
- •Тлумачальная запіска
- •Змест праграмы Тэма 1. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, яго месца ў сістэме пластычных мастацтваў.
- •Тэма 2. Роль дэкору ў мастацкім вырашэнні твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
- •Тэма 3. Этапы развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мастацкія стылі.
- •Тэма 4. Кераміка. Старажытныя цывілізацыі: Егіпет, Пярэдняя Азія, Крыт і Мікены, Грэцыя, этрускі, Рым.
- •Тэма 5. Еўрапейскі фаянс і фарфор.
- •Тэма 6. Дэкаратыўнае шкло.
- •Тэма 7. Дэкаратыўныя тканіны.
- •Тэма 8. Шпалернае мастацтва і вытворчасць дываноў.
- •Тэма 9. Мастацкая апрацоўка дрэва. Асаблівасці развіцця мэблі.
- •Тэма 10. Мастацкая апрацоўка металу. Ювелірнае мастацтва.
- •Літаратура
Тэма 9. Мастацкая апрацоўка дрэва. Асаблівасці развіцця мэблі.
Мэбля старажытных цывілізацый.
Прымітыўны характар еўрапейскай сярэдневяковай мэблі - куфар, як яе асноўны від, многафункцыянальнасць, уплыў архітэктурнага дэкору. Культавая мэбля: літургічныя лавы, кафудры, рызнічныя шафы, крэслы з пюпітрам. Свецкая мэбля: сталы, ложкі (наяўнасць стрэшкі і полага).
Гатычная мэбля: дуб – асноўны матэрыял, манументальнасць вырабаў, распаўсюджанне буфетаў, шафаў (шаф з Байё), мэбля для сядзення (разнастайнасць форм), ложкі, сталы. Дэкор – “льняныя складкі”, раслінныя, архітэктурныя, жывёльныя, сюжэтныя матывы; рэльефная разьба, роспіс.
Мэбля Адраджэння, адыход ад традыцый готыкі, пашырэнне новага матэрыялу – арэха; дамініраванне разнога дэкору; італьянскі і антычны ўплывы; расшырэнне асартыменту: адкрыты буфет для посуду, кабінеты, разнастайнасць мэблі для сядзення (крэслы з высокай і вузкай спінкай, скразнымі бакавінамі, крэслы з падлакотнікамі і г.д.), рэнесансныя сталы і ложкі.
Мэбля XVII - XVIII стст. і Новага часу. Масіўнасць і манументальнасць форм, віды, асаблівасці дэкору – ужыванне інкрустацый, фларэнційскай мазаікі, разьбы; майстры А. Буль (Францыя), Т. Чыпендэйл (Англія), А. Брусталоне (Італія). XVIII ст. – памяншэнне памераў мэблі, наданне большай зручнасці; ракайльная стылістыка; з’яўленне новых відаў сталоў, крэслаў, шафаў, ложкаў; распаўсюджванне гарнітураў; дэкор – колеравыя лакі (браты Мартэн), маркетры, роспіс.
ХІХ ст. – зварот да неастыляў, нязначнасць інавацый ў форме, зручнасць і практычнасць мэблі, яе нязначная мастацкая каштоўнасць. 1870 г.- пачатак фарміравання сучаснага стылю мэблі. Дзейнасць аб’яднанняў “Мастацтва і рамяство” (Англія), “Школа Глазга” (Шатландыя) і пачанальнікаў Югендстылю (Германія), Сецэсія (Аўстрыя), Ліберці (Італія), Ар-нуво (Францыя), іх уплыў на развіццё мэблі, разнастайнасць канструктыўных і пластычных рашэнняў.
ХХ ст. – распрацоўка новых мадэляў з улікам сучасных метадаў вытворчасці і масавага спажывання; роля Баухауза, прынцып стандартызацыі пэўных элементаў В. Гропіўса. Традыцыйныя і новыя матэрыялы (пластмаса).
Тэма 10. Мастацкая апрацоўка металу. Ювелірнае мастацтва.
Апрацоўка металу і ювелірныя вырабы Старажытнага Егіпта, Пярэдняй Азіі (галава быка з Ура, лурыстанскія бронзавыя вырабы). Крыта-мікенскія ювелірныя вырабы (залатыя маскі, пласціны для ўпрыгажэння адзення). Бронзавыя вырабы Старажытнай Грэцыі (люстэркі).
Візантыйскія ювелірныя вырабы: залатыя эпкалпіёны і культавы посуд, тэхнікі іх вырабу; эмалі (ватыўная карона Канстанціна ІХ Манамаха, крыж імператара Юстыніана ІІ, Лімбугрскі рэлікварый), колеравая палітра, асаблівасці тэхналогіі.
Заходнееўрапейскі мастацкі метал. “Звярыны стыль” і яго вытокі. Металапластыка: тэхнікі - насечка, перагародчатая эмаль, філігрань; асартымент - фібулы, паясныя бляхі, зброя, ватыўныя кароны.
Мастацкі метал раманскага і гатычнага перыядаў. Каваныя вырабы: накладкі, рашоткі. Ювелірнае мастацтва: статуэтка-рэлікварый з Конке (Францыя), футаралы для званаў (Ірландыя), куфэркі і рэлікварыі (Італія), эмальернае мастацтва Германіі (брошка з выявай арла). Ліможскія эмалі (Францыя) – рэлікварыі разнастайныя па формах, кніжныя аклады, крыжы. З’яўленне празрыстых перагародчатых эмаляў. Посуд.
Ювелірныя вырабы Адраджэння, прадаўжэнне традыцый готыкі.
Ювелірнае мастацтва і апрацоўка металу XVII – XVIII стст. : культавыя прадметы, посуд, рашоткі па мадэлях Ж. Лепотра, Д. Маро і Ж. Берэна.; распісные эмалі; разная косць. Нямецкае ювелірнае мастацтва і яго цэнтры -Аўсбург, Нюрнберг, Гамбург, Франкфурт на Майне. Росквіт апрацоўкі серабра: рамы для люстэркаў, карцін, стальніц, парадны посуд.
Ювелірнае мастацтва – росквіт у перыяд стылю “ар-нуво”; асаблівасці творчых пошукаў А. ван де Вельде, Р. Лаліка, Ч.-Р. Эшбі, Д. Мелера А. Штробля, Картье, Р. Тампліе, Ж. Фуке і іншых. Металічныя рашоткі і мэбля (Л. Міс ван дер Роэ).
Мастацкая апрацоўка металу на Беларусі (абклады евангелляў, абразоў, культавы посуд). Арыентацыя на масавую прадукцыю з канца XVIIІ –першай паловы XIХ стст. Металаапрацоўка: ліццё званоў; кавальства, вырабы з чыгуну; асартымент: балконныя рашоткі, паркавыя агароджы і мэбля, рашоткі варотаў, надмагільныя помнікі.
Ювелірнае мастацтва, уплыў новых тэхналогій; асартымент: сталовы посуд, культавыя прадметы.