Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Правапіс у, ў правапіс у, ў

У (складовае)

Ў (нескладовае)

пасля зычных: Весела бег ручай у бярозавым гайку

пасля галосных у пачатку, у сярэдзіне, у канцы слова і калі стаіць асобна: Пясчаны шлях, насыпаны ўзбоч чыгункі, вядзе ў лес, і ў мястэчка; Даляталі ледзь улоўныя пахі сталелай шпалы, якая доўга праляжала ў зямлі;

дзяржаўны ўніверсітэт, праменні ўльтрафіялетавыя, прыёмка ўтылю, нататкі ўфолага

у пачатку сказа:

У асеннім лесе пасля дажджу заўсёды многа грыбоў (К-с.)

у пачатку ўласных назваў

і ў абрэвіятурах: цётка Ульяна, на Украіне, па Уфе, раённае УУС

пасля знакаў прыпынку

(акрамя дэфіса і двукосся):

На сродкі ад стыпендыі трэба было і карміцца, і апранацца, і купляць патрэбныя кнігі – усё, што неабходна чалавеку, каб жыць і вучыцца (Шашк.)

пасля злучка, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны:

паўночна-ўсходні, нізіна-ўпадзіна

пасля двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны:

Газета “Звязда” ўзнагародзіла пераможцаў конкурсу

на канцы слоў іншамоўнага паходжання, а таксама ў канцавых частках -ум, -ус: акварыум, прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, Ландау, Шоу, Алатау, ток-шоу, ноу-хау

у сярэдзіне запазычаных слоў пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, аўкцыён, браўнінг, лаўрэат, паўза, глаўкома, даўн, джоўль, клоўн, накаўт, раўнд, раўт, саўна, скаўт, фаўна, Заўралле, Кейптаўн, Паўстоўскі;

але: траур

у (складовае)

ў (нескладовае)

пасля зычных: Весела бег ручай

у бярозавым гайку

пасля галосных у пачатку, у сярэдзіне, у канцы слова і калі стаіць асобна: Пясчаны шлях, насыпаны ўзбоч чыгункі, вядзе ў лес, і ў мястэчка (І.Н.); Даляталі ледзь улоўныя пахі сталелай шпалы, якая доўга праляжала ў зямлі (Лыньк.)

у пачатку сказа:

У асеннім лесе пасля дажджу заўсёды многа грыбоў (К-с.)

пасля знакаў прыпынку (акрамя дэфіса і двукосся): На сродкі ад стыпендыі трэба было і карміцца, і апранацца, і купляць патрэбныя кнігі – усё, што неабходна чалавеку, каб жыць і вучыцца (Шашк.)

пасля злучка, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны:

паўночна-ўсходні, нізіна-ўпадзіна

пасля двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: Газета “Звязда” ўзнагародзіла пераможцаў конкурсу

у пачатку ўласных назваў і

ў абрэвіятурах: цётка Ульяна,

на Украіне, па Уфе, раённае УУС

у словах іншамоўнага паходжання, калі ўтварае склад (часцей у пачатку і канцы слова, у тым ліку ў канцавых частках -ул, -ум, -ус): універсітэт, уніформа, унія, аул, акварыум, прэзідыум, радыус, страус,

Ландау, Шоу, Алатау

у сярэдзіне слоў неславянскага паходжання пасля галоснага, калі

не ўтварае самастойны склад (часцей у корані слова):

аўдыторыя, аўкцыён, браўнінг, лаўрэат, паўза, маўзер

Заўвага 1. Ў (нескладовае) ніколі не чаргуецца з л у сярэдзіне слоў іншамоўнага паходжання: салдат, палкоўнік, балкон, Балтыка.

Заўвага 2. У вершаваных творах з мэтай захавання рытму або размеру радка дапускаюцца адступленні ад правіла:

Світае. Вот Зося ужо з Мінска едзе,

Вясёлая, цешыцца – Янку угледзе. (К-ла.)

Вясной, ў сяўбу, гарачым часам,

Ўстаюць на вёсцы з сонцам разам. (Я.П.)

І так мілы хлопцу сталі

Родныя палеткі,

Лес, што кінуў ў сіняй далі,

Ўзгоркі, межы, кветкі... (К-с.)