
- •Тлумачальная запіска
- •Змест праграмы Тэма 1. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, яго месца ў сістэме пластычных мастацтваў.
- •Тэма 2. Роль дэкору ў мастацкім вырашэнні твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
- •Тэма 3. Этапы развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мастацкія стылі.
- •Тэма 4. Кераміка. Старажытныя цывілізацыі: Егіпет, Пярэдняя Азія, Крыт і Мікены, Грэцыя, этрускі, Рым.
- •Тэма 5. Еўрапейскі фаянс і фарфор.
- •Тэма 6. Дэкаратыўнае шкло.
- •Тэма 7. Дэкаратыўныя тканіны.
- •Тэма 8. Шпалернае мастацтва і вытворчасць дываноў.
- •Тэма 9. Мастацкая апрацоўка дрэва. Асаблівасці развіцця мэблі.
- •Тэма 10. Мастацкая апрацоўка металу. Ювелірнае мастацтва.
- •Літаратура
Тэма 5. Еўрапейскі фаянс і фарфор.
Еўрапейская кераміка ранняга сярэдневякоўя – кафля для падлогі, тэхналогія вырабу, выкарыстанне палівы; формы (квадратныя, прамакутныя і шасцікутныя), дэкор (раслінны, жывёльны, тэраталагічны), асаблівасці укладкі.
Кераміка Адраджэння: італьянская маёліка; цэнтры вытворчасці фаянса - Фаэнца, гарады Орвіета, Сіена, Урбіна. Асартымент: посуд (талеркі “Падарункі ўлюбёных”), аптэчны посуд (альбарэлы), кафля. Майстры. Своеасаблівасць творчасці Бернана Палісі (цікавасць да жывой прыроды).
Кераміка перыяду барока і ракако. Цэнтры вытворчасці фаянсу: Невер, Руан, Сеўр (Францыя), Стафардшыр (Англія), Фаэнца, Кастэлія (Італія), іспанскі фаянс, Дэлфтскі фаянс (Галандыя). Своеасаблівасці тэхналогіі, асартыменту.
XVIII ст. – адкрыццё фарфора І. Бетгерам (Майсен), яго ўплыў на еўрапейскі фарфор (посуд, дробная пластыка). Асаблівасці развіцця англійскай керамікі (Веджвуд), французскага і рускага фарфору. Фаянсавыя мануфактуры на Беларусі.
ХІХ- ХХ стст. – творчыя пошукі мастакоў керамікі; разнастайнасць формаўтварэння і дэкарыравання, зварот да ўсходняй (японскай, персідскай), народнай і ранняй керамікі. Серыйнасць вытворчасці фарфоравага і фаянсавага посуду; мадэрнізацыя і тэхналагічныя інавацыі. Вядучыя еўрапейскія фабрыкі і асартымент іх вырабаў.
Тэма 6. Дэкаратыўнае шкло.
Старажытныя цывілізацыі. Егіпет: асаблівасці тэхналогіі (апрацоўка на стадыі вязкага цеста, тэхніка стрыжня), паліхромнасць вырабаў, малюнак “пёр’я”, разнастайнасць асартыменту. Рымскае шкло: выкарыстанне шкловыдзімальнай трубкі; тэхнікі: гравіроўка, роспіс, двухслойнае і залачонае шкло, разнастайнасць асартыменту і форм (дыатрэта з Кёльну). Гліптыка (камеі).
Заходнеўрапейскае шкло. Мастацтва раманскага і гатычнага вітража. Венецыянскае шкло Адраджэння: асартымент (блюда, талеркі, кубкі, біжутэрыя); якасці шкла (“крыстало” – празрыстае шкло), філіграннае шкло (“лацімо” - малочнае шкло); разнастайнасць форм шкляных вырабаў, тэхнікі атрымання дэкору: роспіс эмалямі і золатам, алмазная грань (з XVI ст.). Венецыянскія люстэркі. Багемскі крышталь, характар вырабаў, магчымасці дэкарыравання (гравіроўка).
Шкло перыяду барока і ракако. Разнастайнасць прадукцыі і тэхналогіі шкловытворчасці: кубкі для віна (“рёмер”- Паўднёвая Германія), шкло–кракле, налепленыя элементы (Іспанія); статуэткі з распіснога гутнага шкла, “свінцовы крышталь” (Англія); вынаходніцтва тэхналогіі ліставога шкла, выраб люстэркаў (Францыя).
Развіццё крыштальнага шкла ў XVIII ст., пашырэнне асартыменту шклянога посуду (разнастайныя па формах кубкі, бутэлькі, бутлі, глякі, лямпы, аптэчны посуд, звонападобны посуд, начнікі і г.д.), арыгінальныя формы іспанскага посуду; спосабы атрымання дэкору: рэльефны арнамент, разьба, шліфоўка, роспіс эмалямі, гравіроўка (Англія), прыём пункцірнай гравіроўкі (Галандыя), выкарыстанне апалавага (Германія), падвойнага шкла з ажурнай залатой пракладкай (Чэхія). Шкляныя вырабы беларускіх мануфактур Налібак і Урэчча.
ХІХ – пачатак ХХ стст. Аднаўленне вытворчасці шкла, новыя тэхналогіі і віды шкла (крышталь с падфарбоўваннем, шкло з бурбалкамі). Вядучыя мастакі: Эміль Гале (“натурстыль” - серыя “Геалогія”) і яго вучань Луіс Тыфані (складаная тэхналогія атрымання шкла), Кёпінг, Зітцман (раслінападобныя ўпрыгажэнні кубкаў), Р. Лалік (серыйная вытворчасць, флаконы для духоў), кубкі Сімона Гатэ.