Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Кантрольныя заданні

1. Паставіць назоўнікі ў вінавальным, творным і месным склонах.

Варыянт 1: зямля, мяжа, нага, бяроза, асамблея, мара, хваля, Таццяна, школа, пастаноўка.

Варыянт 2: дачка, песня, шаша, сарока, сталіца, дрыгва, груша, краіна, Маша, сцяна.

Варыянт 3: мука, вада, гара, страха, раса, рэчка, чарада, рука, Маня, траса.

Варыянт 4: шчака, ралля, праца, кніга, усмешка, посцілка, дарога, Рэгіна, хвоя, пошта.

2. Запісаць сказы. Назоўнікі, што ў дужках, паставіць у патрэбным склоне, склон вызначыць.

Варыянт 1:

1. Паставіўшы (міска) з расолам і чыгун з (бульба), маці прысела на (лаўка). (І.М.) 2. Родная (прырода) жыве ў кожнай (кніга) Петруся Броўкі. (Панч.) 3. (Сцежка) праз поплаў Ігнат выйшаў на (дарога), што вяла да (груша-дзічка). (А.М.) 4. Старая (груша), з купчастай, як (шапка), (крона) расце на (мяжа) поля. (А.М.) 5. З якой (асалода) заплаціў Ігнат за (груша)! (А.М.)

Варыянт 2:

1. З (галінка) на (галінка) на маладой (сасонка) пераскоквала (вавёрка). 2. (Вясна) атуляе вячэрняй (сінеча) зялёныя бярозавыя гаі. (Пташ.) 3. Пад (яліна) ў (яма) стаіць жоўтая (вада). (Пташ). 4. Недзе ў (вёска) дзяўчаты спявалі (песня). (І.Н.) 5. На белай доўгай (сарочка) ў старой (жанчына) была (вышыўка) дзіўнай прыгажосці. (Каратк.)

Варыянт 3:

1. Зялёнай (сцяна) да самай (дарога) падступала густое жыта. (Сач.) 2. Пад дзікай (грушка) у летнюю (гарачыня), калі ад (стома) асядае на вусны горкая (смага), можна схавацца ад (спёка) і марыць. (Хадк.) 3. (Сцежка) штогод заворваюць у час (сяўба). (А.М.) 4. Кожная жывая (лісціна) і (галіна), здавалася, кідалі сваю (увага) ужо не на сябе, а на сваё акружэнне. (Карам.) 5. Зямля і воля (мара) былі, і на (вайна) ён спавядаўся полю, як (птушка), грэў заўжды пад сэрцам (воля), каб зноў араць і сеяць на (зямля). (Я.С.)

Варыянт 4:

1. На (лодка) можна было даехаць аж да суседняй (вёска). 2. Лечыцца (трава) ад (спёка) ліўнем, людзі – (ласка) лечацца людской. (Панч.) 3. Я з той (краіна), што ў век беспрасветны нарадзіла Скарыну і (песня) для (слава) сусветнай дала Адаму Міцкевічу. (А.Л.) 4. На (станцыя) саставы, нагружаныя (цэгла), вугалем, машынамі. (Б.) 5. Гарэзлівы шпачок на (галінка) перад акенцам (шпакоўня) дае свой штодзённы канцэрт. (Б.)

3. Выпісаць назоўнікі I скланення, паставіць іх у родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку. Растлумачыць правапіс канчаткаў.

Надзіва пагодная выдалася сёлета восень. Цяжка прыгадаць другі такі цёплы і сонечны кастрычнік – ні халадоў, ні бясконцай дажджлівай імжы. Быццам адчуваючы віну за хмурнае лета, быццам жадаючы парадаваць людзей, расшчодрылася звычайна не вельмі ветлівая ў гэтую пару прырода.

Задумліва шамаціць лісце на асфальце бульвараў і на дарожках паркаў. У шырокіх палях, што жаўцеюць пожняю і цямнеюць квадратамі свежага ворыва, раніцай і пад вечар далячынь зацягвае лёгкая сіняватая восеньская смуга. У адвечна журботнай восеньскай цішыні палёў далёка чуваць бадзёры працавіты басок трактароў.

(І. Мележ.)