 1884 г. з ініцыятывай аб'яднання ў агульную арганізацыю ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі выступіла група "Гоман", у якую ўваходзілі беларускія сгудэнты, навучэнцы пецярбургскіх навучальных усганоў. Імі былі надрукаваны два нумары перыядычнага выдання пад назвай "Гоман". Члены групы (А.Марчанка, Н.Ратнер і інш.) прызнавалі праграму "Народнай волі", але лічылі неабходным аб'яднаць усе рэвалюцыйныя сілы Расіі для звяржэння самадзяржаўя.

Вельмі выразна гоманаўцы паставілі нацыянальнае пытанне. Зыходзячы з прынцыпу раўнапраўя ўсіх народаў, члены "Гомана" абвяшчалі права беларускага народа на нацыянальную самастойнасць. Гоманаўцы ўпершыню ў гісторыі Беларусі заявілі аб існаванні беларускай нацыі. Будучую вольную ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расію яны ўяўлялі як федэрацыю самакіравальных абласцей на чале з Устаноўчым сходам. "Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная група", як называлі сябе гоманаўцы, мела сувязі са студэнцкімі арганізацыямі Расіі, гурткамі Віцебска, Магілёва і Мінска. Аднак стварыць адзіную арганізацыю ўсёй Беларусі гоманаўцы так і не змаглі. Гэта было абумоўлена тым, што беларускае рэвалюцыйнае народніцтва, як і расійскае, перажывала крызіс і зыходзіла з гістарычнай сцэны, уступаючы дарогу марксізму.

У 1884–1890 гг. пануючым кірункам у народніцтве становіцца ліберальнае. Адмовіўшыся ад рэвалюцыйнай барацьбы з урадам, ліберальныя народнікі сканцэнтравалі ўвагу на ўмацаванні сялянскага землеўладання, спадзяючыся тым самым затрымаць працэс абеззямельвання сялян. Яны прапаноўвалі ўзмацніць абшчыннае землеўладанне, даць сялянам ільготныя крэдыты, развіваць пад апекай урада сялянскія промыслы. Беларускія народнікі віталі праект адмены сервітутаў і чыншавую рэформу, адчынілі ў Мінску аддзяленне сялянскага Пазямельнага банка. Погляды беларускіх ліберальных народнікаў аказалі грунтоўны ўплыў на развіццё інтарэсаў інтэлігенцыі да нацыянальнай гісторыі і культуры Беларусь

Рабочы pyx. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання значных кадраў рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.

Нялёгкае становішча рабочых (13—14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя умовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення ста-чак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту беларускіх рабочых. Так, у 1864 — 1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск — Дзінабург асноўнай формай пратэсту былі ўцёкі, а ў 70-я гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэсту становіцца стачка. Па няпоўных даных, у 70-я — першай палове 90-х гг. адбылося 23 забастоўкі і хваляванні, якія адрозніваліся ўсё ўзрастаючай арганізаванасцю. Найбольш буйныя хваляванні былі на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876). на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільна — Баранавічы (1884), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Шнеку (1893), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895).

Нa чале рабочага pyxy, як правіла, ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 — пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Безумоўнымі прыкметамі з'яўлення рабочага пытання ў краіне было рабочае заканадаўства 80 — 90-х гг., якое абмяжоўвала выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885), памеры штрафу (1886), даўжыню працоўнага дня (11,5 гадзіны — у 1897). Для выканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя.

У той жа час рабочы рух 70 — першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.

Пропаганда марксізму і ўтварэнне нерабочых саюзаў. Упершыню планамерную прапагандысцкую работу сярод 6еларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створаных у 1876 і 1877 гг. у Мінску, а таксама ў пачатку 80-х гг. у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне, рабочыя займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літаратуру. Пад'ём рэвалюцыйнага руху ў 80-я — пачатку 90-х гг. садзейнічаў абуджэнню інтарэсу рабочых да палітычнага жыцця, распаўсюджванню сярод іх марксісцкіх ідэй.

Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны 70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гуртках разам з работамі Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. Многае для распаўсюджвання ў Беларусі зрабілі польская партыя "Пралетарыят" (1882) і асабліва група "Вызваленне працы" (1883), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С.Пяўкоў, пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. У дру­гой палове 80 — пачатку 90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне (Н.Дзем'яновіч, С.Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская), Гомелі (А. Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса, першыя марксісцкія гурткі у Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з масавым рабочым рухам.

Якасна новы этап марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу "Саюза ба­рацьбы за вызваленне рабочага класа" (1895) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыяал-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л Лепяшынскі, М.Левашкевіч, Т.Максімаў і інш. Вялікае значэнне для развіцця рэвалюцыйнага руху ў Беларусі меў прыезд У.І.Леніна ў Вільню для перагавораў з мясцовымі сацыял-дэмакратамі і аказання дапамогі зборніку "Работнік", у якім друкаваліся паведамленні аб сацыял-дэмакратычным і рабочым руху ў гарадах Літвы і Беларусь У другой палове 90- х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру. Пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53, гэта значыць звыш 90 %.

Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё. У рабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гт. з'яўляюцца і свае спецыфічныя рысы: імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была своеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, "яўрэйскае заканадаўства" 80 — 90-х гг.).

У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока, Коўна, Варшавы, на якім было абвешчана стварэнне "Усеагульнага яўрэйскага саюза ў Расіі і Полынчы" (Бунда). Упэўненасць Бунда ў тым, што толькі нацыянальная арганізацыя рабочых можа найлепш абараніць іх інтарзсы, прывяла сацыял-дэмакратыю Беларусі да расколу на тры групы. Так, берасцейская арганізацыя і частка гродзенскай безагаворачна далучыліся да бундаўцаў. Пакінутыя гродзенскія сацыял-дэмакраты, якія адмовіліся ад узаемадзеяння з расійскім пралетарыятам, уступілі ў Польскую сацыялістычную партыю (ППС). Мінскія сацыял-дэмакраты стварылі рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Яе члены наладзілі рэвалюцыйныя сувязі з сацыял-дэмакратыч­ным арганізацыямі Расіі, Украіны і былі прыхільнікамі і прапагандыстамі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем.

Рост рэвалюцыйнага руху, павелічэнне колькасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі, імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву рабочы рух — усё гэта зрабіла неабходным стварэнне адзінай партыі. Гэта задача была выканана ў сакавіку 1898 г., калі ў Мінску адбыўся I з'езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Пасля з'езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП.

(Пытанне-6):