Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

"БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ТРАНСПАРТУ"

Кафедра беларускай і рускай моў

Г. В. ЖОСТКІНА

цЯЖКІЯ ПЫТАННІ ПРАВАПІСУ БеларускаЙ мовЫ

Вучэбна-метадычны дапаможнік

па арфаграфіі

Гомель 2006

Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

"БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ТРАНСПАРТУ"

Кафедра беларускай і рускай моў

Г. В. ЖОСТКІНА

цЯЖКІЯ ПЫТАННІ ПРАВАПІСУ БеларускаЙ мовЫ

Вучэбна-метадычны

дапаможнік па арфаграфіі

Адобраны метадычнай камісіяй

гуманітарна-эканамічнага факультэта

Гомель 2006

УДК 811. 161. 3 (075. 8)

ББК 81. 2

Ж81

Р э ц э н з е н т – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дэкан філалагічнага факультэта УА "ГДУ імя Ф.Скарыны" У. А. Бобрык.

Жосткіна, Г. В.

Ж81 Цяжкія пытанні правапісу беларускай мовы: вучэбна-метадычны дапаможнік па арфаграфіі / Г. В. Жосткіна. – Гомель: УА "БелДУТ", 2006. – 155 с.

ISBN 985-468-101-7

У дапаможніку разглядаюцца асноўныя пытанні курса правапісу беларускай мовы, звяртаецца ўвага на найбольш складаныя, так званыя “цяжкія” выпадкі, а таксама на асаблівасці беларускай арфаграфіі, што надзвычай актуальна ў апошні час пры падрыхтоўцы абітурыентаў да тэсціравання, а студэнтаў – да экзамена.

Прызначаны для студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання, а таксама для слухачоў курсаў па падрыхтоўцы да паступлення ў ВНУ.

УДК 811. 161. 3 (075. 8)

ББК 81. 2

© Жосткіна Г. В., 2006

ISBN 985-468-101-7 © Афармленне. УА "БелДУТ", 2006

Уводзіны

Вучэбны дапаможнік “Цяжкія пытанні правапісу беларускай мовы” адрасуецца абітурыентам і студэнтам дзённай і завочнай форм навучання. Ён складзены ў адпаведнасці з дзеючай вучэбнай праграмай і падручнікамі па беларускай мове і пабудаваны так, каб студэнт або абітурыент мог самастойна паўтарыць тыя пытанні з курса арфаграфіі беларускай мовы, якія найчасцей выклікаюць цяжкасці.

Дапаможнік складаецца з шасці раздзелаў і двух дадаткаў. Кожны раздзел уяўляе сабой шэраг асобных тэм, якія ўключаюць, акрамя тэарэтычнага матэрыялу, разнастайныя практыкаванні на даную тэму ці правіла.

У тэарэтычнай частцы выкарыстоўваюцца розныя спосабы падачы матэрыялу: табліцы, тлумачэнні і заўвагі. Тэарэтычны матэрыял дапаможніка грунтуецца на аснове дзеючых арфаграфічных правіл, сістэматызаваных у “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, а таксама ў сучасных падручніках і слоўніках. Акрамя выкладу і каментарыяў правіл уласна правапісу, у дапаможніку закранаюцца таксама некаторыя пытанні граматыкі сучаснай беларускай мовы, цесна звязаныя з арфаграфіяй. Але ж задача гэтага дапаможніка – не столькі асвятліць асноўныя тэарэтычныя пытанні школьнага курса правапісу беларускай мовы, колькі засяродзіць увагу на найбольш складаных, так званых “цяжкіх” выпадках, а таксама на асаблівасцях беларускай арфаграфіі, што надзвычай актуальна ў апошні час пры падрыхтоўцы абітурыентаў да тэсціравання, а студэнтаў – да экзамена.

Вялікую зручнасць рабоце з гэтым дапаможнікам надае падача тэарэтычнага матэрыялу ў выглядзе табліц, дзе змест правіл падаецца даступна і сістэматызавана. Такая форма падачы матэрыялу павінна спрыяць практычнаму засваенню складаных пытанняў арфаграфіі студэнтамі негуманітарных спецыяльнасцей, а таксама даваць магчымасць выкарыстоўваць дапаможнік у якасці даведніка пры выкананні самастойных вучэбных работ.

Тэарэтычныя палажэнні ілюструюцца вялікім фактычным матэрыялам. Да кожнай тэмы даюцца кантрольныя заданні, якія ўключаюць 3 або 4 (у залежнасці ад ступені складанасці) варыянты. Практычная частка кнігі змяшчае заданні ад рэцэптыўных (самага нізкага ўзроўню) да прадуктыўных (самага высокага ўзроўню; у дапаможніку яны падаюцца пад *). Матэрыял зборніка можа выкарыстоўвацца выкладчыкам пры правядзенні практычных заняткаў ці праверачных работ. Дыдактычны матэрыял падбіраўся з лепшых твораў беларускай мастацкай літаратуры, вуснай народнай творчасці, публіцыстыкі і навуковых прац.

У канцы дапаможніка прыводзяцца два дадаткі.

У Дадатку А прапануюцца комплексныя заданні да тэм “Правапіс галосных і зычных”, “Правапіс некаторых суфіксаў”, “Правапіс некаторых канчаткаў”, “Правілы ўжывання вялікай літары”, “Правапіс слоў разам, праз злучок i асобна”, якія могуць выкарыстоўвацца студэнтам (ці абітурыентам) пры самастойным паўтарэнні адпаведнай тэмы, а выкладчыкам – як лабараторныя ці кантрольныя работы.

У Дадатку Б змешчаны тэксты для перакладаў на беларускую мову. Такі тып заданняў дасць магчымасць звязаць веды па арфаграфіі з ведамі па іншых раздзелах мовазнаўства, у прыватнасці па стылістыцы (усе тэксты навуковыя, падабраныя для кожнага факультэта), а таксама навучыць студэнтаў прымяняць веды на практыцы, у самастойнай дзейнасці. Матэрыял дадатку можа выкарыстоўвацца выкладчыкамі як тэксты для перакладаў па спецыяльнасці ці як экзаменацыйныя тэксты.

Акрамя вышэйпададзенага, дапаможнік можа выкарыстоўвацца настаўнікамі школ на ўроках паўтарэння і замацавання матэрыялу па арфаграфіі, а вучнямі школ – пры самастойнай падрыхтоўцы да экзаменаў.