
- •Тлумачальная запіска
- •Змест праграмы Тэма 1. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, яго месца ў сістэме пластычных мастацтваў.
- •Тэма 2. Роль дэкору ў мастацкім вырашэнні твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
- •Тэма 3. Этапы развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мастацкія стылі.
- •Тэма 4. Кераміка. Старажытныя цывілізацыі: Егіпет, Пярэдняя Азія, Крыт і Мікены, Грэцыя, этрускі, Рым.
- •Тэма 5. Еўрапейскі фаянс і фарфор.
- •Тэма 6. Дэкаратыўнае шкло.
- •Тэма 7. Дэкаратыўныя тканіны.
- •Тэма 8. Шпалернае мастацтва і вытворчасць дываноў.
- •Тэма 9. Мастацкая апрацоўка дрэва. Асаблівасці развіцця мэблі.
- •Тэма 10. Мастацкая апрацоўка металу. Ювелірнае мастацтва.
- •Літаратура
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў
Рэспублiкi Беларусь па адукацыi ў галiне культуры i мастацтваў
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы намеснік
Міністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
______________ А.І.Жук
"_____״ _______________ 2008 г.
Рэгiстрацыйны № КМ-___/тып.
ГІСТОРЫЯ Дэкаратыўна-прыкладноГА мастацтва
Тыпавая вучэбная праграма
для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцi
1-18 01 01 Народная творчасць: напрамак 1-18 01 01-04 Народныя рамёствы
1-15 02 01 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: напрамак 1-15 02 01-07 Рэстаўрацыя твораў ДПМ
УЗГОДНЕНА Начальнік упраўлення навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь _________________Н.Ю. Шмакава “____”___________2008 г.
|
УЗГОДНЕНА Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь _________________Ю.І. Міксюк “____”___________2008 г.
|
Старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў _________________Б.У. Святлоў “____”___________2008 г.
|
Пешы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” _________________І.В. Казакова “____”___________2008 г.
|
|
Эксперт-нормакантралёр _________________ “____”___________2008 г.
|
Мінск 2008
СКЛАДАЛЬНІК:
Дамнянкова Л.У.- дацэнт кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат гістарычных навук
Рэцэнзенты:
В.І.Жук - доктар мастацтвазнаўства, намеснік дырэктара ІМЭФ НАН Беларусі
В.П.Пракапцова - доктар мастацтвазнаўства, загадчык кафедры беларускай сусветнай мастацкай культуры БДУКМ, прафесар
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ У ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:
Кафедрай народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны унiверсiтэт культуры і мастацтваў” (пратакол №11 ад 24.06.2008 г.)
Кафедрай народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны унiверсiтэт культуры і мастацтваў” (пратакол №11 ад 24.06.2008 г.)
Прэзідыумам навукова-метадычнага савета установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны унiверсiтэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад 2008 г.)
Навукова-метадычным саветам па
вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў (пратакол № ад 2008 г.)
Адказны за выпуск:
Тлумачальная запіска
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва з’яўляецца адной з галін творчай дзейнасці чалавека, якая яскрава раскрывае асаблівасці развіцця цывілізацыі. Як адзін з відаў архітэктанічных форм мастацва яно цесна звязана з чалавекам і яго прадметным акружэннем. Своеасаблівасць існавання такіх рэчаў заключацца ў эстэтызацыі асяроддзя і яго мастацкім насычэнні. Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - гэта адлюстраванне адметнасцей часу і эпохі, эстэтычных ідэалаў, узроўню разіцця тэхналогіі і майстэрства. Ён таксама характарызуе асобу, якая выбрала пэўную рэч, адпаведна свайму густу, роду дзейнасці, фінансавым магчымасцям.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва развіваецца сінхронна з развіццём іншых відаў пластычных мастацтваў у межах існавання гістарычна-мастацкіх стыляў. Яго творы ствараюцца па прынцыпах мэтазгоднасці, утылітарнасці прызначэння і мастацкіх якасцях. Разнастайнасць матэрыялаў і тэхнік іх апрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца пры выкананні рэчаў адрозніваецца вялікім багаццем.
Праграма курса «Гісторыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» распрацавана для спецыялізацыі “Народныя рамёствы” і “Рэстаўрацыя твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”. Яна ўключае матэрыял па гісторыі асноўных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад старажытнасці да пачатку ХХ ст., ахоплівае найбольш значныя перыяды развіцця еўрапейскай культуры і па сваёй структуры адпавядае перыядызацыі, якая склалася ў мастацтвазнаўчай практыцы.
Мэтай курса “Гісторыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў сістэмы тэарэтычных ведаў, якія будуць узбагачаць іх творчае мысленне, фарміраваць здольнасць да самаадукацыі, накіроўваць на рашэнне прафесійных задач.
Задачы курса:
вызначыць ролю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сістэме пластычных мастацтваў;
раскрыць спецыфіку развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад часоў старажытных цывілізацый да пачатка ХХ стагоддзя;
пазнаёміць студэнтаў са стылістычнымі асаблівасцямі еўрапейскага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
Аб'ём і змест тэм праграмы абумоўлены неабходнасцю фарміравання ў студэнтаў здольнасцей разбірацца ў складаных праблемах мастацкага працэсу мінулага і ў сучаснасці. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:
наступныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – кераміку, шкло, тэкстыль, мастацкі метал, мэблю і адрозніваць іх па сваёй спецыфыцы;
асноўныя характарыстыкі твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
асаблівасці арнаментальных пабудоў і матываў старажытных цывілізацый, суадносіць характар арнаменацыі з еўрапейскімі мастацкімі стылямі;
месца дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сістэме пластычных мастацтваў у пэўную стылявую эпоху;
асаблівасці формаўтварэння ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, яго сувязь з узроўнем развіцця цывілізацыі;
умець:
вызначаць час стварэння пэўнага твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, характыразаваць яго матэрыял, тэхніку выканання;
аналізаваць стылістычныя асаблівасці твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
арыентавацца ў гістарычна-мастацкіх стылях і адзначаць іх адметныя рысы ў творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
самастойна назапашваць матэрыял па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Праграма курса разлічана на 76 аўдыторных гадзін і прадугледжвае лекцыі, практычныя заняткі. У ёй змешчаны даволі шырокі спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, што звязана з атсутнасцю ў цяперашні час абагульняючых прац па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Важнай часткай навучальнага працэсу з’яўляецца самастойная работа студэнтаў, якая складаецца са сбору ілюстратыўнага і дадатковага матэрыялу па разглядаемых тэмах.
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
№
|
Тэма |
Колькасць гадзін |
||
Ауд. гадзіны |
Лекцыі |
Практ. заняткі |
||
1 |
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, яго месца ў сістэме пластычных мастацтваў |
2 |
2 |
|
2. |
Роль дэкору ў мастацкім вырашэнні твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. |
4 |
2 |
2 |
3 |
Этапы развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мастацкія стылі. |
4 |
2 |
2 |
4 |
Кераміка. Старажытныя цывілізацыі: Егіпет, Пярэдняя Азія, Крыт і Мікены, Грэцыя, этрускі, Рым |
6 |
4 |
2 |
5 |
Еўрапейскі фаянс і фарфор. |
10 |
6 |
4 |
6 |
Дэкаратыўнае шкло. |
10 |
6 |
4 |
7. |
Дэкаратыўныя тканіны. |
8 |
6 |
2 |
8. |
Шпалернае мастацтва і вытворчасць дываноў. |
8 |
6 |
2 |
9. |
Мастацкая апрацоўка дрэва. Асаблівасці развіцця мэблі. |
12 |
8 |
4 |
10. |
Мастацкая апрацоўка металу. Ювелірнае мастацтва. |
10 |
8 |
4 |
|
Усяго |
76 |
50 |
26 |