Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

10. Спісаць сказы, раскрываючы дужкі. Лічбы запісваць словамі.

1. Лес пачынаецца 5 (вялізны дуб). (І.Н.) 2. Трактар МТЗ-7 з 4 (вядучае кола) якраз і прынёс заводу 1-ю (шырокая слава). (Хадк.) 3. Чарнеюць 3 (вялізны разгалісты дуб). (І.Н.) 4. 2 (вясковая дзяўчынка) збіралі ягады ў лесе. (Я.М.) 5. У няблізкі паход для сустрэчы радыстаў вылучылі 3 (лепшы разведчык). (В.Б.) 6. Да вечара паэзіі Саша падрыхтаваў 2 (цікавы верш). 7. 20 (смуглая рука ўмелая) кожны лісцік берагуць. (Агн.)

11. Перакласці спалучэнні на беларускую мову.

Три больших стола, три длинных колонны, три лучших ученика, четыре весенних дня, четверо учеников, завтра – восьмое марта, в тридцати метрах от дома, в двух шагах от поворота, километрах в семи от деревни, в полутора километрах от станции.

12. Запісаць лічбы словамі, растлумачыць асаблівасці правапісу.

Варыянт 1: ад 2943; скласці 5 з 306104; скласці 0,23 з 4, 358.

Варыянт 2: ад 1865; да 5,17; скласці 28 з 59237.

Варыянт 3: ад 715; да 8, 304; скласці 7 з 87392.

Варыянт 4: ад 16, 013; скласці 3 з 64048; скласці 13/4 з 15 4/7.

13. Перапісаць тэкст, замяняючы лікі словамі.

Варыянт 1:

У часы Кіеўскай дзяржавы ўжываліся такія метрычныя адзінкі, як аршын, сажань, локаць, фунт, пуд, залатнік і інш. Першы дакументальны ўпамінак аб адной з мераў на тэрыторыі Беларусі адносіцца да 1331 года. У дагаворы Полацкага княства з Рыгаю называецца беркавец – адзінка вагі на 10 пудоў. Важылі ім у асноўным воск. У дакументах пазнейшых гадоў ёсць такія меры: валока, працягласцю 40 гонаў, гон – 30 аршынаў, аршын – 100 цаляў (гон – 81 м, аршын – 2,7 м, цаль – 2,7 см), а таксама: лашт (116 пудоў, важылі соль), тахром, або тузін (12 штук для паштучнага тавару), цэтнар (200 фунтаў, для металу), бочка цэлая (406 літраў).

Варыянт 2:

У новай сістэме меры аб’ядноўваліся ў групы: меры даўжыні, плошчы, меры на сыпкія і вадкія рэчывы; вага. За асноўную адзінку даўжыні быў прыняты локаць (2 парыжскія стапы – 0,65 м або 24 цалі). Пры пазямельных вымярэннях ужывалі шнур на 75 локцяў, а таксама прут (10-я частка шнура) і прэнцік (10-я частка прута). Адлегласць мерылася на вёрсты – 798 сажняў ці прыблізна 1500 м – і на мілі (5 вёрст у адной мілі). Сажань складаўся з 3 локцяў. Асноўнай мерай плошчы была валока (21,3 га), яна складалася з 3 маргоў або 90 шнуркоў, квадратны шнур – са 100 кв. прутоў. Апрача таго, існавалі ланы, сталі, загоны.

Варыянт 3:

Для сыпкіх рэчываў карысталіся такімі адзінкамі: бочка на 406 літраў дзялілася на 4 чвэрці, 8 асьмін, 16 шаснаццатак, 72 гарцы вялікія і 144 гарцы малыя (гарэц (гарнец) малы – 2,8 літра). Такія ж гарнец і бочка выкарыстоўваліся і для вадкасцяў, з дадаткам іншых адзінак: чаша – 6 вялікіх гарцаў (336 л), кварта – палова гарца (1,4 л), паўкварта. У некаторых мясцовасцях ужывалі мядніцу (7 малых гарцаў), вядро – 4 малыя гарцы. Адзінкай вагі быў фунт (375 г), таксама беркавец або цэтнар – 5 камянёў, камень – 40 фунтаў.

(“Беларускі каляндар”)