
- •(Канец хvііі – пачатак хх ст.)
- •Грамадска-палітычны рух першай паловы хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •Крызіс феадалізму і адмена прыгоннага права (1861 г.) Паўстанне 1863-64 гг у Беларусі.
- •Крызіс феадалізму
- •Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. Хіх ст.
- •Сялянскі і рабочы рух у другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •Рэвалюцыя 1905-1907 гг у Расіі і Беларусі. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •Развіццё беларускай культуры ва ўмовах царскай Расіі
(Семінар -4) (2 гадз). (дзённае) МіК, 1-шы курс,
Тэма: Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі
(Канец хvііі – пачатак хх ст.)
1. Змены ў грамадстве. Беларусь у руска-французскай вайне 1812 г.
2. Грамадска-палітычны рух першай паловы ХІХ ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
3. Крызіс феадалізму і адмена прыгоннага права (1861 г.) Паўстанне 1863-64 гг у Беларусі.
4. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст.
5. Сялянскі і рабочы рух у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.
6. Рэвалюцыя 1905-1907 гг у Расіі і Беларусі. Сталыпінская аграрная рэформа.
7. Развіццё беларускай культуры ва ўмовах царскай Расіі (кан XVIIІ – пача ХХ ст.).
(Пытанне-1):
Змены ў грамадстве. Беларусь у руска-французскай вайне 1812 г.
......глядзі матэрыял лекцыі В.А. Пілецкага ў канспекце.....
(Пытанне-2):
Грамадска-палітычны рух першай паловы хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
Падзелы Рэчы Паспалітай і гвалтоўная ліквідацыя Беларуска-літоўскай дзяржавы (ВКЛ), прывялі да пошуку найбольш прагрэсіўнай часткі грамадства (моладзь, шляхецкая інтэлігенцыя і інш) выйсця ў тайным грамадска-палітычным руху. Гэтыя працэсы былі падмацаваны ідэямі свабоды што абвясціла французская рэвалюцыя (1789–1799), а таксакма, незадаволеннасцю грамадства пазіцыяй царызму па захаванні адсталага (ненавіснага) феадальна-прыгонніцкага ладу пасля руска-французскай вайны 1812 г. Усё гэта паўплывала на развіццё грамадскай думкі Беларусі і вылілася ў масавае захапленне шляхецкай інтэлігенцыі і вучнёўскай моладзі, не маючы магчымасці супрацьстаяць палітыцы царызму, тайнымі таварыствамі і гурткамі, дзе выпрацоўваліся планы адраджэння айчыны і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. У гэты час даволі інтэнсіўна ажыццяўлялася ідэйная, а часта і арганізацыйная сувязь грамадскага руху Беларусі з Польшчай. Ішло кантактаванне з перадавымі людзьмі Расіі дзеля барацьбы супраць агульнага ворага – рускага царскага самадзяржаўя.
Віленская асацыяцыя 1796–1797 гг., была першай тайнай арганізацыяй з мэтай аднаўлення РП у межах 1772 г. і Канстытуцыі. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта – Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота – было створана "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у свіслацкай гімназіі, полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных усгановах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і насельніцтва ідэі роўнасці і снабоды.
Декабрысты, іх арганізацыі і акцыі на тэрыторыі Беларусі (М.Мураўёў, А.Бястужаў, Г.Ігельстром, І.Трусаў і інш.). Правал з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў бабруйскага плану паўстання 1823 г. (арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці). Зрыў (24.ХІІ.1825) таварыствам "Ваенныя сябры" цырымоніі прысягі Мікалаю I у “Асобным літоўскім корпусе”, размешчаным на Беласточчыне. Разгром у 20-х гг ХІХ ст дзекабрыстаў і тайных таварыстваў, якія хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці. Немагчымасць царызму спыніць грамадска-палітычны рух.
Паўстанне 1830-31 гг. Галоўная мэта паўстання (аднаўленне РП у межах 1772 г.). Распаўсюджанне, вясной 1831 г., паўстанцкіх дзеянняў на Літву і шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Стыхійны характар паўстання пры наяўнасці Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэту. Мабілізацыя сялянства ў шэрагі паўстанцаў пераважна пад прымусам і незацікаўленасць іх без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. Абяцанні царызму сялянам вызваліць іх ад паноў-прыгнятальнікаў. Бітва за Вільню (19 чэрвеня 1831 г.) як кульмінацыя паўстання. Правал паўстання нягледзячы на дапамогу спецыяльна прысланага Польскага корпуса. Наяўнасць асобных выступленняў летам 1831 г у паўдн. раёнах Беларусі. Задушэнне паўстання у жніўні. Судовыя працэсы, канфіскацыя маёнткаў у дваран і высылка ў Сібір (або ў салдаты) асоб недваранскага паходжання. Пабаўленне маёнкаў шэрагу вядомых фамілій: Агінскія, Плятэры, Пшаздзецкія, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. (усяго на тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) у 1837 г. лічыліся канфіскаванымі 115 маёнткаў з 38 544 сялянамі мужч. полу)
Урадавы план “поўнага зліцця нова далучаных” зямель пад сцягам “праваслаўя і адзінай рускай народнасці”. Адмена дзеяння Статута ВКЛ 1588 г. і ўвядзенне ў Беларусі расійскага заканадаўства як адно з мерапрыемстваў урада па пераадоленню сітуацыі. Стварэнне дарадчага органа “Камітэта па справах заходніх губерняў” пад кір. старшыні Камітэта міністраў В.П.Качубея.
Комплекс мерапрыемстваў для “..поўнага зліцця беларускіх зямель з расійскімі”:
- "разбор шляхты” – (праверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шляхты ў падатковае саслоўе: аднадворцаў – у сельскай мясцовасці і грамадзян – у гарадах. Ужо напачатку 40-х гг. аднадворцамі ў пяці беларускіх губернях лічыліся больш за 20 тыс. душ мужчынскага полу. Дваранскага звання пазбаўляліся звычайна дробныя, беспамесныя шляхціцы, якіх царскі ўрад зліваўу далейшым з масай сялянства);
- барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы: (указ 1832 г аб ліквідацыі некамплектных (што не мелі поўнага складу манахаў) каталіцкіх манастыроў і перадачы іх маёнткаў у склад казённых. 25 снежня 1841 г. са спасылкай на тое, "як непрыстойна духоўнай асобе адрывацца ад яго прамых святарных абавязкаў", быў падпісаны шэраг указаў аб прыёме ў дзяржаўную маёмасць усіх населеных маёнткаў вышэйшага праваслаўнага і іншавернага духавенства заходніх губерняў. Да сярэдзіны 40-х гг. секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх:губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ.)
- пасля паўстання 1830–1831 гг (у 1840 годзе) было забаронена дзеянне Трэцяга Статута ВКЛ
- адным з “пакаранняў” беларускай шляхце пасля паўстання 1830-31 гг была забарона насіць беларускую нацыянальную вопратку. З-за гэтага Беларусь была пазбаўлена адной са сваіх яркіх адметнасцей часоў ХVІІІ ст. – перапынілася вытворчасць знакамітых Слуцкіх паясоў.
- скасаванне уніяцкай царквы: (важнейшым фактарам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў).
Усё гэта (прадвызначыла лёс уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. належала больш 2/3 насельніцтва і ў якой яшчэ захоўваліся ранейщыя беларускія праваслаўныя традыцыі, што не дазволіла ёй зліцца з каталіцкай царквой.
У 30-я гг. XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае ўніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Аб метадах "уз'яднання" уніятаў сведчаць успаміны віцябчаніна Максіміліяна Маркса, у будучым актыўнага ўдзельніка расійскага рэвалюцыйнага руху. У адной з вёсак пад Віцебскам ён назіраў, як тых ,, сялян, што згаджаліся "пераварочвацца", заахвочвалі гарэлкай, а для тых, хто адмаўляўся, былі падрыхтаваны бізуны. Ліквідацыя ўніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем, яе шматлікіх культурных каштоўнасцяў, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. 3 гэтага часу на нашай зямлі запанавала рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый)
- пераезд рускіх чыноўнікаў на Беларусь і абмежаванне доступу да заняцця дзяржаўных пасад мясцовым ураджэнцам;
- спробы насаджэння рускага дваранскага землеўладання;
- перасялення рускіх праваслаўных сялян і інш. мерапрыемствы (перасяленне сялян у той час не мела значных вынікаў – ехалі неахвотна, а калі і аказваліся тут то “расствараліся” ў масе сялянства Беларусі). (канец пра паўстанне 1830-31 гг)
Грамадска-палітычны рух пасля паўстання. Змены ў грамадска-палітычным руху пасля падаўлення паўстання (ў 40-я гг., ён дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набыў антыпрыгонніцкі характар. У ім цяпер прымалі ўдзел разначынцы (інтэлігенцыя) а не толькі шляхта як раней. Яны імкнуліся павесці за сабой сялянскія масы) Шляхецкія рэвалюцыянеры са свайго боку таксама ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гг., дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набыў антыпрыгонніцкі характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы).
Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ўраджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815-1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні 'Дэмакратычнае таварыства",. члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць царызму, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Праз тры гады ўдзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны.
У 1846–1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя "Саюз свабодных братоў", якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя. На развіццё грамадскага руху мелі вялікі ўплыў палітычныя падзеі, перш за ўсё рэвалюцыі 1848–1849 гг. у Заходняй Еўропе, і толькі прысутнасць вялікай колькасці царскіх войскаў прадухіляла на беларускіх землях масавыя выступленні.
У якасці высновы: можна зазначыць што Беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім pyxy канца XVIII – першай паловы XIX ст. яшчэ не аформілася, але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і іншых народаў Расійскай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хаця і моцна спаланізаванай глебе, праяўлялі так званы "літоўскі сепаратызм", любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабходныя перадумовы для фарміравання такой ідэі і выдзялення яе як самастойнай. (канец тэкста)
(Пытанне-3):