Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

2. Ад пададзеных злучэнняў утварыць складаныя прыметнікі.

Варыянт 1: 5 сутак, 30 дзён, 1,5 літра, 58 см, 25-26 гадоў.

Варыянт 2: 7 хвілін, 2-3 дні, 759 кг, 140 рублёў, 100 гадоў.

Варыянт 3: 3 мільёны, 2000 гадоў, 1,5 гадзіны, 17 мм, 49 – 50 кілаграмаў.

Варыянт 4: 10 тысяч, 42 мільярды, 3 – 4 дні, 1000 км, 867 кілаграмаў.

3. Спісаць сказы, замяніўшы лікі словамі. Лічэбнікі запісаць разам ці праз злучок.

Варыянт 1:

1. Імперыялістычная вайна (1914)1918 гадоў прайшла па ўсёй Заходняй Беларусі бязлітасным смяртэльным маршам. (К.Ч.) 2. (9)павярховыя дамы выраслі ў пасёлку за апошнія (2)3 гады. 3. Вага сэрца сіняга кіта дасягае (600)700 кілаграмаў. 4. Ефрасіння Полацкая прыняла пастрыг у (12)гадовым узросце. 5. Маленькая пеначка прыносіць корм у сваё гняздо (550)560 разоў за дзень.

Варыянт 2:

1. Бамбук за суткі вырастае на (50)60 сантыметраў. 2. (2)курснікі ўлетку паехалі на дыялекталагічную практыку. 3. (1,5)кіламетра канькабежка прабегла за (2)хвіліны. 4. Упершыню яны сустрэліся ў (15)16 гадовым узросце. 5. Хуткасць палёту сокала, калі ён нападае на здабычу, дасягае (350)360 кіламетраў за гадзіну.

Варыянт 3:

1. Хуткасць палёту паўдёваафрыканскага авадня (710)720 кіламетраў за гадзіну. 2. За летнія канікулы Марынка заўсёды прачытвала (12)13 кніжак. 3. Побач з АН(10) і ТУ(124) Ілы(14) выглядаюць зусім маленькімі. 4. (3)кілаграмовага шчупака ўдалося злавіць Макару. 5. (17)гадовымі юнакамі мае аднакласнікі сустрэлі вайну.

Варыянт 4:

1. У 1949 годзе каля вёскі Чыжэвічы геолагі выявілі на глыбіні (300)400 метраў велізарныя залежы калійных солей. (В.В.) 2. (100)гадовыя дубы растуць на берагах Нёмана. 3. (2)3 хвіліны яны стаялі нерухома. 4. (9)(12)павярховыя будынкі пачалі расці, як грыбы, у новым мікрараёне. 5. У 1998 годзе ДРБУ(157) набыло 4 ГАЗ(66) і МАЗ(500).

Правапіс прыслоўяў разам і праз злучок

Разам пішуцца

Праз злучок пішуцца

утвораныя ад кароткіх прыметнікаў з прыназоўнікамі: дачыста, здалёк, бязмала, паціху, улева, навечна, зацемна, збольшага

з прыстаўкай па-:

– прыслоўі на -аму, -яму, -ому, -му, утвораныя ад давальнага склону поўных прыметнікаў і прыналежных займеннікаў: па-добраму, па-летняму, па-старому, па-мойму;

– прыслоўі на -ску, -цку, утвораныя ад адносных прыметнікаў: па-беларуску, па-бацькоўску;

– утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў: па-другое, па-трэцяе;

  • з суфіксам -ы: па-воўчы

утвораныя ад поўных прыметнікаў жаночага роду вінавальнага склону з прыназоўнікамі у, на: урассыпную, упустую, напрапалую, наўдалую; але: у адкрытую

утвораныя ад займеннікаў з прыназоўнікамі: затым, зусім, нашто

утвораныя ад лічэбнікаў з прыназоўнікамі у, на: усемярых, удвая, утрая, заадно;

але: у адно, па двух, па трое

утвораныя шляхам злучэння

прыназоўнікаў з прыслоўямі:

назусім, задоўга, паслязаўтра

утвораныя ад прыслоўяў пры дапамозе прыставак за-, на-, не- (ня-), ні-,

а таксама постфікса -сьці:

замнога, назаўсёды, няўдала, кудысьці

складаныя прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння двух аднолькавых прыслоўяў

(з далучэннем прыстаўкі

ці без яе): даўно-даўно, высока-высока, калі-нікалі, раз-пораз, дзе-нідзе,

як-ніяк, перш-наперш

у склад якіх уваходзяць словы што і сама: штовечар, штодзённа, таксама

утвораныя шляхам злучэння прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі назоўнікаў:

калі такія назоўнікі ў сучаснай мове самастойна не ўжываюцца: дашчэнту, досыць, знянацку, насцеж, запанібрата;

калі да назоўніка нельга паставіць склонавага пытання або паміж прыназоўнікам і назоўнікам нельга без змены сэнсу паставіць азначэнне: даволі, дахаты, наадрэз, накрыж, увосень, апоўдні, спадылба, напалову, напралом, упершыню

калі гэта назоўнікі ранак, дзень, вечар, ноч, верх, ніз, гара, даль, высь, бок, перад, пачатак, раз: звечара, увечары, зранку, зверху, угары, наперадзе, спачатку, адразу

але: пад вечар, з вечара да ранку, з ранку да вечара, з верху да нізу, з нізу да верху

Заўвага. Устойлівыя спалучэн-ні, у якіх паўтараецца тое самае слова ў розных склонах з пры-назоўнікам, пішуцца асобна: час ад часу, раз у раз, след у след, дзень у дзень, слова ў слова, адзін на адзін, дзень пры дні, з году ў год.

тэхнічны тэрмін на-гара

Ад прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні прыназоўнікаў з нязменнымі словамі, якія ўжываюцца са значэннем назоўнікаў і пішуцца з прыназоўнікамі асобна (назоўнік абазначае прадмет, мае пры сабе паясняльныя словы): адкласці на заўтра, ад відна да цямна; стаяў збоку і з боку дарогі, у ночы зімовыя і прыехаў уночы; На што ты ўгледзеўся? (Параўн.: Не маглі зразумець, нашто ('з якой мэтай') ён так зрабіў); Ні за што ('дарэмна') ўзлаваўся (Параўн.: Нізашто ('ні ў якім разе') не скажу); Стаяў за тым домам (Параўн.: Падумай, а затым ('пасля') скажы).