Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Кантрольныя заданні

1. Уставіць прапушчаныя літары.

Варыянт 1: па...граць, с...граць, пра...гравальнік, па...мчацца, за...мацца, пера...сці, аб...сці, аб...лгаць, аб...ду, аб...ходзіць.

Варыянт 2: спад...лба, з...начыць, за...скрыцца, пан...сламізм, контр...дэя, над...ход, с...сці, па...шоў, пад...ду, за...нтрыгаваць.

Варыянт 3: раз...граць, аб...ходжанне, пед...нстытут, паліт...нфармацыя, па...менна, дэз...нфармацыя, аўта...нспекцыя, пера...грыванне, з...ходны, вы..сці.

2. З дапамогай прапанаваных прыставак утварыць усе магчымыя словы ад наступных утваральных асноў. Запісаць, растлумачыць правапіс і.

Варыянт 1: (за-, с-, аб-, пра-, па-, пера-, звыш-, між-, дэз-, уз-) ісці, -інелы, імёны, імправізаваць, іначай.

Варыянт 2: (аб-, уз-, с-, за-, па-, пра-, пера-, контр-, звыш-, між-) іграць, хадзіць, ідэйны, ініцыятыўнасць, іспод.

Варыянт 3: (за-, уз-, с-, аб-, пра-, па-, пера-, дэз-, суб-, транс-) інфармаваць, імклівы, інстытут, інфекцыя, іржавець.

3*. Спісаць, устаўляючы патрэбныя літары. Растлумачыць правапіс.

Вы...грываць на скрыпцы мелодыі, спадзявацца на вы...грыш, знайсці вы...сце, да...льны апарат, да...маць кпінамі, за...здрасць, за...мальны, на...вышэйшы, на...ўнасць, па...сці па ваду, пра...снаваць, пра...дзісвет, пры...ск, ува...сці ў звычай.

4. Спісаць сказы, уставіць, дзе трэба, прапушчаныя літары і растлума-чыць іх правапіс.

Варыянт 1:

1. Малады настаўнік стараўся, наколькі мог, бліжэй пад...сці да дзіцячай душы. (К-с.) 2. Быў рад, калі на новы лад за...гралі скрыпкі і цымбалы. (Я.П.) 3. З над...ходам залацістай восені дзеці па...шлі ў школу. 4. Ты пры...дзеш нечакана, як святло блакітнай зоркі ў мроіве вясеннім. (Сал.) 5. Тыя, што аб...ходзілі барыкады, цяпер са зброяй у руках уз...ходзяць на іх. (Э.С.)

Варыянт 2:

1. Максім пазіраў на свайго ворага спад...лба. 2. Ужо тры гады старэйшая дачка Рыгора Максімавіча вучылася ў мед...нстытуце. 3. Пад...шоўшы да высокага аб...мшэлага дрэва, Косцік спыніўся. (С.А.) 4. Іван знарок зрабіў доўгую паўзу, каб за...нтрыгаваць слухачоў. (Асіп.) 5. Усё сяло абы...дзі, не ўпросіш чалавека за сведку па...сці. (Крап.)

Варыянт 3:

1. Песня Шаўчэнкі без...меннай жыла ў беларускім народзе многія дзесяткі год. (К-ла) 2. Спроба контр...гры супраць нямецкіх футбалістаў нашым спартсменам не ўдалася. (Зв.) 3. Абходчык спыніўся перад аб...мшэлым пнём. 4. Начальнік нават за...грываў з насельніцтвам, хацеў паказаць сябе добрым і гуманным афіцэрам. (Шам.) 5. Абы...шоўшы малочны рад, Валя пакруцілася на плошчы, зноў пады...шла да малочніц. (Дам.)

Правапіс зычных на стыку прыстаўкі і кораня

Прыстаўка на

Корань пачынаецца з

Вынік

зычны с

зычнага ч (ці шч)

спалучэнне сч (сшч) перадаецца нязменна: бесчалавечны, расчоска, расчысціць, усчыніць, счарсцвець, расчапіць (кручкі), расшчапіць (на дзве часткі)

Заўвага. Напісанне шч замест сч замацавалася пад уплывам вымаўлення ў словах рошчына, рошчаны, нішчымны, нішчымніца, ушчуваць, шчасце, шчаслівы, шчасны, няшчасце, няшчасны і вытворных ад іх.

зычны

таго ж самага зычнага

спалучэнне аднолькавых гукаў на пісьме перадаецца іх падвойным напісаннем: аббегчы, аббудаваць, аддаць, бяззлучнікавы, раззалаціць, рассадзіць

але: расада, расаднік, расол, расольнік