Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

14. Спісаць тэкст, замест кропак паставіць патрэбныя канчаткі. Рас-крыць дужкі. Правапіс канчаткаў растлумачыць.

I. На адн... з дзв... бліжэйш... ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары (яна) зверху абмахваюць бела-чорн... крыламі зялёна-залаціст... гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узнімаючыся. Сям’я з тр... падлеткамі, што яшчэ чорнымі дзюбамі хекаюць ад спёкі і, стоячы ў гняздзе, з трывожн... цікаўнасцю разглядаюць бліжэйш... наваколле. Дрэвы, раку, траву, будынкі лесніков... двара, чырвон..., сін..., жоўт... скрыначкі вулляў – (гусі), над (што) так добра і так яшчэ боязна планіраваць на няўпэўнен..., радасн... крылах. Далей за ракою – лугі, за (яны) каласта-спел... прасторы палёў, (якія) цяпер, амаль апоўдні, у парн... смузе. У друг... баку, над леснічоўкай, зялён... мора хвойн... і лісцян... вяршыняў – пушча. Ды (усё) (гэта) для буслянят (тое) “вельмі далёка”, што яшчэ будзе ў вялік..., хвалюючым (яны) “пасля”. (Я.Брыль.)

Правілы ўжывання вялікай літары

1) Вылучэнне пэўных частак тэксту (сказаў, цытат, вершаваных радкоў)

З вялікай літары пішуцца

З малой літары пішуцца

першае слова ў сказе пасля “.” “...” “?” “!” на канцы папярэдняга сказа: Скрозь было

ціха. Абапал сцяной стаяў густаваты хвойнік. (В.Б.) Горад юнацтва... Нашы світанні... Раннія росы, водар садоў... (Бач.) Як добра, што прыходзіць вясна! Вясною канчаюцца завірухі і маразы і пачынае паціху набіраць сваю вышыню і сілу сонца. (В.Ж.)

першае слова пасля “..., якое знаходзіцца ў сярэдзіне сказа і абазначае перапынак або інтанацыйнае адценне

ў гутарцы:

У нас усе ў арміі, каторыя маладыя... Ну,а каторы старэй, тыя... таксама ў войску... па мабілізацыі, значыцца... (Лыньк.)

Заўвага. У вершах дапускаецца напісанне з вялікай літары першага слова кожнага радка незалежна ад папярэдніх знакаў прыпынку:

Колькі па свеце схадзілі,

Ператапталі бяды,

Толькі дыханне Радзімы

Кліча здалёку заўжды. (Я. Янішчыц)

словы аўтара,

што ідуць за простай мовай:

Што за дзяўчына! Што за натура!” – колькі разоў паўтарыў малады, шчаслівы настаўнік. (К-с.)

першае слова пасля выклічніка або зваротка, якімі пачынаецца сказ і пасля якіх стаіць “!” : А-я-яй! Гэта ж не ўкладваецца ў памяці – цэлыя суткі ідзе вайна! (Б.С.)

Ой, Нёман, Нёман! О, светламайскія раскацістыя хвалі! (Тр.)

першае слова

пасля выклічніка, калі ён стаіць у сярэдзіне сказа:

І ляцім жа, браткі,

э-эх! ляцім!.. Даганяй –

не дагоніш... (Лыньк.)

першае слова пасля :

у пачатку простай мовы:

Настаўнік яму сказаў: “Не пакідай, Сцёпка, навукі: у цябе вялікія здольнасці да яе” (К-с.)

ці ў пачатку цытаты, якая з’яўляецца самастойным сказам: Я гляджу на цёмную, але чыстую ваду, і мне ўспамінаюцца словы Мапасана: “Ваду я люблю нястрымна: люблю мора, хоць яно занадта вялікае, люблю рэкі, яны прыгожыя, але толькі яны імчацца міма, яны цякуць, уцякаюць, і асабліва я люблю балоты, дзе трапеча невядомае нам

жыццё падводных істот”. (В.В.)

калі цытата

ўваходзіць у сказ

як яго арганічная частка: Якуб Колас

справядліва ўказваў, што “роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”. (ЛіМ)