Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Кантрольныя заданні

1. Праспрагаць наступныя дзеясловы.

Варыянт 1: браць, спяваць, саліць, глядзець, пісаць.

Варыянт 2: даць, пячы, хацець, бачыць, любіць.

Варыянт 3: малоць, паіць, мазаць, крычаць, есці.

Варыянт 4: бегчы, палоць, даіць, выганяць, гудзець.

2. Вызначыць чацвёртае лішняе, праспрагаўшы дзеясловы.

Варыянт 1: пячы, бегчы, мыць, шыць.

Варыянт 2: спяваць, бачыць, віць, рваць.

Варыянт 3: бегчы, есці, даць, ляжаць.

Варыянт 4: гнаць, жаць, стаць, мыць.

3. Паставіць дзеясловы ў форме 2-й асобы множнага ліку.

Варыянт 1: цвісці, чакаць, есці, каваць, спаць.

Варыянт 2: гудзець, несці, казаць, мыць, віць.

Варыянт 3: сеяць, даць, плаціць, залежаць, апранацца.

Варыянт 4: ісці, узараць, пытацца, пазнаць, смяяцца.

4. Уставіць прапушчаныя літары. Абгрунтаваць іх напісанне.

Варыянт 1:

1. Выбеж...ш, бывала, з двара за паркам, акін...ш вачыма неабсяжна шырокае неба, на якім то тут, то там стын...ць гурбы беласнежных воблакаў, зірн...ш на лес, што сіне..., зуб...цца на даляглядзе, – і коні самі няс...ць цябе на зялёную роўнядзь лужка. (Сач.) 2. Іх [словы] не возьм...ш назад, іх не верн...ш. (Віт.) 3. Тут вас пакорм...ць, і спаць паклад...ць, і на дарогу дарунак дад...ць. (А.Г.) 4. Хораша, калі на шэрую зямлю пасцел...цца вялізнае палотнішча іскрыстай снежнай белі. (Б.)

Варыянт 2:

1. Зверн...мся кожны да пачатку свайго жыццёвага шляху. (Віт.) 2. Ідз...ш восенню садам, убач...ш забыты яблык, адкус...ш ад яго, халоднага, укрытага сцюдзёнаю расою, – нібы дзесяць год скін...ш з плячэй. (Каратк.) 3. Можна знішч...ць адным толькі словам, што бяздумна вырв...цца ў нас. (Віт.) 4. Яны [грушы] стан...ць гнілкамі, і адкуль возьм...цца ў іх ужо і салодкасць, і сакавітасць, тады яны самі ў рот прос...цца – смак...й, е..., колькі хоч...ш. (А.М.)

Варыянт 3:

1. Выспеліў колас зерне. Калі збяр...ш хоць адно, пасе...ш – і нанава верн...ш, коласам стан... яно. (В.В.) 2. Чыта...це надпісы на магільных грудках, можа, стрэн...це прозвішча брата ці земляка. (А.Г.) 3. А выбер...шся з туману – і цёплае ласкавае паветра зноў прыемна дыха... навокал. (Я.С.) 4. На карце вялікага свету цябе пазна...м здаля, нават з другой планеты, матчына наша зямля. (Віт.)

Варыянт 4:

1. Бывае, выйдз...ш на дарожку, глядз...ш – а там пасля дажджу чыесьці босенькія ножкі стапт...лі росную мяжу. (М.К.) 2. Мы будз...м далёка ці блізка, але не забудз...м сустрэч вечары... (Зв.) 3. Каб не папасціся пад гарачую руку немцам, Міколка з дзедам рашылі пераседз...ць у лесе ночы са тры. (Лыньк.) 4. Лягу з дарогі, а ты пры мне сядз...ш, сядз...ш, маю галаву ты пагладз...ш, скаж...ш: “Які ж ты, які ж ты сівенькі!” А я прыгадаю, як быў шчэ маленькі. (Бр.)

Правапіс канчаткаў прыметнікаў Якасныя і адносныя прыметнікі

Якасныя і адносныя прыметнікі скланяюцца аднолькава.

Іх склонавыя канчаткі залежаць ад апошняга зычнага асновы, ад націску і граматычнай формы роду назоўніка, да якога прыметнік дапасуецца.

Склон

Адзіночны лік

м. р.

н. р.

ж. р.

Н.

смелы (чалавек)

стары (чалавек)

сухі (палын)

вячэрні (спеў)

смелае (дзіця)

старое (кіно)

сухое (лісце)

вячэрняе (неба)

смелая (дзяўчынка)

старáя (кашуля)

сухая (трава)

вячэрняя (пара)

Р.

-ага, -ога, -яга

-ай (-ае), -ой (-ое), -яй (-яе)

Д.

-аму, -ому, -яму

-ай, -ой, -яй

В.

як Н. (неадуш.) ці Р. (адуш.)

-ую, -юю

Т.

-ым, -ім

-ай (-аю), -ой (-ою), -яй (-яю)

М.

(пры, па, у) -ым, -ім

(пры, па, у) -ай, -ой, -яй

Заўвага. У жывой народнай мове і ў мове мастацкай літаратуры прыметнікі жаночага роду ў родным склоне адзіночнага ліку побач з асноўнымі канчаткамі -ай, -ой, -яй маюць варыянтныя канчаткі -ае, -ое, -яе: далёкай дарогі і далёкае дарогі, ранняй вясны і ранняе вясны, старой вярбы і старое вярбы. У творным склоне прыметнікі жаночага роду таксама маюць варыянтныя канчаткі -ай, -ой, -яй і -аю, -ою, -яю: роднай зямлёй і роднай зямлёю, летняй раніцай і летняй раніцаю, густой пшаніцай і густой пшаніцаю.

Склон

Множны лік

Асновы на цвёрды і зацвярдзелы

Асновы на г, к, х і на мяккі

Н.

смелыя (людзі), старыя (людзі)

сухія (вочы), вячэрнія (справы)

Р.

-ых

-іх

Д.

-ым

-ім

В.

як Н. (неадуш.) ці Р. (адуш.)

як Н. (неадуш.) ці Р. (адуш.)

Т.

-ымі

-імі

М.

-ых

-іх