Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Кантрольныя заданні

1. Паставіць назоўнікі ў давальным і творным склонах. Канчаткі абазна-чыць.

Варыянт 1: глыб, аповесць, печ, моль, маладосць, удзячнасць, памяць, ноч, Пціч, моладзь.

Варыянт 2: бездань, кроў, мыш, верф, вільгаць, соль, прыгажосць, Нарач, завязь, столь.

Варыянт 3: далеч, шыр, цікавасць, Сібір, сенажаць, восень, радасць, завязь, свежасць, ціш.

Варыянт 4: сувязь, гусь, суш, Беларусь, Свіцязь, добразычлівасць, чырвань, рэч, дэталь, павець.

2. Перакласці на беларускую мову і паставіць у форме творнага склону. Параўнаць правапіс гэтых слоў па-руску і па-беларуску.

Варыянт 1: Беларусь, осень, глушь, доблесть, деталь, радость.

Варыянт 2: Ипуть, даль, зелень, завязь, вещь, свежесть.

Варыянт 3: Нарочь, корысть, мазь, молодёжь, синь, сырость.

Варыянт 4: Сибирь, мудрость, сталь, связь, тушь, темень.

3. Спісаць тэкст. Словы, што ў дужках, паставіць у патрэбным склоне. Склон абазначыць.

Стары бабёр вырваўся ў (дарога) цёмначы. Толькі недзе далёка на (ўсход) крыху абазначылася (светласць) на (неба), але гэта была яшчэ (ноч), кароткая, летняя. Над (вада) слаўся (туманок). Стары бабёр выйшаў з-пад (вада) недалёка ад свае (хата), падгроб да невялікага (астравок).

...(Бабёр) азірнуўся на (хатка), сышоў з (астравок) і паплыў нячутна. Тут віўся малы (ручаёк). Выцякаў ён з (крыніца) за (кіламетр) два з-пад (узгорак), дзе некалі ў (лог) ляжалі вялікія сажалкі. Цяпер яны зараслі (трыснёг), (чарот), але з іх выцякаў ручэй, які пакрысе большаў і які заставілі (плаціна) невялічкага (заводзік). (Ручаёк) рабіў завоіны ў балотнай (лагчына), парослай (арэшнік). Там бабры паставілі (плаціна). Тут мала хто хадзіў, мала хто ездзіў, і яны жылі спакойна, без (клопат). Хапала там і (лаза), і (карэньчыкі), і (трава). Тут была іх маленькая (радзіма).

(Паводле А.Жука.)

Канчаткі назоўнікаў у множным ліку

Назоўнікі ўсіх трох скланенняў у множным ліку змяняюцца

па склонах (акрамя роднага) аднолькава

Н.

-і (-ы)

землі, шапкі, ласі, вобласці, свацці, сёстры, фермы, дубы, вёдры, вокны, печы, ночы

-е: словы на -анін, -янін,

у формах множнага ліку якіх выпадае -ін

сяляне, грамадзяне,

гамяльчане, гараджане

Д.

-ам (-ям)

сёстрам, землям, дубам, ласям, вокнам, плячам, абласцям, начам, мышам

В.

супадае з Н.скл., калі назоўнік неадушаўлёны

землі, берагі, дубы, вокны, сенажаці

супадае з Р.скл., калі назоўнік адушаўлёны

машыністаў, сваццяў, баброў, ласёў, мышэй, дзяцей, сясцёр, сялян, салдат

Т.

-амі (-ямі)

сёстрамі, дубамі, вокнамі, печамі, начамі, землямі, ласямі

у некаторых назоўніках дапускаюцца варыянты

вачамі – вачыма, плячамі – плячыма, дзвярамі – дзвярыма, грашамі – грашыма, слязамі – слязьмі

-мі: назоўнік людзі

людзьмі

М.

-ах (-ях)

сёстрах, дубах, начах, ласях, абласцях

Родны склон вызначаецца разнастайнасцю канчаткаў

-оў (-ёў), -аў (-яў)

-эй (-ей)

нулявы канчатак

I скланенне

пры збегу

зычных у аснове:

бітваў, спальняў

без збегу зычных у аснове: пчол, калон, скал, кніг, дарог, рэк, стрэх, бяроз, галоў, моў

некаторыя з

чыстай асновай:

межаў

пры збегу зычных, апошні

з якіх гук к: вёсак, думак, лодак, булак, зорак

II скланенне

пры збегу зычных

у аснове: вуллёў,

сэрцаў, гумнаў

некаторыя назоўнікі:

плячэй,

вушэй,

гасцей

без збегу зычных

у аснове: дубоў,

ласёў, рыцараў

III скланенне

некаторыя з

чыстай

асновай:

сенажацяў,

мадэляў

большасць

з чыстай

асновай:

начэй, мышэй,

абласцей

Некаторыя назоўнікі маюць варыянтныя канчаткі

-аў (-яў) і -эй (-ей)

-аў (-яў) і нулявы канчатак

далонь – далоняў і далоней, плынь – плыняў і плыней,

сувязь – сувязяў і сувязей

акно – вокан і вокнаў, гняздо – гнёзд і гнёздаў,

бяроза – бяроз і бярозаў, вішня – вішань і вішняў, сястра – сясцёр і сёстраў

Маюць толькі нулявы канчатак

геаграфічныя назвы

на -ічы (-ычы), -яны (-аны): Баранавіч, Бараўлян

рознаскланяльныя

на -анін, -янін: грамадзян, сялян, гамяльчан

множналікавыя

з суфіксамі -ін-, -іц- у аснове і са збегам зычных у аснове, калі паміж імі праяўляецца беглы галосны: паводзін, нажніц, сутак, вячорак