Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Правапіс і, ы, й пасля прыставак

Прыстаўкі

на зычны

Прыстаўкі

на галосны

Іншыя

выпадкі

і

дэз-:

дэзінфармацыя

звыш-:

звышімклівы

контр-:

контрігра

між-: міжінстытуцкі

пан-:

панісламскі

суб-:

субінспектар

транс-: трансіарданскі

каранёвы і ўтварае склад:

паілка

заікацца заіскрыцца праілюстраваць праінфармаваць праіснаваць

у корані некаторых слоў не пад націскам

замест націскнога е (гістарычнае чаргаванне): усміхацца (смех)

квітнець (кветка) заміраць (замерці)

у складанаскарочаных словах,

калі іх першая частка заканчваецца на зычны:

бортінжынер медінстытут палітінфармацыя

ы

астатнія (спрад-вечныя) прыстаўкі:

адыходзіць

безыдэйны

падыграць

узысці

й

першы гук кораня скарачаецца: найгрыш

пайменны

выйсці перайначыць

Заўвага 1. Разнабой, які іншы раз назіраецца ў напісанні літары й, можна сустрэць у вершаваных творах, дзе напісанне й або і матывуецца рыфмай і размерам радка. Напрыклад: Таму толькі серп і коска,

На начлезе хто за вёскай

Снуе думкі пры агнішчы

Й вера ў прышлай долі йгрышча... (К-ла.)

Заўвага 2. У сучаснай арфаграфіі наглядаецца разнабой у напісанні ы на стыку прыстаўкі на зычны і кораня -ход-:

  1. Літара ы пішацца ў большасці дзеяслоўных форм і большасці аддзеяслоўных утварэнняў з прыстаўкамі аб-, ад-, над-, пад-, раз-, уз-, з-, с-: абыходзіць, адыходзіць, над(пад)ыходзіць, разыходзіцца, узыходзіць, зыходзіць, сыходзіць.

  2. Апушчэнне літары ы ў некаторых выпадках звязваецца з дыферэнцыяцыяй лексічных значэнняў слоў. Так, літара ы можа быць апушчана ў дзеяслове абходзіць і вытворных ад яго формах са значэннем 'праходзіць', 'наведвацца', 'хадзіць', 'датычыцца'. Напрыклад: Букрэй і атаман дзед Талаш абходзілі пазіцыю, правяралі начальнікаў звенняў і кожнага байца. (К-с.) Я сяўбу сам бачыў, палеткі абходзіў... (К-ла.) І што яму абходзіць – узяць і сапраўды пакараць мяне... (К-с.)

Калі ў дзеяслове ўзыходзіць (зыходзіць) і вытворных ад яго формах са значэннем 'браць, мець пачатак ад чаго-небудзь' літара ы пішацца заўсёды, то ў дзеяслове сыходзіць (зыходзіць) і яго формах са значэннем 'ісці ўніз', 'спускацца ', 'збірацца разам' яна можа і не пісацца. Напрыклад: Толькі частка іх [знаходак] узыходзіць да глыбокай старажытнасці. (Газ.) ...Гадае ён ды сходзіць з ганку. (К-с.) Дзеці малыя пасходзіліся, абступілі Настульку. (Ц.)

3. Літара ы пішацца ў дзеясловах і вытворных ад іх формах з прыстаўкай зы- (сы-): узыходзіць, разыходзіцца, сыходзіць, сыходны.

4. Літара ы заўсёды пішацца ў словах, вытворных ад дзеяслова ісці з прыстаўкамі, якія канчаюцца на зычны: абыду, адыдзі, надыдзе, падыдзем, сыдзеш, узыдзем, разыдзіцеся, абышоў, адышлі, надышоў, сышлі, разышоўся.

У такіх дзеяслоўных формах пасля літары ы не пішацца й.