Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Правапіс слоў разам, праз злучок і асобна Правапіс складаных назоўнікаў разам і праз злучок

Разам пішуцца

Праз злучок пішуцца

калі асновы звязаны

пры дапамозе злучальных галосных: Наваполацк, новабудоўля, чорнарабочы,

землекарыстанне

утвораныя з двух самастойных слоў без злучальнай галоснай

і маючыя значэнне аднаго слова: вагон-рэстаран, прэм’ер-міністр, генерал-лейтэнант, сон-трава, плашч-палатка, папараць-кветка

калі першай часткай з’яўляюцца

авія-, аўта-, аэра-, вела-, кіна-, контр-, мота-, фота-, электра-

і інш.: веласпорт, контрадмірал, аўтагонкі, авіябаза, аэраклуб, фотаэлемент, электратавары

калі першай часткай з’яўляюцца обер-, унтэр-, штаб-, віцэ-, экс-: обер-лейтэнант, унтэр-афіцэр, штаб-кватэра, віцэ-прэзідэнт, экс-чэмпіён

калі ў склад ўваходзяць словы скора, цяжка, лёгка, дарма, многа, мала

і інш.: скараход, цяжкаатлет, дармаед, мнагазначнасць

назоўнікі з аднаслоўным прыдаткам: горад-герой, дуб-волат

складаныя адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, грам-малекула

складанаскарочаныя назоўнікі: ваенкамат, сельсавет,

педвучылішча

складаныя прозвішчы:

Дунін-Марцінкевіч,

Дон-Кіхот, Дон-Жуан,

але: дон Андрэа, дон Пэдра

уласныя геаграфічныя назвы

з другой часткай -град, -горад, -горск:

Бялград, Слаўгарад, Светлагорск

складаныя ўласныя геаграфічныя назвы: Буда-Кашалёва,

Давыд-Гарадок, Картуз-Бяроза

часціца паў-

з агульнымі назоўнікамі:

паўгода, паўгорада

часціца паў-

з уласнымі геаграфічнымі назвамі:

паў-Еўропы, паў-Гомеля

Кантрольныя заданні

1. Раскрыць дужкі і вызначыць чацвёртае лішняе. Абгрунтаваць выбар.

Варыянт 1: паў(горада), паў(Мінска), паў(гадзіны), поў(нач).

Варыянт 2: Буда(Кашалёва), Арэхава(Зуева), Старыя(Дарогі), Давыд(Гара-док).

Варыянт 3: горад(герой), норд(вест), жанчына(ўрач), праца(дзень).

Варыянт 4: сарві(галава), вярні(дуб), перакаці(поле), прайдзі(свет).

2. Напісаць словы асобна або праз злучок, раскрыўшы дужкі.

Варыянт 1: Леанарда(да)(Вінчы), Новікаў(Прыбой), Неміровіч(Данчанка), Дунін(Марцінкевіч), Дантэ(Аліг’еры).

Варыянт 2: (Жан)(Жак)(Русо), Гі(дэ)(Мапасан), Салтыкоў(Шчадрын), Мік-луха(Маклай), (Ла)(Фантэн).

Варыянт 3: Дон(Кіхот), Бадуэн(дэ)(Куртэнэ), Шолам(Алейхем), Доўнар(За-польскі).

Варыянт 4: Камсамольск(на)(Амуры), Лос(Анджэлес), Чыо(Чыо)(сан), Ла-пата(Загорскі), Ван(Гог).