Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Кантрольныя заданні

1. Раскрыць дужкі і растлумачыць правапіс вялікай літары.

Варыянт 1: (М,м)ар’іна (Г,г)орка, (П,п)лошча (Н,н)езалежнасці, (С,с)узор’е (В,в)ялікага (П,п)са, (М,м)ележаўскі стыль, (П,п)раметэеў агонь.

Варыянт 2: (З,з)аходняя (Е,е)ўропа, (В,в)ялікае (К,к)няства (Л,л)ітоўскае, (К,к)оласаўскія чытанні, (А,а)хілесава пята, (П,п)арыжская (К,к)амуна.

Варыянт 3: (Э,э)зопаўская мова, (П,п)іфагорава тэарэма, (У,у)зброеныя (С,с)ілы (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь, (Н,н)овы год, (Ш,ш)остая (С,с)імфонія (Ч,ч)айкоўскага.

Варыянт 4: (О,о)рдэн (Ч,ч)ырвонага (С,с)цяга, (Д,д)акастрычніцкі перыяд, (К,к)араткевічаў раман, (Г,г)рамадзянская (В,в)айна, (О,о)рдэн (Д,д)ружбы (Н,н)ародаў.

2. Вызначыць чацвёртае лішняе, адказ абгрунтаваць.

Варыянт 1: раман, цётка, гарадок, спеў.

Варыянт 2: Коласаўская стыпендыя, коласаўскі стыль, танкаўскія паэмы, мележаўскія раманы.

Варыянт 3: Зямля, Марс, Сатурн, Плутон.

Варыянт 4: коласаўская трылогія, Караткевічаў раман, Купалавы творы, Багдановічаў “Вянок”.

3. Запісаць сказы. Раскрыць дужкі, малыя літары замяніць, дзе трэба, на вялікія.

Варыянт 1:

1. Дзеля (а)драджэння (б)еларускай літаратуры і нацыянальнай свядомасці (ф)ранцішак (б)агушэвіч на схіле XIX стагоддзя зрабіў тое, што ў (ч)эшскай – геніяльны містыфікатар (в)ацлаў (г)анка сваім “(к)араледворскім (р)укапісам”. (Янушк.) 2. Звоняць званы (х)атыні. Звон іх зліваецца з (б)ухенвальдскім набатам, з жалобнай музыкай над магіламі ахвяр (л)ідзіцэ і (а)радура. (Шам.) 3. Для маскі (б)абы-(я)гі, (л)есавіка вазьміце кару цёмную, маршчыністую, з яловага пня. (Нов.) 4. Першымі ў (б)еларусі ўвялі (м)агдэбургскае (п)рава (в)ільня і (б)рэст. (Н.К.) 5. У (д)оме (л)ітаратара прайшла сустрэча з маладым беларускім пісьменнікам (а)ндрэем (ф)едарэнкам.

Варыянт 2:

1. Хаджу каля (с)віслачы па адгароджаным (т)раецкім (п)радмесці, нібы завітаў ў колішні (м)інск з шынкамі і крамамі, кавярнямі і кнігарняю “(в)янок”. (Грах.) 2. У (п)алацы (с)порту размясціўся кніжны кірмаш. 3. Творы (б)еларускага мастака (с)ргіевіча знаходзяцца ў (д)зяржаўным (м)астацкім (м)узеі (р)эспублікі (б)еларусь; (л)ітаратурных (м)узеях (к)упалы і (к)оласа. (Марачк.) 4. Момант – і (с)цёпкава постаць знікае з (а)ленчыных вачэй. (К-с.) 5. У палацы, які (р)умянцаў пабудаваў пасля раздзелу (р)эчы (п)аспалітай, зараз размешчаны (п)алац (м)оладзі з багатай бібліятэкай. (У.К.)

Варыянт 3:

1. З (т)раецкага ўзвышша вечна малады (м)аксім углядаецца ў загусцелую сінечу веснавога неба, дзе толькі што “(з)орка (в)енера ўзышла над (з)ямлёю”. (Грах.) 2. 15 верасня 1922 года (с)авет (н)ародных (к)амісараў (б)еларусі вынес (п)астанову пра ператварэнне бібліятэкі універсітэта ў (б)еларускую (д)зяржаўную (б)ібліятэку. (Газ.) 3. Вялікае (к)няства (л)ітоўскае ўтварылася на тэрыторыі (б)еларусі ў 1240 годзе са сталіцай ў (н)авагрудку ў выніку мірнага зліцця (с)таражытнабеларускіх і (л)ітоўскіх княстваў. (М.Е.) 4. Ты сагравала і натхняла, хоць ад цябе я быў здаля, (з)ямля (з)аслонава, (к)упалы, (я)куба (к)оласа (з)ямля. (Ал.) 5. На (к)іеўскай метраполіі (с)афіі ўрачыста загучалі званы, (к)нязева чэлядзь надворная ля (з)алатой (б)рамы пачала весела крычаць. (Дайн.)

Варыянт 4:

1. Уладзімір выслаў (р)агнеду з сынам (і)зяславам у (п)олацкую (з)ямлю. 2. У (б)елавежскай (п)ушчы каралі (я)гайла і (в)ітаўт рабілі запасы мяса для войска перад паходам на (к)рыжаносцаў, які ўвянчаўся пераможнай (г)рунвальдскай (б)ітвай. (ЛіМ.) 3. Праз (б)рэстчыну праходзілі палкі (п)ятра (п)ершага, а па дарозе з (к)обрына на (д)зівін праводзіў сваё войска (с)увораў. (ЛіМ.) 4. Сівыя курганы пад (в)іцьбай і славутая (у)спенская (г)орка ў (в)іцебску вабілі сваёй прыгажосцю (з)аіра (а)згура. (Сач.) 5. Трэба адкрываць новыя помнікі – (с)карыне, (к)аліноўскаму, іншым дзеячам; музеі – (м)узей (к)нігі, (л)ітаратурны (м)узей і г.д. (Сач.)

4. Ад уласных назоўнікаў утварыць прыметнікі і скласці з імі па два сказы такім чынам, каб у адным выпадку прыметнік пісаўся з вялікай літары, у другім – з малой.

Беларусь, Мінск, Гомель, Гродна, Купала, Колас.

5*. Прывесці 10 прыкладаў такіх слоў, якія могуць пісацца і з малой, і з вялікай літары. Растлумачыць розніцу ў напісанні і значэнні гэтых слоў.

6*. Запісаць па тры-чатыры поўныя назвы беларускіх ВНУ, тэатраў, заводаў і фабрык, вышэйшых урадавых, прафсаюзных устаноў і арганіза-цый Беларусі, вышэйшых пасад і ганаровых званняў, ордэнаў і медалёў, знамянальных дат, газет і часопісаў.

7. Спісаць тэкст. Раскрыць дужкі, малыя літары, дзе трэба, замяніць на вялікія.

(р)ыгор (б)арадулін нарадзіўся 24 (л)ютага 1935 года на (х)утары (в)ерасоўка. Тут, на (в)іцебшчыне, на (у)шаччыне, прайшло яго дзяцінства. Адсюль пачыналася дарога ў (в)ялікі (с)вет(п)аэзіі. У 1954 годзе (п)аэт скончыў (у)шацкую (с)ярэднюю (ш)колу, у 1959 годзе – (б)еларускі (д)зяржаўны (у)ніверсітэт. Некаторы час працаваў у (ч)асопісах “(б)ярозка”, “(п)олымя”. З 1972 года працаваў у (в)ыдавецтве “(м)астацкая (л)ітаратура”. У 1976 годзе (з)борнік (п)аэзіі “(р)ум” атрымаў (д)зяржаўную (п)рэмію (б)еларусі (і)мя (я)нкі (к)упалы. У 1984 годзе ў складзе (б)еларускай (д)элегацыі прымаў удзел у рабоце 39 (с)есіі (г)енеральнай (а)самблеі (аан). У 1992 годзе (р)ыгору (б)арадуліну нададзена (з)ванне (н)ароднага (п)аэта (б)еларусі.

(Паводле І.М.Слесаравай.)