- •Андрэй Мрый. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць пісьменніка. Раман “Запіскі Самсона Самасуя” – твор пра анамаліі грамадскага жыцця сярэдзіны 1920-х гадоў
- •Ход урока
- •Арганізацыйны момант
- •Актуалізацыя ведаў
- •Тлумачэнне новага матэрыялу
- •Замацаванне вывучанага
- •Рэфлексія
- •Падвядзенне вынікаў урока
- •Дамашняе заданне
Замацаванне вывучанага
Дома вы павінны былі прачытаць першы скрутак рамана “Запіскі Самсона Самасуя”. Чым, на вашу думку, гэты твор адрозніваецца ад іншых?
На дошцы
З прапанаваных азначэнняў выберыце правільнае адносна жанру рамана “Запіскі Самсона Самасуя”, патлумачце свой выбар:
Раман-хроніка (хроніка перадае гістарычныя падзеі ў іх часавай паслядоўнасці, найперш сама хада часу арганізуе сюжэт і прадвызначае лёс персанажаў)
Раман-дзённік (занатоўкі, якія робіць у храналагічнай паслядоўнасці нейкі чалавек пра падзеі ў асабістым і грамадскім жыцці, а таксама думкі і перажыванні, выкліканыя гэтымі падзеямі)
Сатырычная аповесць (вострае асмяянне паасобных жыццёвых з’яў)
Раман напісаны ў форме дзённіка, у якім герой шчыра і без прыхарошвання расказвае аб тых з’явах, якія былі характэрныя для савецкага грамадства ў 20-я гг
Жанравае вызначэнне твора “Запіскі Самсона Самасуя” – сатырычны раман. Запішыце, калі ласка, вызначэнне, што такое сатырычны раман.
Сатырычны раман – гэта вялікі эпічны празаічны твор, у якім шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, якія востра высмейваюцца, выкрываюцца пры дапамозе сатырычных вобразаў і малюнкаў.
Менавіта А. Мрый і з’яўялецца аўтарам першага ў беларускай літаратуры сатырычнага рамана.
Амаль на кожным уроку мы згадваем з вамі элементы сюжэту. Давайце яшчэ раз нагадаем іх. (Экспазіцыя/пралог, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка, эпілог).
Пралог – гэтая тая частка сюжэту, у якой падаецца апісанне абстаноўкі, часу і месца дзеяння, падаюцца некаторыя рысы характару персанажаў і ўмоў іх фарміравання. У рамане “Запіскі Самсона Самасуя” таксама ёсць своеасаблівы пралог, што паведамляецца ў ім? (Самахарактарыстыка героя-аўтара, тлумачэнне прычын, па якіх ён пачаў пісаць твор). Так, і ўжо тут жыццё перакошанае, гэтае жыццё здаецца нам ненармальным. Як пра сваё паходжанне гаворыць галоўны герой Самсон Самасуй? (“Мой бацька, дзед, прадзед, прапрадзед, прапрапра... і г.д. усе былі мужыкамі. Я надзвычайна гарды тым, што маю мужыцкі твар і асабліва нос у форме бульбы. У залежнасці ад гэтага і розум мой ёсць розум выразна мужыцкі”.) Сапраўды, галоўны герой паходзіць з сялян, але як ён сам ставіцца да сялянскай працы? (З пагардай. Самасуй шукае лёгкага хлеба, ён не жадае “капацца ў пясочку”). Што ў знешнім выглядзе галоўнага героя таксама сведчыць пра тое, што яго нельга назваць “мужыком”, хутчэй панам? Зачытайце. (Гэта вялікае панскае пуза). Што галоўны герой паведамляе нам пра свайго бацьку? (Што бацька яго не кулак, што яго ніяк нельга далучыць да гэтага ганебнага класу). Як бачым, герой нібы абараняецца ад некага, хоча пацвердціць сваё “чыстае, незаплямленае” паходжанне.
Пра ранейшае жыццё Самсона Самасуя мы даведваемся нямнога, сам герой гаворыць нам, што пра мінулае сваё будзе маўчаць, гаворыць, што ён чалавек бывалы. Але якую праўду пра 20-я гады ён ўсё ж раскрывае? (“У 20 годзе я быў прадагентам. Прыязджаю ў Гомель, і на кожным кроку мне анкеты запаўняць даюць. Хто мой бацька, хто мая матка, што яны рабілі да рэвалюцыі і пасля яе, ці была ў мяне маёмасць, і калі была, дык куды яна дзелася? Да 300 запытанняў было ў той анкеце, якую падсунулі мне ў заезджым доме № 3”.) Ужо гэтыя радкі сведчаць пра тое, што тагачаснае жыццё было нейкае дэфармаванае, падпарадкаванае нейкім інстанцыям.
Гэтым пісьменнік нібы настройвае нас на тое, што ўсё самае цікавае чакае нас наперадзе.
Які лёс далей напаткаў галоўнага героя рамана? (Ён ад’язджае з роднага дома ў раённы цэнтр Шапялёўку). Бацькі выводзяць яго з дому. Маці дае наказ, каб не лез туды, куды не трэба, бацька ўсё ж хоча, каб сын застаўся працаваць на зямлі. Якое ўражанне, зыходзячы з пасад, што займае С. Самасуй, складваецца ў чытача аб гэтым героі? (Што ён можа займаць розныя пасады, што ён спецыяліст у розных галінах ведаў, а калі спатрэбіцца, то ён можа заняць дзясятак іншых пасад, бо будзе імкнуцца ім адпавядаць). Са старонак рамана Самсон Самасуй паўстае як “чалавек новага пакалення”, “будаўнік новага жыцця”, т.е. жыцця савецкага, камуністычнага. І першае, што мы бачым, − гэта адмаўленне ад працоўнага жыцця.
Добра зразумець тагачаснае становішча рэчаў, а менавіта забюракратызаванае жыццё дазваляе нам раздзел VІІ. УВЯЗАЦЬ, УЗГАДНІЦЬ ТРЭБА... першага скрутка рамана. Давайце знойдзем, якія абавязкі і функцыі меў загадчык культаддзела райвыканкама Самсон Самасуй? (“Я − асноўны рычаг культуры ў раёне, мае абавязкі вельмі складаныя. Вось яны, мае абавязкі й функцыі: Я − сябра РВК, старшыня дзіцячай камісіі, старшыня т-ва «Прэч несвядомасць», т-ва «Няхай гадуюцца дзеткі». Я − сябра праўлення т-ва прыхільнікаў «здахаты на буржуазею». Я − раённы інспэктар працы і павінен бараніць служачых ад эксплуататарскіх замахаў загадчыкаў устаноў. Я − сябра жаночай камісіі. Я − райліт і райахова здароўя, райМОПР, райхім. А самае дзіўнае для мяне гэта тое, што я сябра раённай абортнай камісіі. Гэтыя абавязкі і функцыі я атрымаў у спадчыну ад папярэднікаў сваіх”.). Ужо сама назва раздзела сведчыць пра бюракратызацыю працы райвыканкама, той улады, якая абвясціла сябе народнай. Калі б вы былі на месцы С. Самасуя, ці здолелі б выканаць хоць палову гэтых абавязкаў як след? Канешне не, таму С. Самасую нічога і не застаецца, як імітаваць актыўную дзейнасць, засядаць, увязваць, узгадняць. Усім гэтым пісьменнік хоча нам паказаць, што Самасуй і яго сябры поўнасцю перавярнулі жыццё, займаючыся пустымі, непатрэбнымі справамі. То яны абстрэльваюць прыблудных сабак, палохаючы народ, то наладжваюць спартыўныя гульні на месцы агародных участкаў шапялёўцаў і г.д. Дзякуючы вось такім кіраўнікам, як С. Самасуй, жыццё людзей ператварылася ў суцэльны жах – да такой высновы падводзіць нас аўтар праз апісанне ўсіх дзей і “подзвігаў” галоўнага героя. Камічнасць, дэфармаванасць жыцця, асновы якога падарваны будаўнікамі новага, − вось што становіцца галоўным у рамане.
Як далей склалася жыццё Самсона Самасуя, як доўга ён пратрымаўся на адказнай пасадзе – пра гэта мы пагаворым на наступным уроку, калі будзем падрабязна характарызаваць вобраз галоўнага героя.
