Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Кантрольныя заданні

1. Уставіць прапушчаныя літары.

Варыянт 1: з...мл...роб, сен...касілка, д...ўг...вечны, стал...вар, ч...рн...вокі, жыцц...радасны, д...бр...якасны, ч...рн...валосы, ф...т...хроніка, в...дазаб...спячэнне.

Варыянт 2: д...ўг...лецце, жыв...л...гадоўля, сл...в...змяненне, в...страверхі, в...д...спад, н...в...модны, м...т...гонкі, к...л...ўрот, р...дк...зубы, р...зн...каляровы.

Варыянт 3: пр...цідзеянне, св...ечасовы, кін...сеанс, дз...в...ност...тысячны, к...лерамузыка, зак...надаўства, п...ўн...галоссе, п...літэхнічны, в...д...м...тор...насосны, п...ліклініка.

2. Утварыць з прапанаваных словазлучэнняў складаныя словы. Растлу-мачыць напісанне галосных у словах.

Варыянт 1: чэрпаць зямлю, здаваць збожжа, залатыя крылы, сорак гадоў, рэдкія зубы, доўга чакаць, народная гаспадарка, іншая мова, ружоаыя шчокі, васемнаццаць тысяч.

Варыянт 2: тонкае валакно, ведаць мову, чорныя бровы, парушаць закон, чорныя ягады, вырабляць шкло, ачышчаць насенне, гадаваць гусей, ясныя вочы, добрая душа.

Варыянт 3: чырвоная галава, валакно з лёну, вымяраць святло, выстава фатаграфій, розны колер, драбіць зерне, адзін паверх, сярэднія вякі, жоўты ліст, лячыць вадой.

3. У прапанаваных сказах са словазлучэнняў, што ў дужках, утварыць складаныя словы. Запісаць іх у патрэбнай форме.

Варыянт 1:

1. Тысячы (розныя галасы) птушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі. (К-с.) 2. (Чорныя бровы) Аня хадзіла подбегам, вёртка, не чуючы пад сабой ног. (Б.) 3. На балоце спакойна ходзіць (доўгія ногі) бусел, шукае на вячэру жаб. (І.С.) 4. Завірух (белыя грывы) коні яшчэ не зацугляны. (Р.Б.) 5. У лютым наступае (доўгае чаканне) момант сустрэчы з былымі (адзін клас).

Варыянт 2:

1. Сёлета я пасадзіла (тонкі ствол) клён, бо вышэйшы за ўсе дрэвы вырастае ён. (М.Т.) 2. Карэспандэнт быў малады яшчэ хлопец, (тоўстыя губы), (чырвоныя шчокі), з вялікімі акулярамі на носе. (Адам.) 3. Урок беларускай мовы паступова набліжаўся да (доўга чакаць) званка. 4. Грыбы сядзелі невялікім (тры вуглы) на зарослым жорсткім лапіку. 5. (Шэрыя вочы) хлопчык пазіраў на (залатыя крылы) матылька, што сядзеў на (тушыць агонь).

Варыянт 3:

1. (Дзесяць паверхаў) будынак Дома ўрада паглядаў безліччу вокнаў. (Б.) 2. (Адзін раз) шпрыцы пачалі выкарыстоўваць у (лячыць граззю) год дваццаць назад. (Зв.) 3. (Гадаваць коней) пачалі займацца ў нашым (сельская гаспадарка) кааператыве ў апошняе (дзесяць год). (Зв.) 4. За (цяпло + хадзіць) ціхім ходам здалёку сіні бор ідзе. (Кір.) 5. (Шырокія плечы) (шаснаццаць гадоў) юнак сядзеў ля (тонкія ногі) століка і назіраў за (доўгія вусы) (чырвоныя шчокі) дзядзькам.

4*. Вызначыць чацвёртае лішняе.

Варыянт 1:

  • ільновалакно, шырокадаступны, стогадовы, тонкасуконны;

  • радыёпрыёмнік, жывёлагадоўля, лёгкаатлет, усёбачанне.

Варыянт 2:

  • зернясховішча, зернесушылка, землетрасенне, полеахоўны;

  • даўгавечны, чарнавокі, чорнавалосы, залатакрылы.

Варыянт 3:

  • штодзень, стотысячны, своечасова, стагоддзе;

  • шэравокі, шасцігадовы, арэхападобны, тэлебачанне.

Варыянт 4:

  • збожжаўборка, холадаўстойлівы, калаўрот, торфаўгнаенне;

  • авіяматорабудаванне, саломасіласарэзка, кінафотадакументы, жыцце-сцвярджальны.