Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Парадкавыя лічэбнікі

Яны скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай

Склон

Род

Адзіночны лік

Множны лік

Н.

м.

н.

ж.

першы

першае

першая

другі

другое

другая

трэці

трэцяе

трэцяя

першыя,

другія,

трэція

Р.

м., н.

ж.

-ага

-ай

-ога

-ой

-яга

-яй

-ых, -іх

Д.

м., н.

ж.

-аму

-ай

-ому

-ой

-яму

-яй

-ым, -ім

В.

м., н.

ж.

як Н. ці Р.

-ую

як Н. ці Р.

-ую

як Н. ці Р.

-юю

як Н. ці Р.

Т.

м., н.

ж.

-ым

-ай

-ім

-ой

-ім

-яй

-ымі, -імі

М.

м., н.

ж.

(у) -ым

-ай

(у) -ім

-ой

(у) -ім

-яй

(у) -ых, -іх

Склон

Пры скланенні складаных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняя частка

Пры скланенні

састаўных парадкавых лічэбнікаў

змяняецца толькі апошняе слова

Н.

шасцідзесяты

тысяча дзевяцьсот семдзесят пяты

Р.

шасцідзесятага

тысяча дзевяцьсот семдзесят пятага

Д.

шасцідзесятаму

тысяча дзевяцьсот семдзесят пятаму

В.

як Н. (неадуш.) ці Р. (адуш.)

Т.

шасцідзесятым

тысяча дзевяцьсот семдзесят пятым

М.

(у) шасцідзесятым

(у) тысяча дзевяцьсот семдзесят пятым

Кантрольныя заданні

1. Праскланяць словы.

Варыянт 1: зялёная, гэтая, тысяча.

Варыянт 2: адзін, высокі, увесь.

Варыянт 3: абедзве, кожныя, жывыя.

Варыянт 4: дзедаў, трэці, любы.

2. Вызначыць чацвёртае лішняе, узяўшы пад увагу скланенне.

Варыянт 1: пяць, першы, гэты, мой.

Варыянт 2: сорак, гэтая, вясёлая, твой.

Варыянт 3: паўтары, пяцьдзесят, восемсот, чатырыста.

Варыянт 4: вялікі, увесь, два, дзесяты.

3. Спісаць, раскрываючы дужкі. Звярнуць увагу на вершаваную форму сказаў і на варыянтнасць склонавых канчаткаў прыметнікаў.

Варыянт 1:

1. Не раз прыходзіў я з (далёкі) дарогі паслухаць звон тваіх блакітных хваль. (Панч.) 2. Пахне хмелем і (дарожны) пылам, водарам (вільготны) раллі. (Грах.) 3. Плыве над лугам, над вадою кліч (галасісты) трубы. (А.П.)

Варыянт 2:

1. Міканор паказаў на дзве (вялікі) вехі, пастаўленыя яшчэ зімой. (І.М.) 2. Бяру у прыгаршні (празрысты) вады – і сонца (трапяткі) у руках. (Панч.) 3. У полымі (вячэрні) зары з Раінай крыгу быстрая рака праз нетры баравыя несла ўдаль. (М.Т.)

Варыянт 3:

1. Ты чуеш, дружа мой, як плачуць журавы над зарывам (асенні) журавін? Зіма (сцюдзёны) іх гоніць з (цёплы) хатак, ад (родны) ніў, ад (ціхі) ракі. (Панч.) 2. У (кляновы) замець, у сіні прастор зноў паклікала восень на (матчын) поле. (Грах.)

Варыянт 4:

1. Будуць вечна сады расцвітаць, (белагруды) ластаўкі лётаць і (дзявочы) ногі таптаць (залаты) лотаць. (Панч.) 2. Чалавеку патрэбна не слава, а (людскі) увага і ласка, і (сардэчны, шчыры) слова, і (вясёлы, добры) казка. (Грах.) 3. Сустрэч і (шчыры) спагады не адкладай ніколі на пасля. (Грах.)

4. Праскланяць наступныя словазлучэнні.

Высокі бераг, зялёная трава, матчына ласка, дзявочая ўсмешка, Колеў гальштук, лісіны след, дзедаў човен.

5. Ад назоўнікаў утварыць прыналежныя прыметнікі, падабраць да іх ад-паведныя назоўнікі.

Герой, Тамаш, Андрэй, Сяргей, Тамара, Галіна, нявестка, швагерка, сяброўка, Вася, Міхал, старшыня, дзед, каваль, мядзведзь, алень, ластаўка, верабей, варона, сарока, камар.

6. Замяніць ў словазлучэннях назоўнікі роднага склону прыметнікамі. Растлумачыць напісанні з вялікай літары.

Паэма Купалы, стыль Мележа, трылогія Коласа, дзённік Толі, хустка сястры, падарунак дзядулі, кніжка Валі (хлопца; дзяўчыны), хата старшыні, лодка Сяргея, вочы Аленкі.

7*. Запісаць 10-15 назваў мастацкіх твораў, у якіх прыналежнасць выражаецца прыналежным прыметнікам, напрыклад “Нёманаў дар” Я. Коласа, “Вавёрчына гора” В. Віткі. Перакласці запісаныя назвы на рускую мову.

8. Спісаць прыказкі, выбіраючы з трох прапанаваных патрэбны займен-нік і ставячы яго ў пэўнай граматычнай форме.

Займеннікі: кожны, любы, усякі.

1. ... праўду знае, ды не ... яе любіць. 2. ... міла свая старана. 3. ... сасна свайму бору песню пяе. 4. ... чалавеку сонейка свеціць. 5. ... свая рана баліць. 6. Не ... хмара дажджу дае. 7. ... птушка сваё гняздо ведае.

9. Утварыць словазлучэнні, раскрываючы дужкі і ставячы займеннік у патрэбным склоне. Скласці сказы з выдзеленымі словазлучэннямі.

Варыянт 1: дзякаваць (яна), прабачыць (я), сябраваць (мы); узяў з (сябе – Т.скл.); яму (сам), таму (самы).

Варыянт 2: патрабаваць (яны), смяяцца (ён); паклікаў да (сябе); у ім (сам), думаць (ты), у (самы – Т.скл.).

Варыянт 3: камандаваць (мы), пісаць (яна); глядзелі перад (сябе), прывучаю (сябе – В.скл.); з (самі), з (самыя).

Варыянт 4: падысці (ён), любавацца (вы), расказаў пра (сябе), зрабіў (сябе – Д.скл.), аб (самы), аб (сам).