Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Канчаткі назоўнікаў II скланення ў месным склоне

Тып канчатка залежыць ад асновы слова і лексічнага значэння

аснова на мяккі, на j

(аб) краі, (у) агні, (у) вугалі, (у) насенні, (у) дзёгці, (аб) мядзведзі, (аб) салаўі

аснова на зацвярдзелы

(на) дажджы, (на) нажы, (на) пляцы,

(на) іржышчы, (у) гушчары, (аб) зубры

Заўвага. Канчатак назоўніка двор у мес-ным склоне адзіночнага ліку за-лежыць ад лексічнага значэння: на школьным двары (каля будынка) – на дварэ цёпла (на вуліцы, не ў памяшканні).

аснова на цвёрды, на ў

(у тым ліку і асабовыя назоўнікі)

(на) дубе, (на) тэлефоне, (на) куце, (па) сяле, (аб) браце, (аб) рыбалове, (аб) лесаводзе, (пры) Іване, (пры) Эдуардзе, (пры) Купале, (пры) Коласе

Заўвага. Назоўнікі дзед, прадзед у месным склоне маюць варыянтныя канчаткі і -у: пры дзедзе, аб прадзедзе і

пры дзеду, аб прадзеду.

аснова на г, х (калі яны чаргуюцца з з, с)

(на) беразе, (на) снезе, (у) гаросе, (у) кажусе

(-ю)

аснова на г, х (калі яны

не чаргуюцца з з, с)

(на) айсбергу, (на) мітынгу,

(у) моху, (у) пораху, (аб) подзвігу

аснова на к

(у) замку, (у) пяску, (у) агурку,

(у) хвойніку, (аб) вожыку

агульныя і ўласныя

назвы асоб (акрамя тых, што з канчаткам )

(аб) будаўніку, (аб) вучню, (аб) мужу, (аб) пастуху, (аб) філолагу, (аб) шахцёру, (аб) Славаміру, (аб) Алегу, (аб) Алесю, (аб) Мікалаю, (аб) Мележу

назоўнікі, што ўваходзяць у склад фразеалагічных словазлучэнняў

з прыназоўнікамі на, па, у

на бягу, на ляту, на хаду, у хаду, у кругу, у даўгу, па банку

Кантрольныя заданні

1. Паставіць назоўнікі ў родным склоне, абазначыць канчаткі.

Варыянт 1: беражок, брыгадзір, нос, чэрвень, фестываль, мароз, мінімум, ідэал, лес, хлеб.

Варыянт 2: сук, тэрмін, конь, саюз, горад, бераг, чарот, канал, плот, пень.

Варыянт 3: прафсаюз, архіпелаг, каэфіцыент, воцат, тэніс, характар, стол, прыліў, край, сацыялізм.

Варыянт 4: авёс, конь, твар, век, кот, садок, вецер, вопыт, язык, поплаў.

2. Паставіць назоўнікі ў месным склоне, абазначыць канчаткі.

Варыянт 1: народ, Іван, мох, чэрвень, нож, пясок, снег, іней, лес, цела.

Варыянт 2: твар, лоб, білет, саюз, горад, Кірыл, сын, луг, порах, гарох.

Варыянт 3: Купала, ручнік, алень, малако, ліст, мозг, касманаўт, праспект, подзвіг, блакіт.

Варыянт 4: спецыяліст, айсберг, сшытак, стыль, асфальт, Шамякін, кажух, двор, верх, дождж.

3. Вызначыць чацвёртае лішняе. Адказ абгрунтаваць.

Варыянт 1: дом, лес, цукар, мурашнік.

Варыянт 2: шалаш, сонца, малако, нож.

Варыянт 3: двор, гушчар, явар, пажар.

Варыянт 4: авёс, хлеб, поўдзень, мароз.

4. Выдзеленыя назоўнікі паставіць у родным склоне, запісаць. Растлума-чыць, як значэнне слоў вызначае іх граматычную форму.

Загад па школе, бацькаў загад; курс партыі, трэці курс; з’езд настаўнікаў, з’езд з гары; ясень на мэблю, высокі ясень; пасеяць загон жыта, загон для зуброў.

5. Скласці словазлучэнні ці сказы з наступнымі мнагазначнымі словамі, ставячы іх у родным склоне адзіночнага ліку. У адным словазлучэнні ці сказе слова павінна мець канчатак -а (-я), у другім – -у (-ю).

Варыянт 1: агеньчык, адбой, аметыст, апарат, баабаб, бастон, бялок.

Варыянт 2: выхад, вяз, гук, завод, загад, загон, закон.

Варыянт 3: інструмент, каранцін, курс, лістапад, магніт, марш, народ.

Варыянт 4: дагавор, дазор, парк, пропуск, раз’езд, склад, тормаз.

6. Утварыць словазлучэнні з назоўнікамі, пададзенымі ў дужках. Растлу-мачыць правапіс канчаткаў гэтых назоўнікаў.

Варыянт 1: выйсці з (дом, інстытут, парк, лес), выступіць на (мітынг, сход), купіць (вінаград, часопіс, чай, хлеб).

Варыянт 2: няма (гадзіннік, густ, кантакт, твор), ганарыцца (край, горад), непакой на (сэрца, твар).

Варыянт 3: гаварыць па (тэлефон, селектар), адпачываць на (Нёман, возера, узлесак, ганак), схавацца ад (дождж, мароз, брат).

Варыянт 4: вецер з (усход, акно, бераг, поўдзень), холадна на (двор, перон, дах), размаўляць пасля (дыспут, канцэрт, выступленне).