Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Кантрольныя заданні

1. Спісаць сказы, раскрываючы дужкі.

Варыянт 1:

1. Па-над (цёмна)шэрай бліскучай паверхняй Нявы разгонна шпацыраваў злосны (паўночна)заходні вецер. (Гал.) 2. Дубы насцілаюць пад сабой (цёмна)карычневую мяккую пасцель. (Шам.) 3. Прыгожы (двух)павярховы дом свайго сябра дзяцінства Міхась убачыў здалёк. 4. Завірух (бела)грывыя коні яшчэ не зацугляны. (Р.Б.) 5. Вада і астравы зіхацелі (залаціста)ружовымі водбліскамі. (Грах.)

Варыянт 2:

1. Дыяметральна(процілеглы) пункт гледжання на будаўніцтва новай школы быў у галоўнага архітэктара горада. 2. Жоўта(чырвонае) лісце падае, падае з дрэў. (Мак.) 3. Літаратурна(музычную) кампазіцыю, прысвечаную (сто)гадоваму юбілею М.Багдановіча, правялі вучні і настаўнікі (давыд)гарадоцкай школы. 4. Зялёна(лістыя) ліпкі і клёнікі стаялі роўнымі радамі. (Б.) 5. Сям-там па хатах блішчалі цьмяныя бляскі агеньчыкаў, (маркотна)журботныя ў сваёй адзіноце. (К-с.)

Варыянт 3:

1. У вечар (цёмна)сіні расою ўпоіцца сасна. (Тр.) 2. Паравоза(вагона)(ра-монтны) завод датэрмінова адправіў у (Нава)полацкую дыстанцыю пуці адрамантаваную тэхніку. 3. Дзе ж той край (залата)косы, край зялёны? (Панч.) 4. Даляталі ледзь улоўныя пахі (каменна)вугальнага гару і сатлелай шпалы, якая доўга праляжала ў зямлі. (М.П.) 5. Дзьмухне (нечака-на)рахманы майскі ветрык – і паляціць у паветры лёгкі белы пух. (Р.І.)

Варыянт 4:

1. Стаіць ломкая цішыня, і, калі ападзе (заўчасна)завялы ліст з клёна, чуваць, як ён трапечацца ў паветры і падае на зямлю. (Хадк.) 2. Ужо ў сталым узросце Алена перачытала ўсе (леў)талстоўскія раманы. 3. Прынцыпова(новы) метад афармлення сцэны да выпускнога вечара прапанавалі бацькі вучняў. 4. У новым навучальным годзе ў (буда)кашалёўскай школе пачынае працаваць (шахматна)шашачны клуб. 5. У клетках замітусіліся (серабрыста)чорныя лісіцы. (Газ.)

2. Спісаць словы, раскрываючы дужкі.

Варыянт 1: (светла)блакітны, (сельска)гаспадарчы, (шэра)(бура)малінавы, (гаркавата)салёны, (празрыста)сіні, (Усходне)Кітайскае мора, (літаратурна)мастацкі, (пяці)гадовы, (верха)янскі.

Варыянт 2: (бліскуча)залацісты, (торфа)брыкетны, (сусветна)вядомы, (шы-рока)экранны, (мала)населены, (смугла)твары, (беларуска)поль-скі, (жыцця)радасны, (іскрыста)чысты.

Варыянт 3: (часова)прызначаны, (высока)размешчаны, (мала)прыкметны, (хлеба)булачны, (шчыра)паважаны, (жыллёва)бытавы, (малоч-на)кіслая, (вальтэр)скотаўскі, (Цянь)шанскі.

Варыянт 4: (узаема)абумоўлены, (культурна)грамадскі, (шырока)адчынены, (ясна)палянскі, (стара)дарожскі, (Маскоўска)Брэсцкая, (надзей-на)сканструяваны, (чырвона)(бела)зялёны.

3. Утварыць складаныя прыметнікі з пададзеных спалучэнняў.

Варыянт 1: сельская гаспадарка, круглы ліст, рускі і беларускі, жоўты і зялёны, Паўночны Каўказ, пяць гадоў, розныя галасы, шмат вякоў, поўнач і ўсход, шырокі верх.

Варыянт 2: шырокія плечы, чорныя вочы, доўгае чаканне, Старыя Дарогі, фізіка і матэматыка, дваццаць кіламетраў, кіслы і салодкі, Давыд-Гарадок, мяса і малако, шмат складоў.

Варыянт 3: Камянец-Падольскі, высокая тэмпература, празрысты і сіні, Леў Талстой, Вялікія Лукі, густа насяляць, шмат паверхаў, шахматы і шашкі, добра арганізаваць, залацісты і ружовы.

Варыянт 4: Заходняя Еўропа, Новая Гвінея, высокая кваліфікацыя, любіць свабоду, многа струн, шчыра паважаць, канчаткова вырашыць, інжынерны і тэхнічны, паветраны дэсант, экспрэсіўны і эмацыянальны.