Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

4*. Запісаць беларускія адпаведнікі да наступных рускіх словазлучэнняў. Параўнаць ўжыванне ў іх прыназоўнікаў.

Идти за грибами, по случаю встречи, вспоминать о друзьях, ехать лошадью, выходить из школы, думать о будущем, ни над кем не смеяться, гулять по лесу, подойти к дубу, жениться на Ольге, ходить по домам, из глубины комнаты, тоска по родине.

5*. Перакласці тэкст на беларускую мову, растлумачыць напісанне вы-дзеленых слоў.

Биму было два-три года, когда Иван Иванович познакомил его с лесом. Это было очень интересно и собаке, и хозяину.

В лугах и на поле, там всё ясно: простор, трава, хлеба, хозяина всегда видно...

Прелесть! А тут, в лесу, совсем-совсем иное дело.

Была ранняя весна.

Когда они пришли впервые, вечерняя заря только начиналась, а меж деревьями уже сумерки, хотя листья ещё и не появились. Всё внизу в тёмных тонах: стволы, прошлогодние тёмно-коричневые листья, коричнево-серые сухие стебли трав. Ветви слегка шумели от лёгкого ветра. Всё было таинственно-шуршащим. Ботинки Ивана Ивановича тоже шуршали, а следы пахли-то куда сильнее, чем в поле. За каждым деревом что-то незнакомое, таинственное.

Поэтому Бим и не отходил от Ивана Ивановича дальше двадцати-двадцати пяти шагов: пробежит вперёд – влево, вправо – и катит назад и смотрит в лицо, спрашивая: «Мы зачем сюда попали?»

(По Г. Троепольскому.)

Правапіс часціц не (ня), ні Значэнне і ўжыванне часціц не і ні

Часціца не надае значэнне

адмаўлення

сцвярджэння

у адмоўных сказах: Не сціхае вецер

над асеннім полем. (Грах.) Больш

не было чуваць

дзявочай песні.

калі паўтараецца пры кожнай частцы

састаўнога дзеяслоўнага выказніка:

Не згадаць не магу рэчкі люстраной між лозаў

і вязаў, што на лугах быстра воды нясе. (Кір.)

калі стаіць перад назоўнікам з прыназоўнікам без: слухаў не без цікавасці, даведаўся не без здзіўлення, прамовіў не без гордасці, зірнуў не без хітрасці

пры супраць-пастаўленні: Скрозь хмары прабівалася столькі святла, што паветра здавалася не шэрым, як восенню,

а прамяністым.

у спалучэнні з часціцамі амаль, ледзь

і падпарадкавальным злучнікам пакуль:

Яны гаварылі, аж пакуль не прыйшлі да хаты. (К.Ч.) Ледзь не на кожнай палескай хаце ляскае дзюбай жывы, вольны бусел, абліты барвай захаду. (Каратк.) Марозу амаль не было, у подыху ветру чулася трохі вільготнасць. (І.М.)

пры адмоўным параўнанні:

Не сакоча за хвойнікам ластаўка, не пяе салавейка

над возерам, –

так смяецца Алёнка, гаворачы, на траве

з князем седзячы. (Н.А.)

у спалучэнні са словамі нельга, немагчыма: Нельга не напісаць аб людзях,

справы і лёс якіх хвалююць. (Хадк.)

у рытарычных сказах з пытальнымі займеннікамі, прыслоўямі, часціцамі: Хто не хоча пакупацца ў спякотны летні дзень! (Клімк.) Перад зімовым сном палёў як не прайсці па ціхіх пожнях,

дзе безліч прагуло вытроў і столькі шэрых ліўняў позніх. (М.Т.) Ці не вецер над грэбляю вые,

ці мо плачуць вярбіны старыя? (Н.А.)

Часціца ні узмацняе

адмаўленне

сцвярджэнне

у сказах з часціцай не

ці са словамі няма, нельга, немагчыма:

Грыбы моцныя, тугія, быццам не было ні снегу, ні прымаразкаў. (І.Н.) Няма над возерам ні ластавак, ні чаек. (В.В.)

у спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі (з часціцай бы (б) або

без яе): хто ні, куды ні,

колькі ні, як ні, як бы ні,

адкуль бы ні і інш.

Даданая частка з гэтымі злучальнымі словамі падкрэслівае, што

дзеянне галоўнай часткі

захоўвае сваю сілу

пры любых абставінах:

Як ні гне мароз, ні гладзіць, але нічога не парадзіць. (К-с.)

Людзі варты шчасця, дзе б яны ні жылі. (Каратк.)

у няпоўных сказах, дзе адсутнічае выказнік

з адмоўем: І ні следу сквапнага, ні звяроў жывых, і ні паху вабнага красак залатых. (Гл.) Ні аднаго голасу на вуліцы. (І.М.)

у безасабовых адмоўных сказах пры катэгарычнай забароне якога-небудзь дзеяння: Ні слова больш! Ні кроку назад! Ні з месца!

у якасці злучніка пры аднародных членах

або прэдыкатыўных частках:

Ні звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі

яго ранішняга спакою. (К-с.)

Ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць. (Прым.)

Заўвага. Ва ўстойлівых зваротах часціца ні ўжываецца са значэннем няпэўнасці або негатыўнасці: ні свет ні зара, ні жывы ні мёртвы, ні тое ні сёе, ні ў пяць ні ў дзесяць, ні ўзад ні ўперад.