Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Астранамічныя назвы

З вялікай літары пішуцца

З малой літары пішуцца

індывідуальныя

астранамічныя назвы:

Зямля, Месяц, Венера, Марс, Меркурый, Млечны Шлях, Малая Мядзведзіца

родавыя астранамічныя назвы:

планета, сузор’е, камета, зорка

калі словы сонца, зямля, месяц

не абазначаюць астранамічныя назвы:

сонца свеціць у вочы, паказалася зямля, узышоў месяц

Геаграфічныя назвы, назвы ўзнагарод, твораў, устаноў

Заўсёды пішуцца з вялікай літары:

Геаграфічныя назвы

уласныя геаграфічныя назвы: Афрыка, Беларусь, Еўропа,

Берлін, Прага, Дняпро, Волга, Нарач, Арарат

кожная частка складаных геаграфічных назваў,

якія пішуцца праз дэфіс:

Буда-Кашалёва, Давыд-Гарадок, Азаркі-Дворышча

усе часткі (апрача службовых слоў і родавых паняццяў)

геаграфічных назваў, якія складаюцца з некалькіх слоў:

Старыя Дарогі, Вялікая Слабада, Балканскі паўвостраў, Белае мора, Злучаныя Штаты Амерыкі, Паўночны полюс, вуліца Скарыны,

вуліца Максіма Багдановіча, плошча Незалежнасці,

Нікалаеўск-на-Амуры, Магілёўская вобласць

усе словы у афіцыйных назвах дзяржаў (у тым ліку і слова рэспубліка): Рэспубліка Беларусь, Кітайская Народная Рэспубліка, Федэратыўная Рэспубліка Германія

неафіцыйныя, але шырока ўжывальныя назвы

дзяржаў, абласцей і іншых тэрыторый:

Беларусь, Германія, Малдова, Закаўказзе, Случчына

Заўвага. Назвы кірункаў свету (поўдзень, поўнач, захад, паўднёвы захад, паўночны ўсход і г.д.) пішуцца з малой літары: кірунак на поўнач. Але калі гэтыя словы ўжываюцца для абазначэння краін, то пішуцца з вялікай літары: народы Усходу.

Назвы ўзнагарод

усе словы ў поўных назвах ордэнаў, апрача слоў ордэн і ступень: ордэн Маці, ордэн Воінскай Славы, ордэн Айчыны I ступені

Заўвага 1. У назвах узнагарод, прызоў, нагрудных знакаў да ганаровых званняў, што бяруцца ў двукоссе, з вялікай літары пішацца першае слова, а таксама ўласныя назвы, якія ўваходзяць у іх склад:

ордэн “Крыж Грунвальда”, ордэн “Маці-гераіня”, нагрудны знак “Выдатнік народнай адукацыі”.

Заўвага 2. З вялікай літары пішацца першае слова і ў наступных назвах, якія не бяруцца ў двукоссе: Ганаровая грамата, Дошка гонару.

Назвы твораў

і бяруцца ў двукоссе назвы літаратурных, музычных твораў,

карцін, кінафільмаў, друкаваных выданняў і да т.п.:

аповесць “Знак бяды”, раман “Зямля”, паэма “Новая зямля”,

драма “Раскіданае гняздо”, опера “Чароўная флейта”,

сімфонія “Мая Радзіма”, кінафільм “Анастасія Слуцкая”,

газета “Літаратура і мастацтва”

Заўвага. У падвойных састаўных назвах з вялікай літары пішацца і першае слова другой назвы: “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна”.

Назвы ўстаноў

усе словы, апрача службовых, у назвах

вышэйшых урадавых, прадстаўнічых, судовых устаноў

і некаторых міжнародных арганізацый:

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,

Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь,

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савет Бяспекі,

Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,

Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца;

але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь,

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

першае слова і ўсе ўласныя імёны у назвах міністэрстваў і

іх галоўных упраўленняў, ВНУ, навуковых даследчых устаноў, відовішчных, прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў,

некаторых замежных і міжнародных устаноў і арганізацый і да т.п.:

Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства сельскай гаспадаркі, Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту,

Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь, Тэатр сатыры,

Беларускі дзяржаўны цырк, Мінскі аўтамабільны завод, Гарадскі

універсальны магазін, Сусветная федэрацыя прафсаюзаў і інш.

першае слова ў афіцыйных назвах палітычных партый:

Аграрная партыя Беларусі,

Усебеларуская партыя народнага адзінства і згоды;

але: партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (не афіцыйная назва)