Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

10. Спісаць сказы. Растлумачыць пра­вапіс не (ня), ні з дзеясловамі.

1. Мы i (не) заўважылі, як пачало вечарэць. 2. Куды (ні) глянь – сады i тундра, i мора Чорнае маё. (Бр.) 3. Гуслям, княжа, (не) пішуць законаў. (К-ла.) 4. Цяжкасці спалохаць нас (не) могуць, аб лёгкім (не) падумаем у жыцці. (Астр.) 5. (Не) спыніць нікому наш паход. (Газ.) 6. (Не) шумі ты, лес высокі, нудных песень (не) спявай. (Зв.) 7. Андрэю Цітавічу нешта (не) зда-ровілася. (Л.Г.) 8. Прырода (не) хоча дараваць нам, калі мы не лічымся з яе законамі. (Ген.) 9. Дарогу выбірай любую, а родны край (не) забывай. (Р.к.)

11. Скласці сказы з наступнымі дзеепрыметнікамі.

Неабгрунтаваныя, не абгрунтаваныя, не абгрунтаваны; незачыненыя, не зачыненыя, не зачынены; непалітыя, не палітыя, не паліты; непакораныя, не пакораныя, не пакораны.

12. Спісаць сказы, апускаючы дужкі. Растлумачыць пра­вапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.

1. Праз нейкі час партызаны выбраліся з кустоў на луг з рэдкімі купкамі лазняку на (ня) кошаным травяністым прасцягу. (В.Б.) 2. Па халявах з шоргатам білася высокая, (не) скошаная ў пару трава. (Скр.) 3. Жыта ўжо зжалі, а ячмень i пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі (не) кранутыя. (I.M.) 4. За што мы, людзі, любім далёкія дарогі? На гэтых дарогах мы шмат знаходзім: (не) бачаныя нідзе раней дрэвы i кветкі, (не) чутыя раней галасы звяроў i птушак. (Карам.) 5. Буйныя, лапушыстыя, пэўна (не) таптаныя нагой чалавека, мільёны кветак пераліваліся ўрачыстаю чырванню. (В.Б.) 6. Старыя дрэвы нашэптваюць былое, (не) забытае з гадамі. (Вад.)

13. Спісаць, устаўляючы літары і раскрываючы дужкі. Растлумачыць пра­вапіс не (ня) з прыслоўямі.

1. Жнівеньскае сонца пякло (н...) сцерпна. (Хомч.) 2. На дварэ паступова шарэе, i вокны (н...) прыкметна сінеюць, быццам на шкло хто кладзе фарбы (н...) смела, затым махі нябачнае рукі робяцца ўпэўненымі, фарбы гусцеюць. (Чыгр.) 3. (Н...) прыкметна набліжалася ноч. Неба (н...) чакана пацямнела. (Шам.) 4. (Н...) ўзабаве з двара ўвайшоў высокі стары ў выцертым i палапленым кажушку, даў незнаёмаму дзецюку «добры дзень». (Б.) 5. За лесам, на чорным даляглядзе, (н...) смела міргалі зарніцы. 6. Гняздо было (н...) далёка ад сцяны, уздоўж якой стаяла плоскае дрэва. 7. (Н...) падалёк, на міг асвятліўшы блізкія кусты, палыснула бліскавіца. (I.M.) 8. (Н...) калькі мужчын закідвалі сена наверх. (Aciп.) 9. Была тая пара дня, калі сонца смаліла (н...) сцерпна. (Саб.)

14. Спісаць тэкст, раскрываючы дужкі.

У Пуцілкавічах сонца ўсходзіла (з)за лесу, плыло над лесам i заходзіла (за)лес.

Куды (ні, не)кінь вокам – усюды сосны i елкі. Яны падступіліся да самых прыгуме(н,нн)яў невялічкай вёсачкі, што прытаілася на пясчаным пагорку. За гамонкай Ушачкай драбнале(с,сс)е адразу пераходзіла ў густы вялікі бор.

Вясною лес на ўсе лады звінеў вясёлымі галасамі птушак. Летам ён шумеў спакойна i (ў)рачыста, толькі перад навальніцаю заводзіў грозную i трывожную песню. Яна напаўняла ўсё навако(л,лл)е, заглушала грукат вадзянога млына. Зімою елкі i xвoi (пры)тоена драмалі пад снежнаю посцілкаю i (з)даваліся казачньмі істотамі.

У гэтай лясной вёсцы прайшло дзяцінства Петруся Броўкі.

(С. Александровіч.)