Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

6. Спісаць сказы, утвараючы дзеепрыметнікі ад дзеясловаў, што стаяць у дужках. Растлумачыць пpaвaпic галосных у суфіксах дзеепрыметнікаў.

(Вызваліць) з-пад снегу зямля радасна выглядала на свет жаўтавата- шэрымі плямкамі. А лес, (асвятліць) i (абагрэць) сонцам, пaзipaў зyciм весела. (К-с.) 2. (Падняць) чалавекам праз штучныя свідравіны з зялёных глыбінь i (пераўтварыць) на перагонных i (перапрацаваць) заводах, яна [нафта] круціць турбіны электрастанцый, жывіць энергасістэмы заводаў i фабрык, рухае марскія i паветраныя караблі. (Хадк.) 3. Хлеб заўсёды ляжаў на стале, (накрыць) настольнікам, а побач з боханам – нож. (Б.) 4. Хоць будка была старанна (пабудаваць) i (дагледзець), але ўсе роўна працякала. (Я.М.) 5. У блакітнай высі плывуць белыя аблачынкі, сінее зарэчны cacoннiк, відна пoзipкy лугавіна, (заставіць) рэдкімі стажкамі. (І.H.) 6. Досвіткам пайшоў дождж, i раніца спазнілася. Такая яна шэрая, (заспаць). (Б.) 7. (Стаміць) за доўгі летні дзень i (pacтраціць) гарачынь, сонца апускалася на начлег. (Хадк.) 8. Напе­ракор ліхой стыхіі, на гэтай (згрудзіць) жарсцве, узняўшы вежы залатыя, прыгожы горад расцвіце. (Гл.) 9. (Загарэць), (змарыць) цяжкаю працаю, яна [моладзь] была вясёлая, жывая. (К-с.)

7. Перакласці дзеясловы на беларускую мову. Запісаць. Абазначыць суфік-сы і растлумачыць IX пpaвaпic.

Обменивать, отстаивать, отгадывать, подклеивать, выплывать, засевать, завязывать, показывать, выслушивать, нанизывать, надаивать, отговаривать, подписывать, подкармливать, доказывать, разглядывать, проветривать, об-менивать, записывать, засаливать.

8. Спісаць тэкст. Уставіць у словах патрэбныя літары і растлумачыць правапіс суфіксаў.

I

Дарога то падымалася на ўзгоркі, то спускалася ў лагчыны, разгорт...ючы ўсё новыя i новыя малюнкі. Мясцовасць тут мела зyciм іншы выгляд i рэзка адрозн...лася ад роўн...і, з якой звыклася вока маладога настаўніка за гады яго побыту на Палессі. Але кароткі зiмнi дзень быў хмур...ы. Неба, усцяж засла...ае бялёсымі воблакамі, пазірала непрыветна i холадна, i нізка навіс...ы над прасторамі зямлі, надавала ім пануры выгляд, накладала пячаць аднастайнай паныласці. Не вабілі вока настаўніка блізкія i далёкія сялян...кія сядзібы, параскіда...ыя на заснеж...ых прасторах палёў то хутар...амі, то невялічкімі вёс...амі. Няветліва пaзipaлi пачарне...ыя стрэхі хат i вокны, выбел...ыя зімняю стужаю.

(Паводле Я. Коласа.)

II

1. Угляда...ыся праз голы, затуман...ы прыцемкамі хмызняк, Рыбак усё больш пазнаваў гэтую пуцявіну... (В.Б.) 2. Амаль трыста дваццаць тысяч чалавек знішчылі гітлераўцы на Брэс...чыне, трыццаць тысяч вывезлі на работы ў Няме...чыну. (Пол.) 3. Восеньскі, з начамі вераб’і...ымі, забурчыць сярдзіта хрыплы гром. (Р.Б.) 4. Юныя лесаводы пачалі вырошч...ць сосны i дубкі, ялінкі i клёны. (Пол.)

III

У вёсцы Сінегах засталі мы сляды праходу ранейшых вайсковых часцей: дзеці гулялі з кабелем; каля хлява крайняй хаты, на расцяруш...ай саломе, параскід...ы патроны; мы папраб...лі ix да cвaix вінтовак – не падышлі, так ix зноў i пакінулі тут.

...Мы сцелемся ў халодных сенцах на скрынях – я i наш узводны, таварыш Скобараў, вясёлы хлопец з нейкіх Алане...кіх азёр...ых рыбных узбярэжжаў. Мы папраўляем салому, пацёр...ую ранейшымі начлежнікамі, кладзём пад галовы ўсю сваю салда...кую маёмасць i цяжкая дрымота зразу кладзецца на вочы нашы.

(Паводле К. Чорнага.)