Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Змест.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
31.93 Кб
Скачать

4. Публіцыстычны стыль.

Публіцыстычны стыль маўлення ўяўляе сабой функцыянальную разнавіднасць літаратурнай мовы і шырока выкарыстоўваецца ў разнастайных сферах грамадскага жыцця: у газетах і часопісах, на тэлебачанні і радыё, у публічных палітычных выступленнях і г. д. Характэрнымі асаблівасцямі публіцыстычных твораў з’яўляецца актуальнасць праблематыкі, вобразнасць, вастрыня і яркасць выкладу.

Да асноўных рыс публіцыстычнага стылю адносяць:

1. Эканомія моўных сродкаў, лаканічнасць выкладання пры інфарматыўнай насычанасці.

2. Адбор моўных сродкаў з устаноўкай на іх даходлівасць. Асновай лексікі з’яўляецца нейтральная і кніжная. Значную яе частку складае грамадска-палітычная, а таксама разнастайныя тэрміны, якія часта пераасэнсоўваюцца для патрэб публіцыстыкі (манеўры дыпламатыі, сяброўская атмасфера).

3. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў, клішэ. Гэта спрыяе эканоміі намаганняў і часу, з’яўляецца палёгкай для камунікацыі. Аднак іншы раз клішэ пераўтвараюцца ў штампы і губляюць сваю першапачатковую вобразнасць (працаўнікі палёў, людзі ў белых халатах, белае золата). Асноўнай прычынай пераўтварэння сродкаў у клішэ з’яўляецца стандартызацыя, частая паўтараемасць вобразнага сродку з-за недастатковай маўленчай культуры журналістаў (пастаянная прапіска).

4. Жанравая разнастайнасць і звязаная з гэтым разнастайнасць стылістычнага выкарыстання моўных сродкаў: мнагазначнасці слова, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі, рэсурсаў словаўтварэння (аўтарскія неалагізмы).

5. Сумяшчэнне рыс публіцыстычнага стылю з рысамі іншых стыляў (навуковым, афіцыйна-дзелавым, мастацкім, размоўным).

6. Выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў мовы, у прыватнасці сродкаў стылістычнага сінтаксісу (рытарычнае пытанне, паралелізм будовы, паўторы, інерсія). Шырокае ўжыванне ў ім ацэначных слоў, прыказак, прымавак, афарызмаў.

Паколькі публіцыстычнае маўленне звернута да шматлікай аўдыторыяй, яно павінна быць правільным, у ім не павінна быць дыялектызмаў, вузкаспецыяльных тэрмінаў, вялікай колькасці запазычаных слоў.

Жанры публіцыстычнага стылю: 1. Газетныя: артыкул, фельетон, рэпартаж. 2. Тэлевезійныя: аналітычная праграма, інфармацыйнае паведамленне, дыялог у прамым эфіры. 3. Аратарскія: выступленне на мітынгу, дэбаты. 4. Камунікатыўныя: прэс-канферэнцыя, тэлемасты. 5. Рэкламныя: аб’ява, плакат, лозунг. Функцыі стылю: 1. Інфармацыйная функцыя. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што аўтары маюць на мэце інфармаваць шырокае кола чытачоў, гледачоў, слухачоў пра значымыя для грамадства праблемы і пра погляды аўтара на іх. Спецыфіка інфармацыйнай функцыі ў публіцыстычным стылі заключаецца ў характары інфармацыі, яе крыніцах і адрасатах. Інфармацыя ў публіцыстычных тэкстах не толькі апісвае факты, але і адлюстроўвае меркаванне настроі, змяшчае каментарыі і разважанні аўтараў. Гэта адрознівае яе ад навуковай інфармацыі. Перад публіцыстычнымі творамі не ставіцца задача поўнага ўсебаковага апісання той ці іншай з’явы, публіцыст імкнецца пісаць пра тое, што выклікае цікавасць у пэўных грамадскіх груп. 2. Функцыя ўздзеяння: мэта публіцыста заключаецца не толькі ў тым, каб расказаць пра стан спраў у грамадстве, але і ў тым, каб пераканаць аўдыторыю ў неабходнасці пэўных адносін да выкладаемых фактаў і ў неабходнасці пэўных паводзін. Публіцыстычнаму стылю характэрна адкрытая тэндэнцыйнасць, палемічнасць, эмацыянальнасць, што якраз і выклікана імкненнем публіцыста даказаць правільнасць сваёй пазіцыі. Функцыя ўздзеяння з’яўляецца для публіцыстычнага стылю сістэмаўтвараючай, менавіта яна выдзяляе гэты стыль сярод другіх разнавіднасцей літаратурнай мовы. 3. Камунікатыўная функцыя: камунікатыўнасць публіцыстычнага стылю заключаецца ў тым, што яго тэксты ствараюцца не для ўнутранага выкрастання, не для адзінага адрасата, а для максімальна шырокай аўдыторыі. Камунікацыя мае на мэце і адваротную сувязь – адказ адрасата. 4. Экспрэсіўная функцыя дазваляе выразіць свае пачуцці. Публіцыстычны тэкст звычайна ярка адлюстроўвае асобу аўтара, адрозніваецца ярка выражанымі і эмацыянальна афарбаванымі адносінамі аўтара да выкладаемых фактаў. 5. Эстэтычная функцыя публіцыстычнага тэксту – гэта ўстаноўка аўтара на тое, каб паведамленне сваёй формай у адзінстве са зместам задавальняла эстэтычным пачуццям адрасата. Лексічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю: 1. Выкарыстанне гатовых стандартных формаў (моўныя клішэ), якія носяць не індывідуальна-аўтарскі, а сацыяльны характар: гарачая падтрымка, рэзкая крытыка, жывы водгук, радыкальныя рэформы і інш. 2. Эмацыянальна-ацэначная лексіка. Гэта ацэнка носіць не індывідуальны, а сацыяльны характар: актыў, міласэрнасць, сабатаж, расізм, абывацельскі і інш. 3. Лексіка ўрачыстая, грамадзянска-патэтычная, з рытарычнай афарбоўкай: самаахвяраванне, айчына, дзяржава, страж, здзяйсненне і інш. 4. Ваенная тэрміналогія, якая выкарыстоўваецца не ў прамым, а ў пераносным значэнні: стратэгія, мабілізацыя рэзерваў, гвардыя, пярэдні край. 5. Выкарыстанне слоў пасіўнага слоўнікавага запасу (архаізмаў і гістарызмаў): Долар і яго лекары. Да марфалагічных асаблівасцей публіцыстычнага стылю адносяць частотнае выкарыстанне тых ці іншых граматычных форм часцін мовы: 1. Адзіночны лік назоўнікаў у значэнні множнага: Выкладчык заўсёды ведае студэнта. 2. Родны склон назоўнікаў: час перамен, рэформа цэн, выхад з крызіса і інш. 3. Цяперашні час дзеясловаў: у Мінску адкрываецца, 3 красавіка пачынаецца. 4. Вытворныя прыназоўнікі: у галіне, на шляху, з улікам, у імя і інш. Сінтаксічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю: 1. Рытарычныя пытанні: Хто не любіць нашу Беларусь? 2. Клічныя сказы: Усе на суботнік! 3. Сказы з адваротным парадкам слоў: Выключэнне складалі прадпрыемствы лёгкай прамысловасці (параўнайце: Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці складалі выключэнне). 4. Загалоўкі артыкулаў, якія выконваюць рэкламную функцыю: Вясна – пара гарачая. Такім чынам, публіцыстычны стыль – гэта маўленчая дзейнасць у галіне палітыкі ва ўсёй разнастайнасці яе значэння. Асноўныя сродкі публіцыстычнага стылю разлічаны не толькі на паведамленне, інфармацыю, лагічную доказнасць, але і на эмацыянальнае ўздзеянне на слухача (аўдыторыю).